Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Opowiadanie

Złote łąki

Złote łąki, złote słońce, złotordzawy świat jak okiem sięgnąć. Po sam horyzont. Nawet słoma na dachach chat była tego dnia dokładnie tego samego koloru co zżęte snopy, piętrzące się opodal. Puste bocianie gniazda przypominały smutno o nadchodzącej jesieni. Ptaki szczebiotały, ale już tylko w połowie…

Miłość i fetysz w czasach dyktatury

Alhierd Bacharewicz i okładki jego książki w oryginale i przekładzie na język polski

Pod koniec ubiegłego roku nakładem Wydawnictwa „Pogranicze” w Sejnach ukazała się powieść Alhierda Bacharewicza „Sroka na szubienicy”, przetłumaczona z języka białoruskiego przeze mnie i mojego syna, Igora Maksymiuka. Tłumaczenia literackie z języka białoruskiego na polski, szczególnie powieści, wciąż należą do  rzadkości, postanowiłem więc przybliżyć czytelnikom…

Згадка

Забыты паэт Алесь Салагуб

Мы веснаход – нясём свабоду, Мы крыгалом – нясём цяпло. Мы змагары, нясём народу Прасвету, Волю і Добро. Здаецца, што гэтыя радкі паэта Алеся Салагуба (1906-1934) былі напісаны сёння. А напісаў іх ён ажно ў 1927 годзе. 18 кастрычніка Алесю Салагубу споўнілася 115 гадоў з…

Recenzja

Dialog pokoleń

...Zosia i Tamara dowiadują się jak wyglądało życie ich prababci Kasi. Poznają drogę, jaką musiał przebyć len, przeobrażając się w ręcznik Fot. ze zbiorów Marka Korniluka

Z radością i satysfakcją przyjąć należy oryginalnie pomyślaną książkę Zoi Saczko „A koliś jak było? Rozkażu Tobie, Zosia, rozkażu Tobie, Tamusia”, wydaną w tym roku przez znane z wielu cennych inicjatyw Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach. Jej lektura dostarczyła mi wiele przyjemności. Jako uczennica…

З літаратурнай спадчыны

Апавяданне „Заможны” Тодара Лебяды

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1990-х гадах было забыта і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры. Нядаўна ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці выявіў некалькі рэдкіх празаічных твораў Тодара Лебяды. Адно апавяданне „Заможны” прапаную чытачам „Czasopisu”. Вельмі хвалюючы і праўдзівы твор пра лёс беларусаў-гаспадарнікаў пасля калектывізацыі. Сюжэт апавядання вельмі просты. На адной калгаснай канферэнцыі выступае калгаснік Еўсцігнееў і распавядае пра „заможнае” жыццё калгаснікаў, параўноўваючы, як ён жыў да калгасаў і як жыве пасля таго, як яго і іншых вяскоўцаў загналі ў калгасы. І, каб не ўласны невялікі свой агарод, то сям’я Еўсцігнеева памерла б з голаду… Хто мог у той час напісаць такія творы, і дзе іх змаглі б надрукаваць? Пісаў іх Тодар Лебяда. Па адным гэтым апавяданні чытачы адразу ўбачаць, які таленавіты пісьменнік з трагічным жыццёвым лёсам быў знішчаны ў гады сталінскіх рэпрэсій. Разам з ім зніклі і сотні яго твораў – успаміны, вершы, п’есы і нават раман, які Змітрок Бядуля рыхтаваў да друку. Тым не менш, пошукі працягваюцца. І паціху літаратурная спадчына нашага літаратара будзе вяртацца да беларусаў. Апавяданне Тодара Лебяды „Заможны” друкуецца ўпершыню. Яно было напісана на пачатку 1940-х гадоў. Сяргей Чыгрын Заможны На адной нейкай калгаснай канферэнцыі, ці то на нечым другім падобным, вельмі шмат гаварылі аб заможным жыцці нашых калгаснікаў. Вельмі ўжо добра гаварылі! Таму калгаснік Еўсцігнееў з калгаса імя Ўсіх сяброў і кандыдатаў Вярхоўнага Савета праз меру сваіх пачуццяў, навеянымі выступаўшымі аратарамі, ніяк не мог устрымацца, каб не папрасіць слова і таксама сказаць што-небудзь у гэтым сэнсе. – Шаноўныя таварышы! – пачаў калгаснік Еўсцігнееў. – Аб тым што мы цяпер жывём гэтай самай, як яе, заможным жыццём, не можа быць і гутаркі!.. Паследавала бура воплескаў. – Я вось і сам, як вам ўжо добра вядома, доўгі час свайго існавання быў аднаасобнікам… Ну, як вам сказаць, меў гэтае самае… аднаасобную гаспадарку. Ну, а калі ўжо, як вы самі ведаеце, нашаму брату былому аднаасобніку, зусім, як кажуць, не ў магату падышло… Але не аб тым. А, канешне, што калгас – гэта табе не аднаасобная гаспадарка… Я, вядома ж, не буду казаць аб гэтым, – блытаўся далей калгаснік Еўсцігнееў, – што мы, калгаснікі, і ў гэтым годзе на працадні атрымалі збожжа ў яго якіх-небудзь грамаў гэтак…ну…нават казаць сорамна. – Кажы, Еўсцігнееў, кажы! – пачуліся галасы з глыбіні залы. Еўсцігнееў замяўся. – Не, аб гэтым я ўжо не буду… Але, вось, дарэчы, павінен зазначыць, што справа раскулачвання па нашаму раёну прайшла зусім у паказальным парадку. Дык вось вам прыкладам, да чаго б гэта было падобна, калі ты, прыкладам, у сваім калгасе ледзьве ногі перастаўляеш ад недахваткаў там розных, а ён бы аднаасобнік… Кулак, гэта значыць, жыў бы поплеч з табою, так сказаць, прыпяваючы. „Ты, дзескаць, – казаў бы ён, – хоць і ў калгасе, ды ў лахманах і не жраўшы, можна сказаць, ходзіш, а я, дзескаць, аднаасобнік, ды гэтае самае…”. Еўсцігнееў глыбока ўздыхнуў: – І я быў разумны, ды вось… Аб гэтым я не буду казаць, я не аб гэтым…кажу вам… У прэзідыуме пачалі шушукацца. Але за тое з глыбіні залы пачуліся галасы: „Давай, кажы, Еўсцігнееў, таму што кажаш ты неяк складна!..”. – Дык вось, прыкладам, узяць бы наш калгас у гэтым самым годзе, – казаў ён далей. – У поўным сэнсе гэтага слова – заможны. Дакладна цяпер не скажу, але меў ён, калгас гэты самы, хлеба не адну тысячу пудоў!.. Я, канешне, не буду казаць аб тым, што пасля адсыпак розных у нас так сабе засталося ўсяго якіх-небудзь там… Так, прыкладам, з тышчы гэтай самай, пудоў, якіх-небудзь паўсотні на ўвесь калгас засталося. Аб гэтым я тут казаць не буду. Даволі таго, што гэтая восень урадлівая была. К таму і кажу, што мы ўсё-ткі жывём гэтым, як яе, заможным жыццём…А вось узяць гэтую самую фінансавую частку нашага калгаса. Канешне, я тут не буду казаць аб тым, што пры канчатковым падліку мы атрымалі па якіх-небудзь гэтак капеек дванаццаць на рыла. Аб гэтым я казаць не буду. Але паглядзелі б вы, як наша праўленне цэлымі мільёнамі варочала. Як ні на ёсць – мільёнамі! Я вось толькі не ведаю, з якога гэта такога разліку яны нам па дванаццаць капеек выдалі. Скажу толькі, што мы жывём, як ні на ёсць заможна. Дапусцім, калі я ніякай, а можна сказаць аніякай карысці з працадзён гэтых не маю, дык у мяне, такім чынам, агарод свой у запасе маецца. Не падыхаць жа нашаму брату-калгасніку ад голаду гэтага самага. Я б сказаў, што гэта ўсё-ткі вельмі добра, што нам агароды мець яшчэ дазволена. За гэтым агародам, можна сказаць, і цягнемся. Я гэтым не кажу… не кажу пра тое, што… увогуле я вельмі задаволены гэтым самым заможным жыццём. А па-гэтаму канчаю сваю выступленне. Я яшчэ раз хацеў бы вынесці падзяку… дзякаваць за заможнае і шчаслівае жыццё… Хутка ў прэзідыуме пачалося прыкметнае хваляванне. У гэты час яму на дапамогу прыйшлі іншыя калгаснікі, якія сядзелі ў зале: – Брава, Еўсцігнееў! Брава! Брава!.. – крычалі яму з глыбіні залы. Тодар Лебяда

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і…

Orzeszkowo 14

Anna Romaniuk „Orzeszkowo 14. Historie z Podlasia”, Wydawnictwo Czarne, Wołowiec 2019.

Czy to Radek uwiódł Anię prawosławiem? Pobrali się w cerkwi na warszawskiej Woli, a potem pojechali do Orzeszkowa w Puszczy Białowieskiej, gdzie Radek kupił stary dom i przysposobił go do życia… A może to Puszcza uwiodła Anię swoim prawosławnym wdziękiem, gdzie czysto i o każdej…

Невядомы сцэнічны дыялог Міколы Арочкі

Са сваім знакамітым земляком паэтам, празаікам, літаратуразнаўцам і перакладчыкам, доктарам філалагічных навук Міколам Арочкам (1930-2013) я шмат гадоў сябраваў, асабліва, калі ён больш за 20 гадоў жыў у роднай вёсцы Вецявічы на Слонімшчыне. Гэта быў цікавы, надзвычай таленавіты і шчыры чалавек. Гутарыць з ім можна…

Як пераносіў пана Міхась Васілёк

Сёння ў Беларусі рэдка прыгадваюць Міхася Васілька (Міхася Касцевіча,1905-1960) – заходнебеларускага паэта, публіцыста і журналіста. Ён быў родам з вёскі Баброўня Гродзенскага павета. У 1920-х-1930-х гадах прымаў актыўны ўдзел у грамадска-культурным і палітычным жыцці Заходняй Беларусі. Быў сябрам Беларускай сялянска-рабочай грамады, ТБШ, арганізоўваў гурткі ТБШ,…

Невядомы верш прысвечаны кампазітару

З гарадзенскім паэтам і журналістам Уладзімірам Шурпам пазнаёміўся яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Ён працаваў на Гарадзенскім абласным радыё журналістам і часам бываў у Слоніме. Тут мы і пазнаёміліся. Невысокага роста, сціплы і шчыры чалавек распавядаў пра сваю працу на радыё, прасіў дасылаць інфармацыі, пісаць…

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (633) – беспасьпяховая аблога ў 1391 г. горада Наваградка крыжацкімі войскамі на чале з магістрам Конрадам Валенродам.
  • (241) – У 1783 г. быў пабудаваны касьцёл бернардзінцаў у Будславе каля Мядзеля.
  • (95) – 9.10.1929 г. у Варшаве памёр кс. Адам Лісоўскі (нар. у 1882 г. у Карандах Ашмянскага пав.), адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні ў 1903 г., пасьля вучыўся ў Духоўнай Каталіцкай Акадэміі ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1907 г. Служыў у розных парахвіях на беларускіх землях:

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis