Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    17. Petelski vel Talkoŭski

    Pasiarod 20-cioch szucmanaŭ, jakija na paczatku nimieckaj akupacji służyli na pastarunku żandarmerii ŭ Krynkach, było czatyroch Petelskich, katolikaŭ z Kruszynianaŭ. Śled pa ich zachawaŭso ŭ dakumantach śledztwa, zawiedzienaha uboŭcami dziesiać let pa wajnie. Życiel Krynak, szawiec Szutkiewicz (abrablaŭ jon jaszcze 3,5 ha ziamli), jaki tedy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Nečysta siła, ničoho inšoho

    Ne znaju, što z siêtoho vyjde: musit, ničoho dobroho na samy kuneć, jak to naohuł byvaje z usiêm, što maje choť ščôpoť čohoś spôlnoho z nečystoju siłoju. Zakônčyvšy cykl rozkazuv „Ne može byti!”, ja vže dumała, što ničoho inšoho ne napišu, bo vsio, što chotiêła…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

27 красавіка 2023 г.

Прафесар Міхал Кандрацюк заўсёды з усмешкай на твары Фота Юркі Хмялеўскага

Пабываў я ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры на чарговай сустрэчы арганізаванай там звычайна ў апошні чацвер месяця Культурным таварыствам „Русь”. На гэты раз яе героем быў прафесар Міхал Кандрацюк, з якім я знаёмы яшчэ з дзевяностых гадоў. Ён – беларус родам з падгайнаўскіх Дубін, што…

Дзённік рэдактара

28 сакавіка 2023 г.

Яраслаў Яновіч прыслаў мне выдадзены ім нядаўна тоўсты том з незвычайным зместам. Гэта перадрук апошняй кніжкі яго бацькі Сакрата „Хатняе стагоддзе” з 2008 г. (раней часткамі апублікаванай у „Часопісе”) з паралельным перакладам сына на польскую мову. Траціну аб’ёму складаюць зноскі, допісы і паясненні, у тым…

Дзённік рэдактара

13 красавіка 2023 г.

Сцяпан Копа (1945-2023) падчас фэсту ў Валілах-Двары ў Гарадоцкай гміне, 2014 г. Фота Юркі Хмялеўскага

Прыйшлося развітацца са Сцяпанам Копам. Над труною на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку сказаў я невялікую прамову. Пачаў з таго, што нашая падляшская зямля слаўная тым, што на свет выдае незвычайных таленавітых людзей. Безумоўна такім быў Сцяпан Копа. Ён як вядомы музыкант і фалькларыст…

Дзённік рэдактара

11 сакавіка 2023 г.

Сёння на праваслаўных могілках у Беластоку-Дайлідах пахавалі шматгадовага старшыню БГКТ Яна Сычэўскага. У беларускім асяроддзі аб’явіўся ён даволі позна, бо ў 1991 г., калі было яму ўжо звыш 50-ці гадоў. Пачаў тады прыходзіць з братам Мікалаем на Варшаўскую 11 на сустрэчы Клуба беларускай інтэлігенцыі, пакліканага…

25 лютага 2023 г.

Дзённік рэдактара

Юбілейны канцэрт калектыву „Хутар” Фота Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку

Пабываў у Гарадку як пачэсны госць на юбілеі XX-годдзя калектыву „Хутар”. Атрымаў я афіцыйнае запрашэнне з гарадоцкага Дому культуры, паколькі свайго часу быў яго дырэктарам. Юбіляры – дагэтуль мае добрыя сябры. Асабліва цесны кантакт трымаю з галоўным музыкам, Янам Карповічам. Імпрэза прайшла паспяхова. У канцэртнай…

Дзённік рэдактара

На прэзентацыю кнігі Лены Глагоўскай прыйшло шмат асоб Фота Юркі Хмялеўскага

16 лютага 2023 г.  Сёння ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку Лена Глагоўская прэзентавала кніжку „За Беларуссю не бачыў свету. Слова пра Хведара Ілляшэвіча – беларускага паэта, гісторыка і дзеяча”. Сустрэчу арганізавала таварыства „Русь”. Калі прачытаў я ў Фейсбуку запрашэнне, падумаў, што гэта… правакацыя. Бо…

Дзённік рэдактара

З праф. Вячаславам Шведам у Варшаве Фота Ганны Кандрацюк-Свярубскай

23 студзеня 2023 г. Сімпатычная паездка ў Варшаву на інаўгурацыю ў Польшчы 160-ых угодкаў Студзеньскага паўстання. Выезд арганізаваў Генік Вапа, якому з Канцылярыі прэзідэнта даручылі сфармаваць дэлегацыю ад беларусаў Беласточчыны. Мяне ўключыў, бо дзесяць гадоў раней я надта прыслужыўся, каб прывярнуць і ўшанаваць у нас…

Дзённік рэдактара

2 студзеня 2023 г.

Сёння Крынкі – соннае мястэчка Фота Юркі Хмялеўскага

Стала вядома, што з 1-га студзеня ў Польшчы з’явілася пятнаццаць новых гарадоў. На гэты раз гарадскіх правоў не атрымала ні адна мясцовасць з Падляшша, не было тут такой ініцыятывы. Звычайна падымаюць яе мясцовыя самаўрады і самі жыхары, каб павысіць ранг свайго мястэчка – фармальна вёскі….

Дзённік рэдактара

24 снежня 2022 г.

У „Часопіс” напісаў адзінаццатую, апошнюю частку гісторыі пра „прарока” Ілью Клімовіча з суседняй з маім Востравам Грыбоўшчыны. Мог бы яе працягваць, бо засталося шмат нявыкарыстанага матэрыялу, а ўвесь час знаходжу новыя рэчы. З часам хочацца зрабіць з гэтага тоўстую кніжку. З такім менавіта намерам амаль…

Дзённік рэдактара

19 студзеня 2023 г.

10 гадоў таму пайшоў з жыцця наш сябра Юры Гумянюк Радыё Рацыя

Сёння мінула дзесяць гадоў ад заўчаснай трагічнай смерці Юрыя Гуменюка, гарадзенскага супрацоўніка „Часопіса”. Ён упаў з дзявятага паверху інтэрнату непадалёк свайго дому, у якім жыў з матуляй. Паводле афіцыйнай версіі было гэта самагубства. Па сёння яго смерць даволі загадкавая. Бо ніхто не заўважыў, нават маці,…

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў чэрвені

    995 – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (412) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (266) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (160) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (88) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (88) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis