Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    15. „Janeczak”

    Za Niemca wielmi niŭdziacznym było być sołtysam wioski. Naznaczali ich akupanty, kab życielam pieradawali ŭsiakija zahady nimieckaj administracji i Gestapa. Sałtyse byli asabisto adkaznyja za wykonwannie hetych kamandaŭ. Pieradusim mieli abawiazak dapilnawać, kab haspadare addawali Niemcam nałożanyja na ich kantyhienty zboża, miasa ci małaka i...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    1. Hulkajučy na komunizm z-za šafy

    Morza szum, ptaków śpiew Złota plaża pośród drzew Wszystko to w letnie dni Przypomina ciebie mi Przypomina ciebie mi Sia-la-la-la-la-la-la-la-la-la Sia-la-la-la-la-la-la-la-la-la (Czerwone Gitary, Historia jednej znajomości, 1966) Uže ne pryhanu, jaki byv peršy film, kotory mniê dovełosie pohlediêti v svojôm žyci. Ale pomnitsie, što siête…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

З літаратурнай спадчыны

Апавяданне „Заможны” Тодара Лебяды

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў.

Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1990-х гадах было забыта і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры.

Нядаўна ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці выявіў некалькі рэдкіх празаічных твораў Тодара Лебяды. Адно апавяданне „Заможны” прапаную чытачам „Czasopisu”. Вельмі хвалюючы і праўдзівы твор пра лёс беларусаў-гаспадарнікаў пасля калектывізацыі.

Сюжэт апавядання вельмі просты. На адной калгаснай канферэнцыі выступае калгаснік Еўсцігнееў і распавядае пра „заможнае” жыццё калгаснікаў, параўноўваючы, як ён жыў да калгасаў і як жыве пасля таго, як яго і іншых вяскоўцаў загналі ў калгасы. І, каб не ўласны невялікі свой агарод, то сям’я Еўсцігнеева памерла б з голаду…

Хто мог у той час напісаць такія творы, і дзе іх змаглі б надрукаваць? Пісаў іх Тодар Лебяда. Па адным гэтым апавяданні чытачы адразу ўбачаць, які таленавіты пісьменнік з трагічным жыццёвым лёсам быў знішчаны ў гады сталінскіх рэпрэсій. Разам з ім зніклі і сотні яго твораў – успаміны, вершы, п’есы і нават раман, які Змітрок Бядуля рыхтаваў да друку. Тым не менш, пошукі працягваюцца. І паціху літаратурная спадчына нашага літаратара будзе вяртацца да беларусаў.

Апавяданне Тодара Лебяды „Заможны” друкуецца ўпершыню. Яно было напісана на пачатку 1940-х гадоў.

Сяргей Чыгрын

Заможны

На адной нейкай калгаснай канферэнцыі, ці то на нечым другім падобным, вельмі шмат гаварылі аб заможным жыцці нашых калгаснікаў. Вельмі ўжо добра гаварылі! Таму калгаснік Еўсцігнееў з калгаса імя Ўсіх сяброў і кандыдатаў Вярхоўнага Савета праз меру сваіх пачуццяў, навеянымі выступаўшымі аратарамі, ніяк не мог устрымацца, каб не папрасіць слова і таксама сказаць што-небудзь у гэтым сэнсе.

– Шаноўныя таварышы! – пачаў калгаснік Еўсцігнееў. – Аб тым што мы цяпер жывём гэтай самай, як яе, заможным жыццём, не можа быць і гутаркі!..

Паследавала бура воплескаў.

– Я вось і сам, як вам ўжо добра вядома, доўгі час свайго існавання быў аднаасобнікам… Ну, як вам сказаць, меў гэтае самае… аднаасобную гаспадарку. Ну, а калі ўжо, як вы самі ведаеце, нашаму брату былому аднаасобніку, зусім, як кажуць, не ў магату падышло… Але не аб тым. А, канешне, што калгас – гэта табе не аднаасобная гаспадарка… Я, вядома ж, не буду казаць аб гэтым, – блытаўся далей калгаснік Еўсцігнееў, – што мы, калгаснікі, і ў гэтым годзе на працадні атрымалі збожжа ў яго якіх-небудзь грамаў гэтак…ну…нават казаць сорамна.

– Кажы, Еўсцігнееў, кажы! – пачуліся галасы з глыбіні залы.

Еўсцігнееў замяўся.

– Не, аб гэтым я ўжо не буду… Але, вось, дарэчы, павінен зазначыць, што справа раскулачвання па нашаму раёну прайшла зусім у паказальным парадку. Дык вось вам прыкладам, да чаго б гэта было падобна, калі ты, прыкладам, у сваім калгасе ледзьве ногі перастаўляеш ад недахваткаў там розных, а ён бы аднаасобнік… Кулак, гэта значыць, жыў бы поплеч з табою, так сказаць, прыпяваючы. „Ты, дзескаць, – казаў бы ён, – хоць і ў калгасе, ды ў лахманах і не жраўшы, можна сказаць, ходзіш, а я, дзескаць, аднаасобнік, ды гэтае самае…”.

Еўсцігнееў глыбока ўздыхнуў:

– І я быў разумны, ды вось… Аб гэтым я не буду казаць, я не аб гэтым…кажу вам…

У прэзідыуме пачалі шушукацца. Але за тое з глыбіні залы пачуліся галасы: „Давай, кажы, Еўсцігнееў, таму што кажаш ты неяк складна!..”.

– Дык вось, прыкладам, узяць бы наш калгас у гэтым самым годзе, – казаў ён далей. – У поўным сэнсе гэтага слова – заможны. Дакладна цяпер не скажу, але меў ён, калгас гэты самы, хлеба не адну тысячу пудоў!.. Я, канешне, не буду казаць аб тым, што пасля адсыпак розных у нас так сабе засталося ўсяго якіх-небудзь там… Так, прыкладам, з тышчы гэтай самай, пудоў, якіх-небудзь паўсотні на ўвесь калгас засталося. Аб гэтым я тут казаць не буду. Даволі таго, што гэтая восень урадлівая была. К таму і кажу, што мы ўсё-ткі жывём гэтым, як яе, заможным жыццём…А вось узяць гэтую самую фінансавую частку нашага калгаса. Канешне, я тут не буду казаць аб тым, што пры канчатковым падліку мы атрымалі па якіх-небудзь гэтак капеек дванаццаць на рыла. Аб гэтым я казаць не буду. Але паглядзелі б вы, як наша праўленне цэлымі мільёнамі варочала. Як ні на ёсць – мільёнамі! Я вось толькі не ведаю, з якога гэта такога разліку яны нам па дванаццаць капеек выдалі. Скажу толькі, што мы жывём, як ні на ёсць заможна.

Дапусцім, калі я ніякай, а можна сказаць аніякай карысці з працадзён гэтых не маю, дык у мяне, такім чынам, агарод свой у запасе маецца. Не падыхаць жа нашаму брату-калгасніку ад голаду гэтага самага. Я б сказаў, што гэта ўсё-ткі вельмі добра, што нам агароды мець яшчэ дазволена. За гэтым агародам, можна сказаць, і цягнемся. Я гэтым не кажу… не кажу пра тое, што… увогуле я вельмі задаволены гэтым самым заможным жыццём. А па-гэтаму канчаю сваю выступленне. Я яшчэ раз хацеў бы вынесці падзяку… дзякаваць за заможнае і шчаслівае жыццё…

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1990-х гадах было забыта і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры. Нядаўна ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці выявіў некалькі рэдкіх празаічных твораў Тодара Лебяды. Адно апавяданне „Заможны” прапаную чытачам „Czasopisu”. Вельмі хвалюючы і праўдзівы твор пра лёс беларусаў-гаспадарнікаў пасля калектывізацыі. Сюжэт апавядання вельмі просты. На адной калгаснай канферэнцыі выступае калгаснік Еўсцігнееў і распавядае пра „заможнае” жыццё калгаснікаў, параўноўваючы, як ён жыў да калгасаў і як жыве пасля таго, як яго і іншых вяскоўцаў загналі ў калгасы. І, каб не ўласны невялікі свой агарод, то сям’я Еўсцігнеева памерла б з голаду… Хто мог у той час напісаць такія творы, і дзе іх змаглі б надрукаваць? Пісаў іх Тодар Лебяда. Па адным гэтым апавяданні чытачы адразу ўбачаць, які таленавіты пісьменнік з трагічным жыццёвым лёсам быў знішчаны ў гады сталінскіх рэпрэсій. Разам з ім зніклі і сотні яго твораў – успаміны, вершы, п’есы і нават раман, які Змітрок Бядуля рыхтаваў да друку. Тым не менш, пошукі працягваюцца. І паціху літаратурная спадчына нашага літаратара будзе вяртацца да беларусаў. Апавяданне Тодара Лебяды „Заможны” друкуецца ўпершыню. Яно было напісана на пачатку 1940-х гадоў. Сяргей Чыгрын Заможны На адной нейкай калгаснай канферэнцыі, ці то на нечым другім падобным, вельмі шмат гаварылі аб заможным жыцці нашых калгаснікаў. Вельмі ўжо добра гаварылі! Таму калгаснік Еўсцігнееў з калгаса імя Ўсіх сяброў і кандыдатаў Вярхоўнага Савета праз меру сваіх пачуццяў, навеянымі выступаўшымі аратарамі, ніяк не мог устрымацца, каб не папрасіць слова і таксама сказаць што-небудзь у гэтым сэнсе. – Шаноўныя таварышы! – пачаў калгаснік Еўсцігнееў. – Аб тым што мы цяпер жывём гэтай самай, як яе, заможным жыццём, не можа быць і гутаркі!.. Паследавала бура воплескаў. – Я вось і сам, як вам ўжо добра вядома, доўгі час свайго існавання быў аднаасобнікам… Ну, як вам сказаць, меў гэтае самае… аднаасобную гаспадарку. Ну, а калі ўжо, як вы самі ведаеце, нашаму брату былому аднаасобніку, зусім, як кажуць, не ў магату падышло… Але не аб тым. А, канешне, што калгас – гэта табе не аднаасобная гаспадарка… Я, вядома ж, не буду казаць аб гэтым, – блытаўся далей калгаснік Еўсцігнееў, – што мы, калгаснікі, і ў гэтым годзе на працадні атрымалі збожжа ў яго якіх-небудзь грамаў гэтак…ну…нават казаць сорамна. – Кажы, Еўсцігнееў, кажы! – пачуліся галасы з глыбіні залы. Еўсцігнееў замяўся. – Не, аб гэтым я ўжо не буду… Але, вось, дарэчы, павінен зазначыць, што справа раскулачвання па нашаму раёну прайшла зусім у паказальным парадку. Дык вось вам прыкладам, да чаго б гэта было падобна, калі ты, прыкладам, у сваім калгасе ледзьве ногі перастаўляеш ад недахваткаў там розных, а ён бы аднаасобнік… Кулак, гэта значыць, жыў бы поплеч з табою, так сказаць, прыпяваючы. „Ты, дзескаць, – казаў бы ён, – хоць і ў калгасе, ды ў лахманах і не жраўшы, можна сказаць, ходзіш, а я, дзескаць, аднаасобнік, ды гэтае самае…”. Еўсцігнееў глыбока ўздыхнуў: – І я быў разумны, ды вось… Аб гэтым я не буду казаць, я не аб гэтым…кажу вам… У прэзідыуме пачалі шушукацца. Але за тое з глыбіні залы пачуліся галасы: „Давай, кажы, Еўсцігнееў, таму што кажаш ты неяк складна!..”. – Дык вось, прыкладам, узяць бы наш калгас у гэтым самым годзе, – казаў ён далей. – У поўным сэнсе гэтага слова – заможны. Дакладна цяпер не скажу, але меў ён, калгас гэты самы, хлеба не адну тысячу пудоў!.. Я, канешне, не буду казаць аб тым, што пасля адсыпак розных у нас так сабе засталося ўсяго якіх-небудзь там… Так, прыкладам, з тышчы гэтай самай, пудоў, якіх-небудзь паўсотні на ўвесь калгас засталося. Аб гэтым я тут казаць не буду. Даволі таго, што гэтая восень урадлівая была. К таму і кажу, што мы ўсё-ткі жывём гэтым, як яе, заможным жыццём…А вось узяць гэтую самую фінансавую частку нашага калгаса. Канешне, я тут не буду казаць аб тым, што пры канчатковым падліку мы атрымалі па якіх-небудзь гэтак капеек дванаццаць на рыла. Аб гэтым я казаць не буду. Але паглядзелі б вы, як наша праўленне цэлымі мільёнамі варочала. Як ні на ёсць – мільёнамі! Я вось толькі не ведаю, з якога гэта такога разліку яны нам па дванаццаць капеек выдалі. Скажу толькі, што мы жывём, як ні на ёсць заможна. Дапусцім, калі я ніякай, а можна сказаць аніякай карысці з працадзён гэтых не маю, дык у мяне, такім чынам, агарод свой у запасе маецца. Не падыхаць жа нашаму брату-калгасніку ад голаду гэтага самага. Я б сказаў, што гэта ўсё-ткі вельмі добра, што нам агароды мець яшчэ дазволена. За гэтым агародам, можна сказаць, і цягнемся. Я гэтым не кажу… не кажу пра тое, што… увогуле я вельмі задаволены гэтым самым заможным жыццём. А па-гэтаму канчаю сваю выступленне. Я яшчэ раз хацеў бы вынесці падзяку… дзякаваць за заможнае і шчаслівае жыццё… Хутка ў прэзідыуме пачалося прыкметнае хваляванне. У гэты час яму на дапамогу прыйшлі іншыя калгаснікі, якія сядзелі ў зале: – Брава, Еўсцігнееў! Брава! Брава!.. – крычалі яму з глыбіні залы. Тодар Лебяда
Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў.
Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1990-х гадах было забыта і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры.
Нядаўна ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці выявіў некалькі рэдкіх празаічных твораў Тодара Лебяды. Адно апавяданне „Заможны” прапаную чытачам „Czasopisu”. Вельмі хвалюючы і праўдзівы твор пра лёс беларусаў-гаспадарнікаў пасля калектывізацыі.
Сюжэт апавядання вельмі просты. На адной калгаснай канферэнцыі выступае калгаснік Еўсцігнееў і распавядае пра „заможнае” жыццё калгаснікаў, параўноўваючы, як ён жыў да калгасаў і як жыве пасля таго, як яго і іншых вяскоўцаў загналі ў калгасы. І, каб не ўласны невялікі свой агарод, то сям’я Еўсцігнеева памерла б з голаду…
Хто мог у той час напісаць такія творы, і дзе іх змаглі б надрукаваць? Пісаў іх Тодар Лебяда. Па адным гэтым апавяданні чытачы адразу ўбачаць, які таленавіты пісьменнік з трагічным жыццёвым лёсам быў знішчаны ў гады сталінскіх рэпрэсій. Разам з ім зніклі і сотні яго твораў – успаміны, вершы, п’есы і нават раман, які Змітрок Бядуля рыхтаваў да друку. Тым не менш, пошукі працягваюцца. І паціху літаратурная спадчына нашага літаратара будзе вяртацца да беларусаў.
Апавяданне Тодара Лебяды „Заможны” друкуецца ўпершыню. Яно было напісана на пачатку 1940-х гадоў.
Сяргей Чыгрын
Заможны
На адной нейкай калгаснай канферэнцыі, ці то на нечым другім падобным, вельмі шмат гаварылі аб заможным жыцці нашых калгаснікаў. Вельмі ўжо добра гаварылі! Таму калгаснік Еўсцігнееў з калгаса імя Ўсіх сяброў і кандыдатаў Вярхоўнага Савета праз меру сваіх пачуццяў, навеянымі выступаўшымі аратарамі, ніяк не мог устрымацца, каб не папрасіць слова і таксама сказаць што-небудзь у гэтым сэнсе.
– Шаноўныя таварышы! – пачаў калгаснік Еўсцігнееў. – Аб тым што мы цяпер жывём гэтай самай, як яе, заможным жыццём, не можа быць і гутаркі!..
Паследавала бура воплескаў.
– Я вось і сам, як вам ўжо добра вядома, доўгі час свайго існавання быў аднаасобнікам… Ну, як вам сказаць, меў гэтае самае… аднаасобную гаспадарку. Ну, а калі ўжо, як вы самі ведаеце, нашаму брату былому аднаасобніку, зусім, як кажуць, не ў магату падышло… Але не аб тым. А, канешне, што калгас – гэта табе не аднаасобная гаспадарка… Я, вядома ж, не буду казаць аб гэтым, – блытаўся далей калгаснік Еўсцігнееў, – што мы, калгаснікі, і ў гэтым годзе на працадні атрымалі збожжа ў яго якіх-небудзь грамаў гэтак…ну…нават казаць сорамна.
– Кажы, Еўсцігнееў, кажы! – пачуліся галасы з глыбіні залы.
Еўсцігнееў замяўся.
– Не, аб гэтым я ўжо не буду… Але, вось, дарэчы, павінен зазначыць, што справа раскулачвання па нашаму раёну прайшла зусім у паказальным парадку. Дык вось вам прыкладам, да чаго б гэта было падобна, калі ты, прыкладам, у сваім калгасе ледзьве ногі перастаўляеш ад недахваткаў там розных, а ён бы аднаасобнік… Кулак, гэта значыць, жыў бы поплеч з табою, так сказаць, прыпяваючы. „Ты, дзескаць, – казаў бы ён, – хоць і ў калгасе, ды ў лахманах і не жраўшы, можна сказаць, ходзіш, а я, дзескаць, аднаасобнік, ды гэтае самае…”.
Еўсцігнееў глыбока ўздыхнуў:
– І я быў разумны, ды вось… Аб гэтым я не буду казаць, я не аб гэтым…кажу вам…
У прэзідыуме пачалі шушукацца. Але за тое з глыбіні залы пачуліся галасы: „Давай, кажы, Еўсцігнееў, таму што кажаш ты неяк складна!..”.
– Дык вось, прыкладам, узяць бы наш калгас у гэтым самым годзе, – казаў ён далей. – У поўным сэнсе гэтага слова – заможны. Дакладна цяпер не скажу, але меў ён, калгас гэты самы, хлеба не адну тысячу пудоў!.. Я, канешне, не буду казаць аб тым, што пасля адсыпак розных у нас так сабе засталося ўсяго якіх-небудзь там… Так, прыкладам, з тышчы гэтай самай, пудоў, якіх-небудзь паўсотні на ўвесь калгас засталося. Аб гэтым я тут казаць не буду. Даволі таго, што гэтая восень урадлівая была. К таму і кажу, што мы ўсё-ткі жывём гэтым, як яе, заможным жыццём…А вось узяць гэтую самую фінансавую частку нашага калгаса. Канешне, я тут не буду казаць аб тым, што пры канчатковым падліку мы атрымалі па якіх-небудзь гэтак капеек дванаццаць на рыла. Аб гэтым я казаць не буду. Але паглядзелі б вы, як наша праўленне цэлымі мільёнамі варочала. Як ні на ёсць – мільёнамі! Я вось толькі не ведаю, з якога гэта такога разліку яны нам па дванаццаць капеек выдалі. Скажу толькі, што мы жывём, як ні на ёсць заможна.
Дапусцім, калі я ніякай, а можна сказаць аніякай карысці з працадзён гэтых не маю, дык у мяне, такім чынам, агарод свой у запасе маецца. Не падыхаць жа нашаму брату-калгасніку ад голаду гэтага самага. Я б сказаў, што гэта ўсё-ткі вельмі добра, што нам агароды мець яшчэ дазволена. За гэтым агародам, можна сказаць, і цягнемся. Я гэтым не кажу… не кажу пра тое, што… увогуле я вельмі задаволены гэтым самым заможным жыццём. А па-гэтаму канчаю сваю выступленне. Я яшчэ раз хацеў бы вынесці падзяку… дзякаваць за заможнае і шчаслівае жыццё…
Хутка ў прэзідыуме пачалося прыкметнае хваляванне. У гэты час яму на дапамогу прыйшлі іншыя калгаснікі, якія сядзелі ў зале:
– Брава, Еўсцігнееў! Брава! Брава!.. – крычалі яму з глыбіні залы.
Тодар Лебяда

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    895 – У летапісах пад 1128 годам упершыню ўспамінаецца горад Гародня (Городен, Городня, Гродна) ужо як значны абарончы, гаспадарчы й культурны цэнтар, сталіца Гарадзенскага Княства, якім валодаў князь Усевалад Давыдавіч. Улада яго прасьціралася таксама на землі паўночна-ўсходняй Беласточчыны ды паўднёва-ўсходнюю …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (979) – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”.
  • (727) – у 1296 г., узімку ды вясною, крыжакі на чале з магістрам Райбэргам (загінуў потым у бітве зь беларускімі воямі) і Зуцвэртам напалі на Гарадзенскае Княства. Асабліва цяжкія страты панесьлі жыхары цяперашняй Аўгустоўшчыны, Дуброўшчыны ды Сакольшчыны.
  • (475) – 1.04.1548 г. памёр Жыгімонт І Стары, вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы (нар. 1.01.1467 г.). Пры ім быў уведзены Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г.
  • (146) – 1.04.1877 г. у Дабрасельцах на Гарадзеншчыне нар. Васіль Захарка, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1928-1943 гг. З 1923 г. жыў у Празе Чэскай, дзе памёр 14.03.1943 г. і пахаваны там на Альшанскіх могілках.
  • (80) – 1.04.1943 г. у бэрлінскай турме памёр а. Антон Неманцэвіч (нар. 8.02.1893 г. у Пецярбургу), першы экзарх беларускай уніяцкай царквы (1939), уніяцкі сьвятар ў Альбэртыне і ў Сынкавічах, рэдактар часопіса „Да злучэньня” (1932 – 1937) і „Злучэньне” (1938).
  • (77) – 1.04.1946 г. у Ватэнштаце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса „Шляхам жыцьця”, рэдагаваны Хведарам Ільляшэвічам.
  • (34) – 01.04.1989 г. у Гданьску быў заснаваны гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў. Старшынёй стала Ірына Гаданчук.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis