Фельетон
Тутэйшы, або каб чалавек добры быў (1)
У беларусаў ёсць адзін цудоўны вынаходак, якому пазайздросцілі б і дыпламаты, і шпіёны, і прадаўцы пыласосаў. Гэта – тутэйшасць. Універсальны сродак ад усіх нязручных пытанняў, нацыянальны плашч-нябачнік, пад якім можна пражыць цэлае жыццё і ні разу не патурбаваць уласнае сумленне. – Хто ты па нацыянальнасці?…




















