This Day In History: 1944-07-03
3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, а з сярэдзіны 90-х гадоў Аляксандр Лукашэнка пачаў гэты дзень адзначаць як найбольшае нацыянальнае сьвята ў краіне – Дзень рэспублікі, заадно ліквідуючы дзяржаўнае сьвята 27 ліпеня.