Гадавіна
Аптымістычная Алаіза
Яна ўмела быць сапраўдным лідарам. Яркая, імпульсіўная, артыстычная, сапраўдны лідар у маладым беларускім нацыянальным руху пачатку 20-га стагоддзя – Алаіза Пашкевіч яднала вакол сябе пісьменнікаў, артыстаў, настаўнікаў, вучоных і рэвалюцыянераў. Сама яна умела сумяшчаць самыя розныя прафесіі. Паспела пабыць актрысай і арганізатаркай настаўніцкіх курсаў, масажысткай…




















