Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Размова з таксістам

Зараз у вёсцы стала дастаткова праблематычна абыходзіцца без аўтамабіля. Даўно ўжо мінулі часы, калі вёска сама вырабляла для сябе ўсё неабходнае для жыцця. Сёння далёка не ў кожнай хаце трымаюць не тое каб парася, але і нават курэй, бо корм дарагі дый у старыкоў здароўя няма. Пра карову ўвогле лепш прамаўчаць; тых, хто яе трымае, па ваколіцы можна цяпер на пальцах пералічыць.

Плюс да таго, у вясковых крамах не надта багаты выбар прадуктаў, сказаць бы лепш, няма таго выбару, асабліва калі мяса купляць. Таму трэба па прадукты ехаць у горад. Туды таксама едуць да доктара, бо ў вёсцы ёсць толькі фельчар, а яшчэ па вопратку, бытавую тэхніку і запчасткі. Колькасць аўтобусных рэйсаў у апошнія гады скарацілі, а цягнік курсуе не надта зручна, бо трэба выязджаць у горад зранку, а вяртацца позна ўвечары. А калі купляеш нешта вялікіе і цяжкае, тое самае мяса на месяц, то варыянт з аўтобусам ці чыгункай зусім не падыходзіць. Застаецца замаўляць таксоўку. Рабіць гэта лепш загадзя, асабліва ў базарны дзень, бо раённы цэнтр невялікі і таксістаў у ім няшмат, а ў выходныя яны асабліва занятыя.

Вось аднойчы і мне давялося пакарыстацца таксоўкай. Не вельмі хацелася, бо дарагавата ў параўнанні з грамадскім транспартам, але справы вымушалі тэрмінова ехаць.

Прыехаў малады спраўны хлопец у скуранай куртцы, што адразу выдавала яго правінцыяльнае паходжанне, бо ў вялікіх гарадах так амаль ніхто не апрнаецца ўжо. Падарожжа займала каля гадзіны, рабіць не было чаго, толькі слухаць спецыфічную музыку, тую, што любяць бадай усе кіроўцы. Таму, хутчэй з нуды, трохі паразмаўлялі мы з ім пра жыццё і працу.

Саша, так гэты хлопец назваўся, робіць таксістам ужо даўно. Распявёў, што калі рэгулярна „таксаваць”, то за месяц атрымліваюцца вельмі добрыя як на Беларусь грошы, больш за тры тысячы рублёў. Але дадае, што з кожным годам рабіць становіцца складней, бо пастаянна з’яўляюцца новыя правілы і абмежаванні, сувора таксама караюць тых, хто жадае падзарабіць нелегальна.

– Вось аднойчы знаёмы так „нарваўся”, – распавядае Саша, прыглушаючы трохі музыку, – падвёз двух такіх пасажыраў, тыя з ім разлічыліся пасля паездкі. А потым аказалася, што гэта праверка была, банкноты мечаныя былі. Зараз яму агромны штраф улепяць як мінімум. Па мне, дык ну яго так рызыкаваць!

Як амаль усе таксісты ў свеце, Саша аказазваецца гаваркім чалавекам. Расказвае, што акрамя галоўнай працы, займаецца яшчэ з сябрамі вырабам помнікаў і з нецярплівасцю чакае пачатку сезону. Усе яго знаёмыя таксама працуюць на некалькіх працах, бо цэны выраслі, а трэба забяспечваць сем’і. Шмат хто ездзіць на заробкі за мяжу. Тэма праца, відаць, вельмі для яго важная. Напэўна таму хлопец канчаткова выключае радыё з папулярнай расійскай музыкай і цалкам пераключаецца на размову з пасажырам.

– Я таксама некалькі гадоў прарабіў „дальнабоем”, вазіў грузы па Еўропе. Але кінуў, бо вельмі цяжка і небяспечна. Аднойчы ўвогуле, калі начаваў у матэлі, на стаянку прыехалі нейкія мужыкі ды пачалі фуры адчыняць. А я нічога зрабіць не мог, толькі на ўсё гэта ў вакно глядзеў. На фірме казалі, што трэба было іх адагнаць. А што б я ім зрабіў? Хутчэй, яны мне галаву праламалі б. Вось таму і звольніўся, бо сям’і я жывы патрэбны. Эх, давалі б хлопцам спакойна зарабіць тую самую тысячу даляраў, амаль ніхто б на заробкі не цягаўся, сядзелі б  дома разам з дзецьмі і жонкамі.

За размовай час у дарозе праляцеў вельмі хутка. На развітанне Саша прызнаўся, што трохі зайздросціць вяскоўцам, бо ў гарадскіх „шпакоўнях” (шматпавярховых дамах) няма сапраўднага жыцця. Марыць ён калі-небудзь збудаваць дом у вёсцы на беразе возера і там бавіць час з дзецьмі, бо толькі там, паводле яго слоў, можна надыхацца свежым паветрам.

Цана на таксі ў Беларусі, у параўнанні з Польшчай, ніжэйшая. Мінімальная цана складае зараз 2,7 рублёў (каля 3,40 злотых) за паездку працягласцю паўтары мінуты ці паўкіламетра. У невялікіх гарадах паездка абыходзіцца ў сярэднім каля 5 рублёў (каля 6,10 злотых). Каля ехаць з вёскі ў горад каля дзесяці кіламетраў – каля 15-20 рублёў (прыкладна 19 – 25 злотых). 

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com