Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Успамін

Велікодныя дзіцячыя гульні

Калі мы, я і мой малодшы брат Кастусь, былі ў дзіцячым узросце, вельмі чакалі, калі ўжо прыйдуць Велікодныя святы. Мы радаваліся іх прыходу. Чакалі калі да нас прыйдуць з гасцінцамі і пакрашанымі яйкамі нашы хросныя бацька і маці.

Мы жылі ў сялянскай дружнай сям’і і наша дзяцінства было шчаслівае. Нашы бацькі як маглі так шчыра пра нас клапаціліся. І мы былі для іх паслухмяныя і як маглі  дапамагалі ім у працы на гаспадарцы.

Мы хадзілі ў царкву, якая была ў суседняй вёсцы. У школе мы добра вучыліся і хадзілі на ўрокі рэлігіі.

У нашай хаце мы добра сябе адчувалі. Між іншым вось на Вялікдзень намі авалодваў святочны настрой. Мы цешыліся прыходу вясны. Калі насталі цёплыя дні, мы маглі пагуляць на панадворку. Дома мама нарыхтоўвала святочныя блюды, пякла смачныя пірагі з разынкамі, красіла яйкі ў цыбульніку.

Былі ў нас сябры Толік і Міхась, якія жылі з намі па-суседску. Гэта перш-наперш з імі мы ішлі ў бой на яйкі. У каго было мацнейшае яйка, той выйгрываў і забіраў сабе слабейшае, тое пабітае яйка. Яшчэ гулялі з яйкамі, качаючы іх па ўбітай сцяжынцы. Тут глядзелі, чыё яйка пакоціцца найдалей або і яшчэ паб’е іншае яйка коцячыся па дарожцы. Былі гэта гульні ў „біткі”.

Яйкі мы выбіралі з мацнейшай шкарлупінай. Некаторыя з нас мелі ў тым свой досвед, між іншым, раней стукалі яйкам аб

Быў у нашай вёсцы падростак Васік, сын нашага далейшага суседа Васіля. Ён сачыў за намі. Мелі мы з яго поваду розныя прыкрасці. Мы яго доўга не забудзем. Ён прыбягаў да нас, між іншым, на гэтыя „біткі” і заўсёды выйграваў. Аказалася потым, што яго яйка было драўлянае.

Ён падвёў нас і іншым разам, ды здарылася гэта якраз у першы дзень Вялікадня. Бацька купіў нам, мне і брату, пад святы новыя цаглянага колеру чаравікі. Мы іх абулі і гайда на вуліцу. А тут якраз ішоў Васік. Мы паздароўкаліся і пахваліліся, як жа, сваімі новымі буткамі. Васік глянуў і сказаў як адрэзаў: „вашы чаравікі прапускаюць воду”. Мы запярэчылі, боты ж нашы новыя. За агароджай у глыбокім рoве плыла веснавая вада і мы падаліся да яго, каб даказаць, што нашы чаравікі не прапускаюць вады. Першая ўбачыла нас у рове мама і паслала за намі бацьку. Што было далей, лёгка дагадацца. Нам да гэтай пары той Велікодны дзень усё яшчэ незабыўны. Мы яго памятаем!

Янка Целушэцкі

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (389) – 16.05.1636 г. уніяцкае духавенства Бельска з дапамогай польскіх войскаў зьдзейсьніла пагром праваслаўных храмаў у гэтым горадзе.
  • (339) – 16.05.1686 г. быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай „вечны мір”. Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну ды Кіеўшчыну.
  • (39) – 16.05.1986 г. у Гародні быў адкрыты Дом-Музэй Максіма Багдановіча.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com