Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Парада

Будуемся

Навасады каля Гайнаўкі. 2021 г. Фота Уладзіслава Завадскага

Пандэмія каранавіруса выклікала рост цікавасці жыхароў Польшчы да набыцця зямельных участкаў, лепш за горадам, дзе можна адпачыць, нягледзячы на чарговыя лакдаўны. Самая папулярныя грунты знаходзіцца непадалёк горада і ў горадзе, нават вузкія і невялікія ўчасткі. Важна, што можна выбраць для іх адпаведны дызайн дома і…

Z cyklu «Trava zabytia»

Majstior na vsiê ruki

Rozdział 6

Maksimjuk, majstior z Lachôv, počatok 1980-ch

Koli b poličyti vsiê domy, chlivy i kłuniê, kotory my postavili za svoje žycie, to jich chvatiło b prynajmi na try takije vjoski, jak našy Lachi. Tak mniê skazali liêtom 1987 roku dva majstrê z Lachôv, Ziêniuv Ivan i môj baťko, Machnôv Vołodia. Liêtom 1987…

Historyji z žytia

Jak ja znajšła druhoho diêda

Čerez ciêłe ditinstvo ja miêła vse odnoho diêda, Ivana. Velmi zajzdrostiła diêtiam, kotory miêli dvoch didôv i dvoch babôv. U mene byli baby Aleksandra i Jaryna, i ja čas od času dopytuvałasie v mamy, de podiêvsie môj druhi diêd. Mama mniê rozkazuvała, što jeji tato,…

Płacz zwanoŭ

6. Bach – bach-bach!

U Krynkach żywuć ludzi, jakich familia – Bach. Ich kaliś było tut mnoho, asbienno adrazu pa wajnie. Jany pierabralisa ŭ pustyja żydoŭskija chaty z Parecz, jakija zastalisa za hranicaj. Sama familia Bach – hiermanskaja. Pajawiłasa jana pad Krynkami, jak siudy kaliś paczali zjażdżać fabrykanty z…

З літаратурнай спадчыны

Апавяданне „Заможны” Тодара Лебяды

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1990-х гадах было забыта і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры. Нядаўна ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці выявіў некалькі рэдкіх празаічных твораў Тодара Лебяды. Адно апавяданне „Заможны” прапаную чытачам „Czasopisu”. Вельмі хвалюючы і праўдзівы твор пра лёс беларусаў-гаспадарнікаў пасля калектывізацыі. Сюжэт апавядання вельмі просты. На адной калгаснай канферэнцыі выступае калгаснік Еўсцігнееў і распавядае пра „заможнае” жыццё калгаснікаў, параўноўваючы, як ён жыў да калгасаў і як жыве пасля таго, як яго і іншых вяскоўцаў загналі ў калгасы. І, каб не ўласны невялікі свой агарод, то сям’я Еўсцігнеева памерла б з голаду… Хто мог у той час напісаць такія творы, і дзе іх змаглі б надрукаваць? Пісаў іх Тодар Лебяда. Па адным гэтым апавяданні чытачы адразу ўбачаць, які таленавіты пісьменнік з трагічным жыццёвым лёсам быў знішчаны ў гады сталінскіх рэпрэсій. Разам з ім зніклі і сотні яго твораў – успаміны, вершы, п’есы і нават раман, які Змітрок Бядуля рыхтаваў да друку. Тым не менш, пошукі працягваюцца. І паціху літаратурная спадчына нашага літаратара будзе вяртацца да беларусаў. Апавяданне Тодара Лебяды „Заможны” друкуецца ўпершыню. Яно было напісана на пачатку 1940-х гадоў. Сяргей Чыгрын Заможны На адной нейкай калгаснай канферэнцыі, ці то на нечым другім падобным, вельмі шмат гаварылі аб заможным жыцці нашых калгаснікаў. Вельмі ўжо добра гаварылі! Таму калгаснік Еўсцігнееў з калгаса імя Ўсіх сяброў і кандыдатаў Вярхоўнага Савета праз меру сваіх пачуццяў, навеянымі выступаўшымі аратарамі, ніяк не мог устрымацца, каб не папрасіць слова і таксама сказаць што-небудзь у гэтым сэнсе. – Шаноўныя таварышы! – пачаў калгаснік Еўсцігнееў. – Аб тым што мы цяпер жывём гэтай самай, як яе, заможным жыццём, не можа быць і гутаркі!.. Паследавала бура воплескаў. – Я вось і сам, як вам ўжо добра вядома, доўгі час свайго існавання быў аднаасобнікам… Ну, як вам сказаць, меў гэтае самае… аднаасобную гаспадарку. Ну, а калі ўжо, як вы самі ведаеце, нашаму брату былому аднаасобніку, зусім, як кажуць, не ў магату падышло… Але не аб тым. А, канешне, што калгас – гэта табе не аднаасобная гаспадарка… Я, вядома ж, не буду казаць аб гэтым, – блытаўся далей калгаснік Еўсцігнееў, – што мы, калгаснікі, і ў гэтым годзе на працадні атрымалі збожжа ў яго якіх-небудзь грамаў гэтак…ну…нават казаць сорамна. – Кажы, Еўсцігнееў, кажы! – пачуліся галасы з глыбіні залы. Еўсцігнееў замяўся. – Не, аб гэтым я ўжо не буду… Але, вось, дарэчы, павінен зазначыць, што справа раскулачвання па нашаму раёну прайшла зусім у паказальным парадку. Дык вось вам прыкладам, да чаго б гэта было падобна, калі ты, прыкладам, у сваім калгасе ледзьве ногі перастаўляеш ад недахваткаў там розных, а ён бы аднаасобнік… Кулак, гэта значыць, жыў бы поплеч з табою, так сказаць, прыпяваючы. „Ты, дзескаць, – казаў бы ён, – хоць і ў калгасе, ды ў лахманах і не жраўшы, можна сказаць, ходзіш, а я, дзескаць, аднаасобнік, ды гэтае самае…”. Еўсцігнееў глыбока ўздыхнуў: – І я быў разумны, ды вось… Аб гэтым я не буду казаць, я не аб гэтым…кажу вам… У прэзідыуме пачалі шушукацца. Але за тое з глыбіні залы пачуліся галасы: „Давай, кажы, Еўсцігнееў, таму што кажаш ты неяк складна!..”. – Дык вось, прыкладам, узяць бы наш калгас у гэтым самым годзе, – казаў ён далей. – У поўным сэнсе гэтага слова – заможны. Дакладна цяпер не скажу, але меў ён, калгас гэты самы, хлеба не адну тысячу пудоў!.. Я, канешне, не буду казаць аб тым, што пасля адсыпак розных у нас так сабе засталося ўсяго якіх-небудзь там… Так, прыкладам, з тышчы гэтай самай, пудоў, якіх-небудзь паўсотні на ўвесь калгас засталося. Аб гэтым я тут казаць не буду. Даволі таго, што гэтая восень урадлівая была. К таму і кажу, што мы ўсё-ткі жывём гэтым, як яе, заможным жыццём…А вось узяць гэтую самую фінансавую частку нашага калгаса. Канешне, я тут не буду казаць аб тым, што пры канчатковым падліку мы атрымалі па якіх-небудзь гэтак капеек дванаццаць на рыла. Аб гэтым я казаць не буду. Але паглядзелі б вы, як наша праўленне цэлымі мільёнамі варочала. Як ні на ёсць – мільёнамі! Я вось толькі не ведаю, з якога гэта такога разліку яны нам па дванаццаць капеек выдалі. Скажу толькі, што мы жывём, як ні на ёсць заможна. Дапусцім, калі я ніякай, а можна сказаць аніякай карысці з працадзён гэтых не маю, дык у мяне, такім чынам, агарод свой у запасе маецца. Не падыхаць жа нашаму брату-калгасніку ад голаду гэтага самага. Я б сказаў, што гэта ўсё-ткі вельмі добра, што нам агароды мець яшчэ дазволена. За гэтым агародам, можна сказаць, і цягнемся. Я гэтым не кажу… не кажу пра тое, што… увогуле я вельмі задаволены гэтым самым заможным жыццём. А па-гэтаму канчаю сваю выступленне. Я яшчэ раз хацеў бы вынесці падзяку… дзякаваць за заможнае і шчаслівае жыццё… Хутка ў прэзідыуме пачалося прыкметнае хваляванне. У гэты час яму на дапамогу прыйшлі іншыя калгаснікі, якія сядзелі ў зале: – Брава, Еўсцігнееў! Брава! Брава!.. – крычалі яму з глыбіні залы. Тодар Лебяда

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і…

Zabytek

Pamiątka niechlubnych łowów (cz. 1)

Najstarsza rycina przedstawiająca obelisk (autor J. Głowacki). Źródło: Ignacy Bobiatyński – „Nauka Łowiectwa”, Tom II (Wilno 1825)

Do niedawna jeszcze przewodnicy opowiadali turystom, że jest to najstarszy zabytek w Białowieży, ale po odkryciu w miejscowej prawosławnej cerkwi cmentarnej pw. Cyryla i Metodego dzwonu z 1661 roku, został on niejako „zepchnięty” na drugie miejsce. Oczywiście mowa tu o obelisku z 1752 roku, ustawionym…

100-гадовы юбілей Таварыства Беларускай Школы (ч. 2)

Лагатып арганізацыі (1930) Вікіпедыя

Як паведамлялася ў „Беларускім календары на 1927 год” за кароткі час – фактычна на працягу пару месяцаў былі заложаны Акружныя Управы: Глыбоцкая, Наваградзкая, Вялейская, Горадзенская; 250 гурткоў з лікам 3500 сяброў; 8 Народных Дамоў і 35 бібліятэк-чытальняў: „Ня толькі у матэр’яльным сэнсе люднасьць на мясцох…

Felieton

Inny

Uchodzcy na przejściu granicznym (z twittera)

– Albercik, Albercik, nie zostawiaj mnie samego! – ta scena z filmu „Seksmisja”, gdy przerażony Maks przewożony na salę operacyjną w celu przeprowadzenia zabiegu naturalizacji, czyli przemiany w jedyną słuszną formę istnienia, w tym wypadku kobietę – przypomina mi się, kiedy słyszę słowo „integracja”. „Nie…

Reportaż

Łemkowyna. Granice nie do przejścia (cz. 2)

Wjazd do Medzilaborców (rusiń. Меджілабірці) z dwujęzyczną tablicą nazwy miejscowości

Przekraczając granicę polsko-słowacką między Radoszycami koło Komańczy a Palotą mijamy potężne sosny, jodły i świerki. Aż chce się z całej duszy zaśpiewać tekst znanej w całym regionie piosenki ludowej, która zna i śpiewa każdy – Ukrainiec, Rusin, a nie zdziwiłoby mnie gdyby też Słowacy. Na…

Reportaż

Łemkowyna. Granice nie do przejścia (cz. 1)

Widok z Magury Małastowskiej

Drewniany niski dom, uporządkowany ogród pełen kwiatów, dorodne słoneczniki. Przed chyżą (chatą) siedzi staruszka w chuście. Zagaduję łamanym ukraińsko-łemkowskim. Pani uśmiecha się, ale odpowiada mi po polsku, zupełnie bez związku z pytaniem. Chyba źle trafiłem, ale wchodzę. Kiedy otwieram bramę wita, mnie brązowo-czarny kundel. Spokojny,…

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (32) – 8-10.07.1993 г. у Менску адбыўся І З’езд Беларусаў Сьвету. Удзельнічала ў ім 996 дэлегатаў з розных краінаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com