Мурал з беларускім арнаментам у Гайнаўцы
На цэнтральнай сцяне будынка Беларускага музея ў Гайнаўцы з’явіўся нядаўна вялікі прыгожы мурал. Выява мае памеры тры метры шырыні і дванаццаць вышыні. Напамінае вышываны ручнік з тутэйшым беларускім арнаментам. Мурал запраектаваў і намаляваў мастак Міраслаў Здрайкоўскі з Беластока, абсальвент Акадэміі мастацтва ў Мінску. Выкананы ён…
















