Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

(Запісы часу за XI.2020)

„Ноч музеяў” у Гайнаўцы

30 кастрычніка ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы прайшла спозненая „Ноч музеяў”, якая звычайна адбываецца ў траўні. У гэтым годзе дата была зменена з увагі на абмежаванні ў сувязі з вясняным перыядам каронавіруса.

У рамках кастрычніцкай „Ночы музеяў” у гайнаўскім асяродку была адкрыта выстава карцін і разьбы з пленэеру, які адбыўся ў Гайнаўцы ў жніўні і верасні на тэму „Мая малая айчына” з удзелам мастакоў з Польшчы і Беларусі. Ва ўступе да каталогу выставы мастакі прыгожа напісалі, чым менавіта ёсць для іх малая айчына:

Гэта свет, у якім жывем штодзень, гэта самы блізкі краявід, усё што вакол прысутнае: прырода, людзі і створана імі культура – уся найбліжэйшая нам цывілізацыя. З’яўляецца яна часткай большай цэласці, мяжуе з іншымі малымі айчынамі, супольна ствараючы рэгіёны, краіны і на канец – вялікую Айчыну. Вялікая айчына атаесамліваецца з дзяржавай, якую ўжо немагчыма спазнаць і абняць у цэласці і якая заўсёды крыху чужая і цьмяная. Айчына ёсць арганічна зросшая з мінулым, заўсёды невялікая, грэе сэрца, ёсць блізкая як сваё цела. Дзяржавы ўзнікаюць і прападаюць, мяняюць свае межы, ідэалогіі, улады. Малыя айчыны трываюць. Астаюцца заўсёды на сваім месцы…

Выстава разьбы і жывапісу з пленеру„Мая малая айчына” Фота Беларускага музея ў Гайнаўцы
Выстава разьбы і жывапісу з пленеру„Мая малая айчына”
Фота Беларускага музея ў Гайнаўцы

Для мастакоў-разбяроў падчас гайнаўскага пленэру малыя айчыны асацыяваліся з Духам пушчы – сторажам хаціны, асочнікам што сцяражэ старадаўнюю пушчу ці Купалінкай з возера. У карцінах мастакоў – з бабулькамі з падляшскай вёскі, Белавежскай пушчай, драўлянымі хатамі і копаламі гайнаўскіх цэркваў. Мастак Міраслаў Здрайкоўскі намаляваў карціну напамінаючую выглядам беларускі абрадавы ручнік, на якім „вышыў” гайнаўскія храмы, музей, зубра, амфітэатр, чыгунку ў Тапіла, падляшскія палеткі і дамы.

Выставу „Мая малая айчына” можна глядзець да восені наступнага года. Падчас „Ночы музеяў, апрача пастаянных этнаграфічных экспазіцый, можна было таксама пабачыць часовыя выстаўкі – з апошніх конкурсаў: „Я нарадзіўся тут” (для дзетак і моладзі), „Падляшша ў аб’ектыве імя Віктара Волкава” і фотавыставы дакументуючыя фэсты „І там жывуць людзі” з мінулых дзесяці гадоў, „30 гадоў Беларускага музея ў Гайнаўцы” ды „Рок-музыка ў Беларускім музеі 2004-2017”.

Падчас „Ночы музеяў” з беларускімі песнямі высупіў гайнаўскі гурт „Максім”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis