Калісь пісалі
Рыжскі трактат і беларускае пытанне

100 гадоў таму, 18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны трактат паміж Польшчай і Савецкай Расеяй. Фармальна канчаў ён польска-савецкую вайну 1919-1920 гг., устанаўляў польска-савецкую мяжу, чым дзяліў беларускія землі паміж гэтымі дзяржавамі. Беларусы, асабліва тыя, якія з надзеяй паглядалі на Польшчу, былі расчараваныя…