Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Лісты Юры Туронка. Працяг

Працяг артыкула “Ён быў маім старэйшым сябрам і дарадцам”

Варшава, 26 лютага 2008 года

Добры дзень, шаноўны Сяргей!

Сёння атрымаў ваш ліст ад 16 лютага. На жаль, не магу вам напісаць ні аднаго славечка пра тэатр „Полымя”, які меўся дзейнічаць у Беластоку ў 1937-1938 гадах і яго кіраўнічку Ганну Абуковіч. Ніколі не чуў і не чытаў пра існаванне гэтага тэатра. Таксама нічога не ведаю пра дзейнасць Кастуся Кіслага1 ў Беластоку, пра што Вы мяне пыталі раней. Рэкамендую папытаць Віталя Лубу, які, калі сам не ведае, то можа разведаць сярод супрацоўнікаў тыднёвіка „Ніва”.

Я ўсё яшчэ ваюю з маёй хваробай. Апошнімі днямі стала нібыта крыху лепш – прынамсі магу рукой напісаць некалькі слоў, хаця хадзіць усё яшчэ цяжка. А раней бывала правая рука амаль не дзейнічала. Уявіце сабе, за мінулы год не напісаў амаль нічога – парадкаваў свае паперы і гэта была адзіная карысць з жыцця.

Дзякую Вам, Сяргей, за добрыя пажаданні, пра што сам мару, бо без інтэлектуальнай работы застаецца марнае існаванне. Але аптымізм не пакідае – веру, што арганізм павінен лепш змагацца з хваробай, чым таблеткі.

З прывітаннем Юры Туронак.

 

1. Кастусь Кіслы (1898-1980) – беларускі кампазітар, музыкант, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў.

Трыпуці, 24 чэрвеня 2009 года

Паважаны спадар Чыгрын!

Дзякую ліст ад 23 мая і кніжачку пра мастака Антона Карніцкага1. Ад пачатку чэрвеня сяджу на дачы ў Трыпуцях пад Беластокам і таму не магу выканаць Вашай просьбы аб беларускіх газетах і часопісах у Варшаве. Здаецца, у 1930-х гадах была  толькі камуністычная аднаднёўка, дакладны адказ прышлю ў верасні. Пра архівы Федароўскага2, Леўчыка і Зямкевіча3 нічога мне невядома.

З пашанай Юры Туронак.

 

1. Антон Карніцкі  (1912-1944) – слонімскі мастак.

2. Міхал Федароўскі (1853-1923) – беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг.

3. Рамуальд Зямкевіч (1881-1944) – беларускі бібліёграф, гісторык літаратуры, калекцыянер, публіцыст, перакладчык.

Юры Туронaк найбольш вядомы як аўтар сваёй першай кніжкі „Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, якая спярша выйшла па-польску (у 1989 г., перавыдадзена ў 1993 г.). Па-беларуску змагла выйсці толькі пасля распаду савецкай лзяржавы, ужо ў Рэспубліцы Беларусь, у 1993 г. Легендарная кніга паказала складанасць сітуацыі Беларусі ў 1939 -1945 гг.
Юры Туронaк найбольш вядомы як аўтар сваёй першай кніжкі „Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, якая спярша выйшла па-польску (у 1989 г., перавыдадзена ў 1993 г.). Па-беларуску змагла выйсці толькі пасля распаду савецкай лзяржавы, ужо ў Рэспубліцы Беларусь, у 1993 г. Легендарная кніга паказала складанасць сітуацыі Беларусі ў 1939 -1945 гг.

Варшава, 6 верасня 2011 года

Добры дзень, шаноўны Сяргей!

Дзякую за ліст ад 21 жніўня 2011 года, за добрыя словы аб маёй кнізе ўспамінаў. Шчыра кажучы наўрад ці можна так аб ёй гаварыць без агаворак: у выдавецтве не задбалі пра добрую карэктуру, марны таксама тэхнічны бок здымкаў, прынамсі многіх здымкаў.

Пра Ластаўку1, Гапановіча2 і Манкевіча3 і іх дзейнасці да 1939 года наўрад ці змагу напісаць, акрамя таго, што напісаў у кнізе ўспамінаў на старонках 140-141. Пра гэты перыяд я іх не распытваў – мяне задавальнялі артыкулы Ластаўкі, надрукаваныя ў беластоцкім календары за 1980 год пад загалоўкам „Асветнае таварыства беларусаў у даваеннай Варшаве” (с.143-152). Рэкамендую там жа і артыкул Ф. Каравацкага пра зацікаўленні кампартыі гэтай арганізацыі (С.152-154). Больш за ўсё мяне цікавіла іх дзейнасць у гады нямецкай акупацыі, але як адчуваю, Вы не займаецеся гэтым перыядам.

Маю толькі адзін здымак Язэпа Гапановіча, надрукаваны на 137 старонцы кнігі ўспамінаў. Калі ён Вам адпавядае, пішыце, зраблю рэпрадукцыю і вышлю.

Станам майго здароўя, на жаль, пахваліцца не магу. За апошні год (са жніўня 2010) не напісаў ні радочка, хаця ёсць патрэба і матэрыял. Усё чакаю на лепшы лёс, а тым часам пачалася праблема з сэрцам, нядаўна давялося палячыцца ў шпіталі.

Жадаю Вам паспяхова закончыць кнігу пад назвай „Беларусы ў Варшаве, 1900-1939 гады”.

З прывітаннем Юры Туронак. 

 

1. Пятро Ластаўка (1907-1968) – беларускі грамадска-культурны і палітычны дзеяч, публіцыст.

2. Язэп Гапановіч – беларускі грамадска-культурны дзеяч напачатку ХХ стагоддзя.

3. Баляслаў Манкевіч (1905-1995) – беларускі грамадска-культурны дзеяч, перакладчык.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (818) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (719) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (450) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (233) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (179) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (147) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis