This Day In History: 1877-05-03

3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”. Выдаў ў 1923 г. у Вільні першы беларускі падручнік па музыцы „Навука сьпеву”. Таксама зьяўляецца аўтарам зборнікаў песень: „Народны сьпеўнік”, „Школьны сьпеўнік”, „Беларускі дзіцячы сьпеўнік”. Зьбіраў фальклёр на Палесьсі і ў Падзьвіньні. З 1925 г. жыў у савецкай Беларусі

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis