Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў траўні

770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.

740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна.

530 – у 1494 г. у Гародні быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў.

450 – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіюмы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.

370 расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле падлікаў гісторыкаў каля паловы насельніцтва беларускіх земляў загінула, памерла з голаду або была ўзята ў палон. Вайна гэта стала вялікай дэмаграфічнай трагедыяй.

325 – у Амстэрдаме ў гадах 1699-1706 беларускі кнігавыдавец і асьветнік Ілья Капіевіч склаў ды выдаў каля 20 сьвецкіх навуковых кніг.

180 – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былa зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.

230 – 7.05.1794 г. Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, у якім абяцаў сялянам палепшыць іх юрыдычны статус.

160 – 10.05.1864 г. у Магілёве расстраляны Міхал Аскерка (нар. у 1836 г. у Менску), лекар, камісар Менскай губерні ў студзеньскім паўстаньні.

155 – 21.05.1869 г. у Сцепанаване (Армэнія) нар. Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст. Закончыў музычнае вучылішча ў Тбілісі (1892), Пецярбургскую АМ. (1899). Настаўнічаў і кіраваў хорамі ў Вільні, Мсьціславе, Магілёве, з 1935 г. – у Менску. Памёр 27.12.1964 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

140 – 20.05.1884 г. у Бахаравічах каля Пухавіч нар. Канстанцін Алексютовіч, балетмайстар у Беларускім Дзяржаўным Тэатры–1 у Менску (1921-1928), з 1930 г. – у Тэатры Юнага Гледача, у гг. 1937-1941 – кіраўнік Ансамбля Беларускай Народнай Песьні і Танца Беларускай Філармоніі. Стварыў сцэнічныя варыянты шматлікіх традыцыйных народных танцаў. Памёр 26.02.1943 г. у Самаркандзе.

135 – 20.05.1889 г. у Пабяржы Віленскага пав. нар. Генрых Грыгоніс, акцёр. З 1919 г. у Першым Беларускім Таварыстве Драмы і Камэдыі, з 1921 г. – у Беларускім Дзяржаўным Тэатры–1. Іграў ролі м. ін.: Каваля („Каваль-ваявода” Е. Міровіча), Данілы („На Купальле” М. Чарота), Жердэна („Мешчанін – дваранінам” Мальера. Памёр 4.11.1955 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

130 – 1.05.1894 г. у Паставах нар Мадэст Яцкевіч, праваслаўны сьвятар; у 1921 г. закончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, служыў у прыходах Трокі, Гейшышкі, Габы, Вільня. У 1944 г. у эміграцыі, сьпярша ў Аўстрыі, пазьней у Аргентыне, а з 1956 г. – у Аўстраліі (Мэлбурн), дзе арганізаваў парафію Трох Віленскіх Пакутнікаў БАПЦ, а ў 1962 г. – парафію Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Памёр 27.02.1971 г. Да канца жыцьця выдаваў часапіс „Праваслаўным Шляхам”.

130 – 13.05.1894 г. у в. Капачоўка, Барысаўскага павету нар. Іван Ермачэнка, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1920 г. зьяўляўся адным з арганізатараў Беларускага Камітэту ў Турцыі, з 1921 г. быў дыпляматычным прадстаўніком БНР на Балканах. У час ІІ сусьветнай вайны ўзначаліў Беларускую Народную Самапомач. Памёр 25.02.1970 г. у ЗША.

130 – 21.05.1894 у Старым Крыўцы каля Навазыбкава нар. Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР. У гг. 1927-1937 быў старшынёй Савета Народных Камісараў БССР і членам Прэзідыюма Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны органамі НКУС у Маскве і перавезены ў Менск. 21.06.1937 г. выкінуўся з вакна будынка НКУС. Рэабілітаваны ў 1956 г.

125 – 11.05.1899 г. у Вазьнясенску на Украіне ў сям’і выхадцаў з Беларусі нар. Глеб Глебаў (сапр. Сарокін), акцёр. З 1926 г. працаваў у Беларускім Дзяржаўным Тэатры імя Янкі Купалы. Вызначаўся ў камэдыйных ролях (Пустарэвіч ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Туляга ў „Хто смяецца апошнім” К. Крапівы, Гарпагон у „Скупым” Мальера). Памёр 3.03.1967 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

125 – 14.05.1899 г. у Павязыні каля Маладэчна нар. Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу на Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу. У 1933 г. закончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, працаваў лекарам на Беласточчыне – у Гайнаўцы і Ясяноўцы, у час вайны – у Вільні. Пасьля вайны пераехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў лекарам у Гданьску, дзе і памёр 5.03.1985 г.

125 – 22.05.1899 г. у вёсцы Малыя Азяраны каля Крынак нарадзіўся беларускі нацыянальны дзеяч др Мікола Чарнецкі. Забіты польскім падпольлем непадалёк Беластоку ў пачатку 1944 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.

120 – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

120 – 24.05.1904 г. у Пясочным каля Капыля нар. Адам Русак, паэт-песеньнік. Закончыў Беларускі Музычны Тэхнікум (1930) і Ленінградзкую кансэрваторыю (1934). Друкаваўся з 1927 г. У 1946 г. выйшаў друкам зборнік паэзіі „На родных палетках”. Некаторыя яго вершы сталі вядомымі песьнямі: „Бывайце здаровы”, „Толькі з табою”, „Не шукай”, „Не за вочы чорныя”, „Як правёў мяне Цімох”. Памёр 21.03.1987 г. у Менску, пахаваны на могілках у Пясочным.

115 – 12.05.1909 г. у Бойдатах Ваўкавыскага пав. нар. Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар, дырэктар друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў 1927-1941 гг., аўтар падручніка па гісторыі Беларусі „Беларусь учора і сяньня”. Па вайне як Юзаф Александровіч жыў і працаваў дырэктарам Куяўскай друкарні ў Інаўроцлаве. Памёр там 14.02.1984 г. Грамадзкасьць Інаўроцлава ў 20-ыя ўгодкі яго сьмерці ўшанавала яго адкрыцьцём памятнай табліцы на друкарні, імшой у касьцёле, навуковай сесіяй і выстаўкай яму прысьвечанай. У 2010 г. выйшла друкам яго гісторыя Беларусі „Paznavajma historyju biełaruskaha narodu”.

115 – 26.05.1909 г. у Рызе нар. Часлаў Ханяўка, грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію і агранамічны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. У час нямецкай акупацыі дзейнічаў у варшаўскім Беларускім Нацыянальным Камітэце. З пачатку 50-тых гадоў жыў у ЗША у Саўт-Рывэры. Актыўна грамадзка дзейнічаў у беларускім асяродзьдзі. Памёр 2.07.1988 г.

95 – 9.05.1929 г. пачала працу камісія ЦК ВКП(б), якая абсьледавала практыку правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў Беларускай ССР. Вывады камісіі сталі падставай для фізічнай крывавай расправы з беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй.

90 – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулем БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

90 – 17.05.1934 г. у Менску расстраляны Алесь Салагуб (нар. 18.10.1906 г. у Зарудзічах каля Смаргоні), паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, у 1931 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, арыштаваны 10.08.1933 г. Друкаваўся з 1925 г., у 1929 г. у Менску выйшаў зборнік яго вершаў „Лукішкі”.

90 – 19.05.1934 г. у Менску расстраляны Міхал Кахановіч (нар. 27.09.1882 г. у Вялікіх Луках каля Баранавіч), беларускі нацыянальны дзеяч, пэдагог. Закончыў Харкаўскі ўнівэрсытэт, працаваў выкладчыкам у Вільні, з 1915 г. – у Магілёве, дзе быў арганізатарам і старшынёй Магілёўскага Беларускага Нацыянальнага Камітэта, рэдактарам газэты „Могилевские известия”. З 1918 г. у Вільні, быў старшынёй пэдагагічнай рады Віленскай Беларускай Гімназіі. У 1922 г. выбраны дэпутaтам у Сойм, з 1926 г. у БССР працаваў рэдактарам у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. У 1933 г. арыштаваны па справе Саюза Вызваленьня Беларусі.

60 – 25.05.1964 г. у Маскве памёр Васіль Залатароў (нар. 7.03.1872 г. у Таганрогу), кампазытар і пэдагог. У 1933-1941 гг. вёў клас кампазыцыі ў Беларускай кансэрваторыі. У беларускую музычную культуру ўвайшлі яго балеты „Князь-возера” (1949) „Аповесць пра каханне” (1953), „Палымяныя сэрцы” (1955), сымфонія „Беларусь” (1934).

45 – 31.05.1979 г. у Амстэрдаме у штаце Нью Ёрк (ЗША) памёр кс. Францішак Чарняўскі (нар. 3.11.1893 г. у Чухнах Ашмянскага пав.). Душпастырскую службу пачаў у 1920 г на пасадзе вікарнага ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузьніцы. Чытаў казаньні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданьні. У 1924-1927 гг. студыяваў у Рыме. З 1929 г. на місіі ў Францыі, з 1933 – у Бэльгіі. Ад 1957 г. жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс „Siaŭbit”.

40 – 10.05.1984 г. у Глівіцах пам. Антон Васілеўскі (Антось з Лепля, Дзядзька з Лепля – нар. 18.08.1891 г. у Косьцінцы каля Лепеля), рэдактар і выдавец сатырычнага часопіса „Авадзень” (1924 – 1933), літаратар, сябра Літаратурнага аб“яднаньня «Белавежа» (яго апавяданьні публікаваліся м. ін. у беластоцкай „Ніве” і альманахах «Белавежы»), хірамант.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis