Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

З песняй праз жыццё

«Лаіланд» з Грабоўкі пад Беластокам – здаўна штогадовы ўдзельнік фестывалю (фота Юркі Хмялеўскага)
«Лаіланд» з Грабоўкі пад Беластокам – здаўна штогадовы ўдзельнік фестывалю
(фота Юркі Хмялеўскага)
У фестывалю заўсёды ўдзельнічаюць дзяўчаты з Бельска і Гайнаўкі (фота Юркі Хмялеўскага)
У фестывалю заўсёды ўдзельнічаюць дзяўчаты з Бельска і Гайнаўкі
(фота Юркі Хмялеўскага)
У фестывалю заўсёды ўдзельнічаюць дзяўчаты з Бельска і Гайнаўкі (фота Юркі Хмялеўскага)
У фестывалю заўсёды ўдзельнічаюць дзяўчаты з Бельска і Гайнаўкі
(фота Юркі Хмялеўскага)
У фестывалю заўсёды ўдзельнічаюць дзяўчаты з Бельска і Гайнаўкі (фота Юркі Хмялеўскага)
У фестывалю заўсёды ўдзельнічаюць дзяўчаты з Бельска і Гайнаўкі
(фота Юркі Хмялеўскага)
«Крыніца» – рэпрэзентцыйнны хор БГКТ з Беластока (фота Юркі Хмялеўскага)
«Крыніца» – рэпрэзентцыйнны хор БГКТ з Беластока
(фота Юркі Хмялеўскага)
«Рэха Пушчы» з Гайнаўкі (фота Юркі Хмялеўскага)
«Рэха Пушчы» з Гайнаўкі
(фота Юркі Хмялеўскага)
Хор «Загадка» з Супрасля (фота Юркі Хмялеўскага)
Хор «Загадка» з Супрасля
(фота Юркі Хмялеўскага)
Фальклорны спявачы калектыў з Маліннік (фота Юркі Хмялеўскага)
Фальклорны спявачы калектыў з Маліннік
(фота Юркі Хмялеўскага)
Марыя Врублеўская з Гарадка (фота Юркі Хмялеўскага)
Марыя Врублеўская з Гарадка
(фота Юркі Хмялеўскага)
«Ад Рэм» з Дубровы-Беластоцкай (фота Юркі Хмялеўскага)
«Ад Рэм» з Дубровы-Беластоцкай
(фота Юркі Хмялеўскага)

У канцы студзеня і ў лютым на Беласточчыне як штогод прайшлі конкурсныя агляды самадзейных калектываў ды салістаў у рамках фестывалю беларускай песні, арганізаванага Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Такія агляды БГКТ пачало арганізаваць у 1970 г. У палове 1990-х для павышэння іх рангу былі яны пераназваны фестывалем. У гэтым годзе быў гэта ўжо XXVI Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня – 2019” (такі ёсць поўны назоў, хаця слова „агульнапольскі” не адлюстроўвае яго характару, паколькі амаль усе ўдзельнікі з Беласточчыны).

У гэтым годзе песенныя павятовыя агляды прайшлі спярша ў Сямятычах і Дуброве-Беластоцкай, а пасля ў Гайнаўцы, Орлі (у новым будынку мясцовага дому культуры) і ў Беластоку. 24 лютага ў беластоцкай філармоніі адбыўся цэнтральны агляд, у час якога выступіла 70 калектываў і салістаў. Лаўрэаты – пераважна першых месцаў у сваіх катэгорыях – прынялі ўдзел у гала-канцэрце ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.

Зацікаўленне фестывалем БГКТ не меншае так выканаўцаў як і сярод гледачоў, хаця ў папярэдніх гадах удзельнікаў бывала больш. Не мяняецца візуальны характар фестывалю, яго сціплая – на конкурсных аглядах – сцэнаграфія ды сам просты сцэнар. Але як тлумачыць гэта намеснік БГКТ Васіль Сегень, таварыства ні мае ні столькі грошай, ні людзей, каб арганізаваць штосьці большае. Падкрэслівае, што бюро фестывалю гэта ўсяго некалькі асоб, якія і так выконваюць аграмадную працу. Бюджэт таксама адносна невялікі. Складаецца на яго датацыя Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ды меншыя ад маршалка ваяводства і прэзідэнта Беластока.

Мерапрыемства, зразумела, не мае ўжо аўтэнтычна-натуральгага характару. Жывая фальклорная песня амаль цалкам выпала са сцэны, паколькі жывыя яе носьбіты проста вымерлі або выміраюць. Песенны рэпертуар пераважна нетутэйшы, „імпартаваны” з-за ўсходняй мяжы. Ёсць, аднак, цікавыя спробы новай аранжыроўкі, а нават можна пачуць песні на словы аўтараў з Беласточчыны, не толькі з Беларусі. У тым ліку нашых паэтаў – „белавежцаў”. Гэта радуе, таксама як прысутнасць на сцэне маладых выканаўцаў, нават ліцэістаў і студэнтаў. Гэта найлепшы доказ, што беларуская песня на Беласточчыне гучаць будзе яшчэ доўга. Не памрэ. (юх)

 

Вынікі ХVI Фестывалю беларуская песня ‘2019

Да цэнтральнага фестывалю пасля раённых аглядаў у Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Беластоку, Сямятычах і ў Дуброве-Беластоцкай дасталіся 72 выканаўчыя адзінкі. Прафесійнае журы пад кіраніцтвам Міхала Дрынеўскага, выслухаўшы ў час шматгадзіннага канцэрту сямідзесяці выканачых адзінак, выставіла наступную ацэнку.

 

СПЕВАКІ А КАПЕЛА. Салісты –  І месца: Марыя Врублеўскага з Гарадка і Вераніка Федарук з Бельска; ІІ месца: Ян Шыманюк з Семяноўкі, Галена Датчук з Машчонай-Каралеўскай, Вера Нічыпарук з Маліннік; ІІІ месца: Кацярына Ціханюк са Збуча, Валянціна Кажанеўская з Супраслі. Дуэты, трыо і квартэты І месца: «Трыяда» (сёстры Садоўскія), трыо Кацярына Сянкевіч, Сафія Усціновіч і Ала Каменская; ІІ месца: браты Адрыян і Цэзар Данілюкі з Міхалова, кватрэт Навіна з Машчонай-Каралеўскай. Вакальныя ансамблі – гранпры: «Світанак» з Беластока. Хары (мяшаныя)І месца: «Загадка» з Супрасля; ІІ месца: хор Дома праваслаўнай культуры з Бельску-Падляшскім. Хары (аднародныя): ІІ месца: «Васклікнавеніе» з Гайнаўкі.

СПЕЎ З ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫМ АКАМАНЕМЕНТАМ. Салісты. І месца – Ніна Шыманская з Орлі, Юстына  Ляўчук-Майданьчык з Бельска, ІІІ месца – Вяслава Ваўрыновіч з Бельска. Дуэты, трыо, квартэты. І месца: жаночы квартэт «Васілёчкаў» з Бельска, жаночы квартэт «Чыжавян»; ІІ месца:  дуэт «Лаіланд» з Грабоўкі,  мужчынскі квартэт «Чыжавян,  «Немаральная прапанова» з Беластока; ІІІ месца: дуэт Люба Гаўрылюк і Ала Каменская, дуэт Ніна Шыманская і Валянціна Арэшук; вылучэнне: квартэт з Мора.

Вакальныя калектывы: І месца: жаночая група «Каласкоў» з Беластока. ІІ месца: «Рэчанька» з Козлікаў, «Расспяваны Гарадок», жаночая група «Мікрона» з Беластока, жаночая група «Цаглінак» са Старога Ляўкова. ІІІ месца: «Каласкі» з Беластока, калектыў «Маланка» з Бельска. Вылучэнне: „Арляне» з Орлі, мужчынская група «Цаглінак» са Старога Ляўкова.

Хары (мяшаныя): І месца:  «Крыніца», «Мікрон» з Беластока; ІІ месца:  «Васілёчкі» з Бельска, «Цаглінкі» са Старога Ляўкова; ІІІ месца: «Рэха Пушчы» з Гайнаўкі.

Хары (аднародныя): ІІ месца: жаночая група «Васілёчкаў» з Бельска; ІІІ месца: жаночая група «Рэха пушчы» з Гайнаўкі, «Куранты» з Бельска.

СПЕЎ ПАД ФАНАГРАМУ. Салісты. І месца: Марыя Мартынюк з Бельска, Ізабела Карчэўская  з ГДК у Гайнаўцы; ІІ месца:  Кацярына Дружба з ГДК у Гайнаўцы; ІІІ месца:  Аляксандра Лажэцкая з Бельска. Дуэты, трыо, квартэты: І месца –  трыо Анна Гуль, Партыцыя Буркевіч, Марыя Мартынюк з Універсітэта ў Беластоку, трыо «Сувенір» з Беластока. ІІ месца: «Спявай душа» з Гарадка (Аляксандра Яроцкая, Цэзар і Адрыян Данілюкі).

Вакальныя калектывы. І месца: Студыя ГДК у Гайнаўцы, Ад Рэм з Дубровы-Беластоцкай, «Оморфос» з Сямятыч; ІІ месца:  «Фермата» з Орлі; ІІІ месца:  «Вэрвочкі» з Орлі, «Росы» з Рыбалаў, «Знічка» з Гайнаўскага белліцэя. (лук)

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis