Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вяртанне палітуцекача на радзіму

Ануфрый Рамановіч часта наведваў нашу рэдакцыю (Радыё Рацыя)
Ануфрый Рамановіч часта наведваў нашу рэдакцыю
(Радыё Рацыя)

Як павядоміла Радыё Рацыя, пражываючы ў Беластоку палітычны ўцякач з Беларусі Ануфрый Рамановіч вяртаецца на радзіму. Былы маёр КДБ і віцебскі прадпрымальнік з’ехаў у Польшчу пасля прэзідэнцкіх выбараў у сваёй краіне ў 2006 г. У Беларусі ўзнята была супраць яго крымінальная справа за эканамічныя злачынствы. Ануфрый Рамановіч казаў, што стаў рэпрэсаваны па палітычных прычынах, паколькі быў заангажаваны ў прэзідэнцкую кампанію апазіцыйнага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча. У 2008 г. з Беларусі быў дасланы ў Польшчу запыт на яго экстрадыцыю. Беластоцкі суд не знайшоў для гэтага аднак ніякіх падстаў. І толькі ў гэтым годзе Ануфрый Раманавіч даведаўся, што ў Беларусі справу супраць яго закрылі яшчэ ў 2009 г. Здзіўляецца, чаму яго пра гэта ніхто раней не павядоміў, паколькі ўжо дзесяць гадоў мог бы зноў жыць у Беларусі. Як толькі аб гэтым даведаўся, вырашыў вярнуцца да сям’і ў Віцебск, нягледзячы на тое, што ў Польшчы страціць статус палітычнага ўцекача.

Пражываючы ў Беластоку Ануфрый Рамановіч наведваў і нашу рэдакцыю. Цікавіўся беларускімі справамі на Падляшшы, можна яго было пабачыць на нашых культурных імпрэзах.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis