Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Курапаты. Што цяпер там адбываецца?

Знак, які сустракае наведвальнікаў

Ролю ўрочышча Курапаты ў беларускай гісторыі цяжка пераацаніць. Менавіта адкрыццё гэтай трагічнай старонкі зрабіла Зянона Пазняка адным з архітэктараў беларускай незалежнасці. Але меркаванне беларускіх уладаў наконт Курапатаў неадназначнае. З аднаго боку, яны ствараюць мемарыял, з іншага боку – пастаянна памяншаюць ахоўную зону на карысць розных…

Чаму Беларусь пашырыла бязвізавую зону?

Гродна. З 7 лістапада бязвізавая зона пашырылася яшчэ на Ваўкавыск (Фота Юркі Хмялеўскага)

З 7 лістапада бязвізавая зона пры беларуска-польскай мяжы значна пашырылася. Беларусь ужо трэці год паступова адкрываецца для жыхароў Еўрапейскага Саюза. Першай ластаўкай стала Гародня, якая стала бязвізавай напрыканцы 2016 года. Потым – Белавежская пушча. Наступным крокам стала магчымасць прыязджаць у Беларусь без візы праз менскі…

80-годдзе далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Што думаюць эксперты?

Памешканне Саюза палякаў у Беларусі ў Гародні – непадалёк скрыжавання вуліцаў 17 верасня і Дзяржынскага.... Фота Ксеніі Тарасевіч

У гэтым годзе свет адзначае 80 гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны і, як след, пакту Молатава-Рыбентропа. Гэты дакумент значна змяніў мапу Беларусі: Пасля 17 верасня 1939 г. БССР амаль поўнасцю ахапіла свае этнічныя межы. Дзень, калі нямецкія і савецкія войскі разам падзялілі тагачасную Польшчу, не…

Як беларусы валянцёраць у Гарадку

Алеся Міхайлава (злева) з сябрамі – валанцёрамі ў Гарадку

Валанцёрства – гэта магчымасць не толькі зрабіць свет лепей, але і развіць сябе як асобу. У Гарадку працуе праграма Еўрапейскі корпус салідарнасці – адна з найбольш буйных валанцёрскіх праграм Еўрапейскага саюза, у якой бяруць удзел і беларусы. Czasopis пагаварыў з двума беларускімі валанцёркамі, што іх…

Басовішча будзе жыць. Хаця б у нашых сэрцах

Радасць, шмат піва, песні Вольскага і Крамы, сустрэчы старых сяброў… Басовішча, фестываль, які амаль 30 гадоў быў для беларусаў больш чым проста музыкай. „Басы” сталі сапраўднай гісторыяй, культам. Але ўсе добрыя рэчы заканчваюцца і гэтае, 30-ае па ліку Басовішча, мусіць стаць апошнім. Прынамсі, у тым…

Пагранічны – Гарадок. Так блізка, а так далёка

Гарадоцкае возера

Сённяшняя ўсходняя Беласточчына і заходняя Гарадзеншчына на працягу доўгіх стагоддзяў былі суцэльным і непадзельным рэгіёнам. Але ператрусы XX стагоддзя падзялілі рэгіён на дзве краіны, якія апынуліся ў іншых дзяржавах. Для параўнання які цяпер там і тут вобраз і ўзровень жыцця абрала я два мястэчкі па…

Дзень Польшчы ў Менску

Вечарам на гэтай сцэне выступіў гурт Golden Life

Менск адкрываецца свету. У сталіцы Беларусі актыўна праходзяць вечары розных краін свету. Менчукі ўжо адгулялі на вечарах Швецыі, Расеі, надышла чарга і Польшчы. Фестываль адбыўся 15 чэрвеня ў цэнтры сталіцы. Наведвальнікі маглі паспрабаваць польскія прысмакі, даведацца болей пра турыстычныя мясціны і паслухаць польскую музыку. Галоўная…

Дзень Волі-2019 у Гародні

Шмат „Пагоняў і бчб-сцягоў, тысячы людзей з усёй Беларусі, культавыя музыкі на сцэне — у суботу 23 сакавіка ў Гародні пышна адсвяткавалі 101-ую гадавіну Беларускай Народнай Рэспублікі. Урачысты канцэрт стаў, бадай, самым вялікім мерапрыемствам у Гародні за ўсю гісторыю горада. На мірнае свята прыйшло каля…

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (208) – 23.10.1816 г. у Кублічах Лепельскага пав. нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісьменьнік і дасьледчык беларускага фальклёру. У 1858 – 1863 гг. вёў рукапісны „Альбом”, у якім свае запісы пакінулі м. інш.: У. Сыракомля, В. Каратынскі, А. Кіркор, В. Дунін-Марцінкевіч. Пераклаў на беларускую мову „Конрада Валенрода” А. Міцкевіча. Памёр у Сібіры ў 1884 г.
  • (201) – 23.10.1823 г. у Замосьці Слуцкага пав. нар. Адам Плуг (сапраўднае Антоні Пяткевіч), пісьменнік і журналіст. З 1831 г. жыў з бацькамі ў Жукавым Барку над Нёманам, у гг. 1835-1842 вучыўся ў Слуцкай гімназыі. Сябраваў з Уладыславам Сыракомляй, які тады жыў у Залучы. Працаваў настаўнікам на Падольлі. У 1874 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам у часопісе „Kłosy”, дзе друкаваў шмат матар’ялаў пра Беларусь. Пазьней працаваў у рэдакцыях „Wielkiej Powszechnej Encyklopedii Ilustrowanej”, часопіса „Wędrowiec”, газэты „Kurier Warszawski”. Памёр 2.11.1903 г. у Варшаве. У беларускую літаратуру ўпісаліся яго апавяданьні на беларускай мове. 
  • (87) – 23.10.1937 г. расстраляны Уладзімір Крыловіч (нар. 1.11.1895 г. у Крыловічах каля Койданава), акцёр.
  • (83) – 23.10.1941 г. у Унжлагу на лесапавале загінуў Васіль Шашалевіч (нар. 9.01.1897 г. у Мхінічах на Магілёўшчыне, брат Андрэя Мрыя), драматург (п’есы „Апраметная”, „Змрок”, „Воўчыя вочы”, „Рой”, „Сімфонія гневу”) і празаік.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis