Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

80-годдзе далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Што думаюць эксперты?

Памешканне Саюза палякаў у Беларусі ў Гародні – непадалёк скрыжавання вуліцаў 17 верасня і Дзяржынскага.... Фота Ксеніі Тарасевіч
Памешканне Саюза палякаў у Беларусі ў Гародні – непадалёк скрыжавання вуліцаў 17 верасня і Дзяржынскага…. Фота Ксеніі Тарасевіч

У гэтым годзе свет адзначае 80 гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны і, як след, пакту Молатава-Рыбентропа. Гэты дакумент значна змяніў мапу Беларусі: Пасля 17 верасня 1939 г. БССР амаль поўнасцю ахапіла свае этнічныя межы. Дзень, калі нямецкія і савецкія войскі разам падзялілі тагачасную Польшчу, не святкуецца і не адзначаецца. Але гэтая дата па-ранейшаму вельмі важная ў гісторыі Беларусі.

Наша карэспандэнтка звярнулася да некалькіх экспертаў, каб пракаментавалі значэнне падзеяў звязаных з 17 верасня 1939 г. у сучасным беларускім дыскурсе і ўплыве гэтай даты на пазіцыю Беларусі.

Ігар Случак, магістр юрыдычных навук: „Акт Молатава-Рыбентропа паміж СССР і Германіяй быў неправамоцным”

– Зыходзячы з бесперапыннасці фармавання дзяржаўнасці Беларусі ад БНР да Рэспублікі Беларусь праз БССР уз’яднанне двух частак Беларусі ў аднаведнасці з міжнародным правам і заканадаўствам БНР было б законным і справядлівым. Але ж пакт Молатава-Рыбентропа паміж СССР і Германіяй быў неправамоцным, як і была неправамоцная Рыжская дамова паміж РСФСР і Польшчай, якая падзяліла Беларусь на дзве часткі супраць волі беларускага народу і прававых актаў БНР, што ўзаконьвалі тэрыторыю БНР ў межах этнічнага рассялення беларусаў, што было адлюстравана на мапе БНР Мітрафана Доўнар-Запольскага.

Вяртаючыся да падзей 1930-х гадоў, калі амаль ўся Еўропа складалася з аўтарытарных і дыктатарскіх краін, перадзелы мапы былі звыклай з’явай. Тая ж Літва да сёння валодае Вільняй і Віленскім краем, што быў перададзены ёй СССР пасля падзелу Польшчы, а сама Польша да гэтага ўдзельнічала разам з Германіяй у падзеле Чэхаславакіі. Што да сёння, то 17 верасня для Беларусі знакавая дата, бо аднавілася, хоць і часткова, справядлівасць і межы сучаснай Беларусі ў два разы болей чым раней. Уз’ядналася адна краіна і адзін народ і гэта цалкам адпавядае сучаснаму міжнароднаму праву.

Юры Чавусаў, палітолаг: „Дзякуючы 17 верасня 1939 года сфармавалася сучасная беларуская супольнасць”

– Наконт падзей 17 верасня 1939 года яшчэ няма ўстойлівых тэрмінаў. Любы тэрмін будзе ацэначным. Гэтая тэма прыстунічае ў тым, што завецца „афіцыйная дзяржаўная ідэалогія”, але прысутнічае праз коску як „адна з важных дат у гісторыі беларускай дзяржаўнасці”, але разам з іншымі датамі як напрыклад Дзень Волі 25 сакавіка. Беларускія ўлады прызнаюць гэты дзень як важную дату ў гісторыі Беларус, але яна яўна саступае 9 мая ці нават Дню кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта тэма хутчэй дзяжурная, каляндарная.

Будзе вось канферэнцыя „Навсегда вместе: к 80-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР”. Даволі смешна, што 20 гадоў таму гэтая канферэнцыя ў Акадэміі навук звалася „Заўсёды разам”, і 40 гадоў таму яна звалася таксама „Назаўсёды разам”. Можа, дынаміка ў тэрміналогіі ёсць, але яна залежная ад працэсаў беларускай гістарычнай навукі. Ці захоўваюцца старыя савецкія шаблоны, альбо калі гэты дыскурс стваралі іншыя гісторыкі. Якія сталелі і развіваліся як прафесіяналы ў іншай краіне.

Гэта залежная тэма ў беларускай ідэалогіі і залежыць ад таго, што зараз на парадку дня. Калі пацяпленне паміж Мінскам і Варшавай, як зараз, – і няма вялікай палітычнай патрэбы рабіць з гэтай даты свята. Бо для Польшчы гэта дата трагічная. А калі б у нас быў вялікі канфлікт з Варшавай, то з гэтага можна было б зрабіць маштабнае свята.

Дзякуючы 17 верасня 1939 года сфармалася сучасная беларуская супольнасць. Але ёсць і трагічны бок, бо этнічныя перамяшчэнні суправаджаліся гвалтам, а часам і генацыдам. На маю думку яшчэ не можна даваць ацэнку такім яшчэ нядаўнім падзеям у катэгорыях „станоўчае” ці „негатыўнае”. Вельмі комплексныя і складаныя падзеі. Нам яшчэ рана ацэньваць падзеі, якія адбыліся зусім нядаўна.

Аўтобусны прыпынак у Гародні. Фота Ксеніі Тарасевіч
Аўтобусны прыпынак у Гародні. Фота Ксеніі Тарасевіч

Анатоль Трафімчык, гісторык, літаратар: „Сёлета Еўропа зацікаўлена ў мірным суіснаванні”

– За 28 гадоў беларускай незалежнасці адчуваецца пэўная трансфармацыя гэтай даты ў наратыве. Перш за ўсё я маю на ўвазе больш крытычнае стаўленне да падзей. Сёння 17 верасня атрымлівае ў пэўнай ступені гларыфікацыю, па-ранейшаму маем спробы паставіць на адзін узровень з 9 траўня. А, з іншага боку, 9 траўня з’яўляецца дзяржаўным святам, Днём перамогі. А 17 верасня не з’яўляецца. Адчуваеце розніцу?

Агулам 17 верасня толькі аднойчы было святам – у 1940 годзе, праз год пасля гэтых падзей. А потым ужо ніколі не адзначалася. Бо нават сталіністы разумелі: уз’яднанне Беларусі адбылося не 17 верасня 1939. Яны ў 1941 годзе увогуле зракліся дагавораў з нацыстамі, а значыць і падзелу Польшчы. Пачатак уз’яднання Беларусі ўзыходзіць да Тэгеранскай канферэнцыі (канец 1943 года).

Пасля выгнання нямецкіх акупантаў у 1944 годзе насталі часы самых розных дагавораў, дзе фігуравалі межы БССР. Адным з самых важнейшых – заснаванне ААН у Сан-Францыска. Адной з краін-стваральніц была Беларусь, практычна ў сённяшніх межах. Якую дату выбраць у якасці сімвала ўз’яднання Беларусі? Тут варта папрацаваць гісторыкам права розных краін. Але адназначна звязаць яе лепей з завяршэннем вайны і перамогай над злом, чым наадварот.

Праблемы з успрыняццем гэтых падзей бачацца і з польскага боку. Разумею крыўду палякаў. Але яшчэ Сартр сказаў: „Калі ты выбраў вайну, хай і абарончую, – гэта твая вайна”. Гэтыя словы сталі пастулатам XX стагоддзя. Да таго ж нельга забываць і, вырываць з кантэксту Цешын.

Прагназую, што ў гэтым, юбілейным годзе таксама ня будзе ніякага асаблівага святкавання, звязанага з гэтай датай. Усё-ткі Еўропа, да якой адносіцца і Беларусь, і Польшча, зацікаўлена ў мірным суіснаванні, у тым ліку ў дыялогу пра агульную гісторыю. І нават трагічныя і неадназначныя даты – гэта падстава для краін узмацняць сяброўства.  Можа, гучыць парадаксальна, але 17 верасня здольнае стаць адной з гэтакіх дат.

Падрыхтавала Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis