Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзень Польшчы ў Менску

Менск адкрываецца свету. У сталіцы Беларусі актыўна праходзяць вечары розных краін свету. Менчукі ўжо адгулялі на вечарах Швецыі, Расеі, надышла чарга і Польшчы. Фестываль адбыўся 15 чэрвеня ў цэнтры сталіцы. Наведвальнікі маглі паспрабаваць польскія прысмакі, даведацца болей пра турыстычныя мясціны і паслухаць польскую музыку.

Галоўная мэта Дня Польшчы – дапамагчы беларусам наноў адкрыць польскую культуру. Таму арганізатары намагаліся паказаць разнастайнасць і багацце традыцый гэтай краіны, а таксама адлюстраваць Польшчу сучасную.

Польская гісторыя і чэргі

па аўтограф Януша Вішнеўскага

У гэтым годзе Дзень польскай культуры заняў адразу некалькі лакацый беларускай сталіцы: Верхні Горад, дворык каля Музея беларускай конкі, гандлёвы цэнтр Galleria.

У Верхнім горадзе ля Ратушы можна было больш даведацца пра Польшчу і яе знакамітыя мясціны. Там працавалі тэматычныя адукацыйныя пляцоўкі. Напрыклад, была фотавыстава, якая распавядала пра галоўныя турыстычныя мясціны Польшчы: ад Вавеля ў Кракаве да Мазурскіх азёраў.

Выстава турыстычных атракцый
Выстава турыстычных атракцый

У розных шапіках можна было ўзяць пачытаць кнігі па-польску: і мастацкія, і нон-фікшн. Ахвотней за ўсё разыходзіліся кнігі па гісторыі Польшчы. Пра польскую сучаснасць можна было даведацца ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk. Там быў арганізаваны інфармацыйны пункт пра гісторыю Польшчы ў Еўрапейскім саюзе. На ім распавядалі пра праграмы, якія рэалізуе Еўрапейскі саюз у краіне-суседцы, а таксама і пра актыўнасці Польшчы ў Беларусі.

Там жа адбылася сустрэча з вядомым польскім пісьменнікам Янушам Вішнеўскім. Сустрэчу са спадаром Янушам мадэравала Валярына Кустава, вядомая беларуская тэлевядучая і паэтка. Пасля сустрэчы можна было ўзяць аўтограф польскага літаратара – і чарга зацягнулася на гадзіну!

Песні, пляскі і кракаўскі Лайконік

Які ж фестываль без музыкі? На фестывалі можна было пачуць канцэрт у гонар беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі, якога 200-годдзе нядаўна святкавалася. У гонар 80-годдзя славутага Чэслава Немана, ураджэнца Шчучыншчыны, выступалі вакальна-інструментальныя ансамблі польскай дыяспары ў Беларусі. Вечаровай разынкай ды кульмінацыяй музычнай праграмы стаў выступ гурту Golden Life.

У дворыку музею беларускай конкі адбывалася вулічнае тэатральнае прадстаўленне. Спектакль «Сэрца Дона Жуана ў агні» – гэта захапляльнае відовішча па матывах гісторыі вядомага каханка.

Вечарам на гэтай сцэне выступіў гурт Golden Life
Вечарам на гэтай сцэне выступіў гурт Golden Life

Разынкай фестывалю Польшчы стала традыцыйнае шэсце Кракаўскага Лайконіка – сымбаля вызвалення Кракава ад захопнікаў. Гэта татарскі вершнік, які ў прыгожым строі (агульная вага – 30 кілаграм!) танчыць і забаўляе гледачоў. Гэты персанаж прайшоўся па гістарычным цэнтры Менску ад галерэі Міхаіла Савіцкага да Ратушы, цалкам апрануты ў свой фальклорны строй, і станчыў для натхнёнага натоўпу.

Амаль што паветра волі

У паветры разліваўся водар традыцыйнай польскай ежы: бігаса, флякаў ды квасу, якія паўсюль прадаваліся ў Верхнім горадзе. Але стварыць вясёлую ды разняволеную атмасферу не атрымалася. Паўсюль можна было пабачыць міліцыянтаў і аўтазакі – адвечных спадарожнікаў беларускіх фестываляў.

Але нягледзячы на гэтыя нязручнасці, наведвальнікі зазначаюць, што свята атрымалася файным. Глеб Сандрас упершыню наведаў Дзень Польшчы ў Менску. Хлапец прызнаецца, што адчувае блізкасць да Польшчы.

У паветры разліваўся водар традыцыйнай польскай ежы: бігаса, флякаў...
У паветры разліваўся водар традыцыйнай польскай ежы: бігаса, флякаў…

– Мае продкі жылі ў Нясвіжы, калі ён быў у складзе Другой Рэчы Паспалітай. Я вучыўся і працаваў у Вроцлаве і Варшаве на працягу пяці гадоў. Трапіў на Дзень Польшчы па запрашэнні майго сябра. Больш за ўсё мне спадабаўся выступ гурту „Гаротніца”, у дадатак я ведаю некаторых чальцоў гэтага гурта. Пакаштаваў і бігас. Ён быў не горшы за польскі, вельмі аўтэнтычны. Нечакана на імпрэзе было шмат турыстаў: з Польшчы, Мексікі, Расеі, Кітаю. Агулам файна, што ў Беларусь зараз прыязджае ўсё болей замежцаў.

Дзень Польшчы дазволіў менчукам дазнацца болей пра краіну-суседку. Надалей у Менску штотыдзень будуць праходзіць культурныя вечары іншых краін: Вялікабрытаніі, Кітаю, Італіі і шмат іншых. І яны будуць не меней каляровымі за польскі.

Аўтарка тэксту і фота: Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (121) – у сьнежні 1902 г. стварылася Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, пазьней перайменавана на Беларускую сацыялістычную Грамаду. Яе стваральнікамі былі Іван і Антон Луцкевічы, Алёйза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандар Уласаў, Францішак Умястоўскі і іншыя.
  • (118) – бунты у 1905 г. на беларускіх землях сялян, жыхароў гарадоў ды некаторых вайсковых частак супраць царскага самадзяржаўя.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis