Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Як беларусы валянцёраць у Гарадку

Валанцёрства – гэта магчымасць не толькі зрабіць свет лепей, але і развіць сябе як асобу. У Гарадку працуе праграма Еўрапейскі корпус салідарнасці – адна з найбольш буйных валанцёрскіх праграм Еўрапейскага саюза, у якой бяруць удзел і беларусы. Czasopis пагаварыў з двума беларускімі валанцёркамі, што іх прывяло на Падляшша і чым ім запамятаўся Гарадок.

Што такое Еўрапейскі корпус салідарнасці?

Гэта частка вялікага праекту Erasmus+, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Правілы простыя: маладзёны ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з усёй Еўропы могуць паехаць рабіць добрую справу ў іншую еўрапейскую краіну на тэрмін ад 2 тыдняў да году. Праекты могуць быць вельмі рознымі: праца са сталымі людзьмі, жывёламі альбо нават дапамога на пчалінай ферме.

Пашпарты валанцёраў у Гарадку

Пашпарты валанцёраў у ГарадкуВалянцёры не атрымліваюць аплату, але маюць грошы на харчаванне і кішэнныя расходы. У адпаведнасці з умовамі праграмы, валанцёрам даецца жытло і аплочваюцца моўныя курсы. Галоўная мэта – дапамагчы маладзёнам развіць сябе, атрымаць новы досвед і адчуць сябе больш еўрапейцамі.

У Гарадку праграмай Еўрапейскі корпус салідарнасці займаецца арганізацыя Anawoj. Яны і ладзяць праекты ў мясцовай школе.

Алеся Міхайлава: „Я хацела атрымаць досвед працы з дзецьмі”

Да праекту Алеся скончыла эканамічны ўніверсітэт у Менску і працавала ў банку.

Алеся Міхайлава
Алеся Міхайлава

„Мне заўсёды была цікава праца з людзьмі і хацелася атрымаць досвед камунікацыі з дзецьмі, павучыць іх чамусьці”, – гаворыць яна. Магчымасць патрапіць у Гарадок на валянцёрства супала са звальненнем з папярэдняга месца працы.

Так яна апынулася ў Гарадку ў кастрычніку 2017 па чэрвень 2018 года. У абавязкі дзяўчыны ўваходзіла дапамагаць настаўнікам ангельскай, рускай і беларускай мовы, ладзіць актыўнасці для дзяцей у святліцы. Паралельна яна з напарніцай праводзілі ўрокі звязаныя з правамі чалавека, стэрэатыпамі, экалогіяй. Праца праходзіла як з першакласнікамі, так і з дзецьмі са старэйшых класаў гімназіі. Невялікія памеры Гарадка яе не спалохалі.

Алеся Міхайлава (злева) з сябрамі – валанцёрамі ў Гарадку
Алеся Міхайлава (злева) з сябрамі – валанцёрамі ў Гарадку

„Я з задавальненнем ехала ў Гарадок, нягледзячы на тое, што гэта вёска. Мне было цікава пажыць у гэтым спакойным рытме. Магчыма, узімку было не так шмат магчымасцяў для забавак, але мы ўсё-ткі разам з іншымі валанцёрамі акунуліся ў возера. Увесну і ўлетку, калі стала цяплей, мы шмат каталіся па ваколіцах на роварах, якія мне з маёй напарніцай дала школа. Настаўніцы школы вазілі нас на экскурсіі ў Белавежскую пушчу. Ды й усе мае блізкія людзі былі са мной на сувязі, прыязджалі ў госці. Сумаваць не прыходзілася!” – распавядае яна.

Алеся была не адзінай замежнай валянцёркай у Гарадку. Разам з ёй у адной кватэры, жыла Аіна з Каталоніі. Паміж дзяўчатамі адразу ўсталяваліся сяброўскія стасункі.

У валянцёрскай кампаніі на экскурсіі ў Варшаве
У валянцёрскай кампаніі на экскурсіі ў Варшаве

„Адразу і да канца праекту паміж намі было нейкае паразуменне. Мы сумесна вандравалі па Польшчы, дапамагалі і рабілі нейкія актыўнасці ў школе, а ў хаце займаліся гатоўкаю і культурніцкім абменам. І пасля праекту працягваем падтрымліваць сувязь. Гэта цудоўна!”

Не забывалі ў Гарадку і пра беларушчыну. Разам з вучнямі валянцёрка падрыхтавала тэатральную сцэнку на беларускай мове. Акцёрамі сталі навучэнцы гімназіі і сама Алеся разам са сваёй напарніцай. Яшчэ яны рабілі модны паказ: дэманстравалі строі маладых дзяўчат, касцоў ды бабуляў. Дзеці маглі сфатаграфавацца, пераапрануўшыся ў падобныя строі.

Валанцёры ў школе
Валанцёры ў школе

Гаворачы пра пазітыўныя бакі праекту, дзяўчына кажа, што яна шмат зразумела пра працу з моладдзю і дзецьмі.

На праекце варта было праяўляць актыўнасць, самастойнасць, паказваць творчы падыход, жаданне дзяліцца і разумець іншых. У дадатак асноўная мова камунікацыі была ангельская. Таксама Алеся здолела падцягнуць узровень польскай мовы.

У нацыянальных строях
У нацыянальных строях

„Мой узровень з нулявога стаў сярэднім, але ўсё-ткі няма ўпэўненасці падчас размовы. І я чакала, што падчас праекту мы здолеем ладзіць больш творчых мерапрыемстваў. Але гэта аказалася не так”.

Анастасія Еліна: „Прыйшлося прывыкаць, што ўвесь Гарадок можна абыйсці за пару гадзін”

Анастасія Еліна была ў Гарадку з кастрычніка 2016 па чэрвень 2017 года. Патрапіць на валанцёрства яна здолела з дапамогай сваёй выкладчыцы польскай мовы ва ўніверсітэце.

Анастасія Еліна
Анастасія Еліна

„Яна родам з гэтай мясцовасці, таму я ўжо трохі ведала, што мяне чакае. Увогуле, праект нагадваў маю ўніверсітэцкую практыку – а я вучылася на настаўніцу замежных моваў – толькі ў добрым сэнсе”.

Анастасія мусіла дапамагаць настаўнікам падчас школьных заняткаў.

„Я дапамагала настаўніцы падчас урокаў рускай мовы: тлумачыла нешта дзецям, у якіх былі складанасці з успрыняццем матэрыялу. Часам самастойна праводзіла ўрокі беларускай мовы з дапамогай каляжанкі, якая падказвала, якія падручнікі выбіраць і як падаваць матэрыял”, – распавядае Анастасія.

Яна разам са сваёй напарніцай з Гішпаніі Сільвіяй ладзіла шмат нефармальных заняткаў з дзецьмі. Дзяўчаты распавядалі пра мовы жэстаў у розных краінах, сегрэгацыю смецця. У іх была магчымасць зладзіць свае міні-мерапрыемствы. Напрыклад, Сільвія ладзіла конкурс „Вандроўка па Гішпаніі”, а Анастасія зрабіла мерапрыемства пра беларускую культуру на базісе Купалля і танчыла польку з дзецьмі.

На занятках з дзецьмі
На занятках з дзецьмі

Анастасія да Гарадка жыла ў самых вялікіх гарадах Беларусі – Гомлі і Менску. Яна прызнаецца, што напачатку было трохі нязвыкла. Усё-ткі мясцовасць не вельмі вялікая і прыйшлося прывыкнуць, што можна абысці некалькі вуліц за вельмі кароткі час.

Нацыянальны вечар
Нацыянальны вечар

„Але з іншага боку ў Гарадку жывуць вельмі адкрытыя і дабразычлівыя людзі, якія, падаецца, ведаюць імёны ўсіх. І яны заўсёды дпамогуць. Гэта неверагоднае пачуццё! І немагчыма згубіцца ў натоўпе, ды й паветра вельмі свежае і цудоўны лес навокал”.

Анастасія старалася шмат гуляць у Гарадку ды наваколлі і збліжацца з прыродай. Яна кажа, што менавіта тут, на Падляшшы, сустрэла вельмі шмат цудоўных людзей, якія засталіся ў яе ў сэрцы і галаве. Асабліва гэта тычыцца яе напарніцы Сільвіі.

На возеры ў Гарадку
На возеры ў Гарадку
Зіма ў Гарадку
Зіма ў Гарадку

„У мяне засталося вельмі шмат уражанняў аб самім праекце, валанцёрах, каардынатарах, ментарах, настаўніцах і навучэнцах школы”, – кажа Анастасія. – „Такія магчымасці пашыраюць кругагляд, знаёмяць з еўрапейскімі каштоўнасцямі, вучаць інтэгравацца ў іншае грамадства і дораць сяброў на ўсё жыццё”.

Ксенія Тарасевіч

 Фота з архіва гераінь

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (261) – У 1762 г. нар Мікалай Вольскі (пам. у 1803 г. у Беластоку), мысьліцель, гісторык, літаратар. Выхаванак Галоўнай Школы Вялікага Княства Літоўскага. Супрацоўнік астранома М. Пачабута, бібліятэкар І. Храптовіча ў Шчорсах, быў прысутны пры ягонай сьмерці. Аўтар папулярна-навуковых публікацый, панэгірычных вершаў, рэляцый пра апошнія гады жыцьця Станіслава Аўгуста.
  • (203) – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў.
  • (102) – 6.12.1921 г. у Маскве пам. Мікола Янчук (псэўданімы Н. Корніцкій, Białorusin; нар. 29.11.1859 г. у Корніцы на паўднёвым Падляшшы), вучоны-слявіст, дасьледчык літаратуры, фальклярыст, этнограф, мовазнавец, антраполяг, музыказнавец, драматург, пісьменьнік, кампазітар. Асабліва цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэньнем, падтрымліваў цесныя кантакты з рэдакцыяй „Нашай Нівы”. З 1921 г. быў прафэсарам катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Пахаваны на Новадзевічых могілках у Маскве.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis