Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

у сьнежні

225 – 21.12.1796 г. у Мясоце пад Маладэчнам нар. Тамаш Зан (пам. 19.07.1855 г. у Кахачыне пад Оршай – пахаваны ў Смалянах), паэт, адзін з кіраўнікоў руху філяматаў. Зьбіраў беларускі фальклёр, ягоная творчасьць у значнай меры апёртая на беларускіх матывах.

190 – 23.12.1831 г. у Юст’янаве пам. Эмілія Плятэр (нар. у 1801 г. у Вільні), удзельніца лістападаўскага паўстаньня. Пахавана ў Капцёве (Літва).

135 – 5.12.1886 г. у маёнтку Капланцы, Ігуменскага павету нар. Мікола Равенскі (пам. 9.03.1953 г. у Лювэне, Бэльгія), кампазытар, дырыгент, музычны крытык. Напісаў музыку да многіх вершаў беларускіх паэтаў, таксама кампанаваў рэлігійную музыку. Зьяўляецца між іншым аўтарам музыкі на словы Н. Арсеньневай „Магутны Божа”. У апошнія гады жыцьця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бэльгіі, зь якім даў многа канцэртаў у краінах заходняй Эўропы.

130 – 8.12.1891 г. у Менску нар. Максім Багдановіч (пам. 25.05.1917 г. у Ялце), пісьменьнік, заснавальнік навейшай беларускай паэзіі. Друкаваўся з 1907 г. у „Нашай Ніве”, а ў 1913 г. быў надрукаваны яго зборнік вершаў „Вянок”. Пісаў таксама паэмы, празаічныя творы, літаратуразнаўчыя артыкулы, творы для для дзяцей, рабіў пераклады.

130 – 15.12.1891 г. у в. Біты Камень на Сакольшчыне нар. кс. Янка Ляўковіч (пам. 26.03.1976 г.). Член гуртка беларускай моладзі ў Гародні, скончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні, дзе таксама быў членам беларускага гуртка. Шмат гадоў быў пробашчам у Янаве на Сакольшчыне.

130 – 26.12.1891 г. у в. Малева на Случчыне нар. Алесь Вініцкі (пам. 24.11.1972 г. у Лос-Анджэлес), грамадзкі дзеяч, настаўнік. Арганізатар беларускага школьніцтва пасьля І сусьветнай вайны, падчас нямецкай акупацыі ў ІІ сусьветнай вайне. Сасланы на працу ў Нямеччыне. Актыўны ўдзельнік беларускага руху да 1956 г. у Нямеччыне, а з 1956 г. у ЗША.

130 – 27.12.1891 г. у Нойсы-ле-Сэк у Францыі пам. Аляксандар Ходзька (нар. 30.08.1804 г. у Крывічах на Вілейшчыне), адзін з філярэтаў, арыенталіст. Выдаў кніжку пра беларускі фальклёр. Пахаваны ў Монтморэнсы.

120 – 3.12.1901 г. у  в. Кубельнікі каля Бераставіцы на Гарадзеншчыне нар. Мікола Марцінчык (пам. 23.05.1980 г.), нацыянальна-палітычны дзеяч, лекар. Скончыў Віленскі Унівэрсытэт у 1927 г., зьяўляўся адным з кіраўнікоў Беларускага Студэнцкага Саюзу, быў рэдактарам часопіса „Студэнцкая Думка”, дзеячам Грамады, Таварыства Беларускай Школы. Настаўнічаў у Віленскай Беларускай Гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 г. сасланы зь Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 г. арыштаваны органамі савецкай бяспекі. 12.08.1949 г. прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 г. вярнуўся ў Гародню, дзе і памёр. Пахаваны на Алекшыцкіх могілках на Гарадзеншчыне.

115 – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.

105 – 25.12.1916 г. падчас бежанства ў Разані нар. Сьвятаслаў Коўш (пам. 5.11.1997 г. у Саўт Рывэр), рэлігійна-грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі, арганізатар беларускай гімназіі ў нямецкім Ватэнштэце. З 1949 г. жыў у ЗША. У 1969 г. стаў сьвятаром, настаяцелям многіх беларускіх прыходаў у ЗША й Канады. Рэдагаваў праваслаўны часопіс „Царкоўны Сьветач”.

100 – 6.12.1921 г. у Маскве пам. Мікола Янчук (псэўданімы Н. Корніцкій, Białorusin; нар. 29.11.1859 г. у Корніцы на паўднёвым Падляшшы), вучоны-слявіст, дасьледчык літаратуры, фальклярыст, этнограф, мовазнавец, антраполяг, музыказнавец, драматург, пісьменьнік, кампазітар. Асабліва цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэньнем, падтрымліваў цесныя кантакты з рэдакцыяй „Нашай Нівы”. З 1921 г. быў прафэсарам катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Пахаваны на Новадзевічых могілках у Маскве.

95 – 10.12.1926 г. у Малых Сьцяблевічах Лунінецкага павету нар. Уладзімір Бакуновіч (пам. 23.05.1992 г. у Дэтройт), грамадзкі дзеяч, журналіст, эканаміст. Пасьля заканчэньня вучобы на Лэвэнскім Унівэрсытэце ў Бэльгіі (доктар эканоміі), жыў у ЗША. Актывіст БАЗА й Рады БНР.

95 – 8.12.1926 г. у БССР увайшлі Рэчыцкі й Гомельскі павет.

95 – 26.12.1926 г. выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм „Лясная быль”, сцэнар паводле аповесьці М. Чарота „Сьвінапас” зьняў рэжысёр Юры Тарыч.

50 – 28.12.1971 г. памёр у Лёндане Дамінік Аніська (нар. 12.01.1888 г. у Слойніках каля Саколкі), грамадзкі дзеяч, зьбіральнік беларускага фальклёру, публіцыст беларускіх хрысьціянскіх часопісаў. Быў афіцэрам запасу. Зьяўляўся вязьнем савецкага лагеру для палонных афіцэраў у Казельску. Вызвалены у 1941 з турмы у расійскім г. Гразовец, папаў у II Польскі Корпус (армію Андэрса). З 1949 г. жыў у Беларускім Доме ў Лёндане.

40 – 9.12.1981 г. у Менску адкрыты помнік Максіму Багдановічу.

40 – 21.12.1981 г. памёр у Празе Міхась Забэйда-Суміцкі (нар. 14.06.1900 у в. Несьцеравічы, Ваўкавыскага павету), сьпявак, пэдагог. Адыграў вялікую ролю ў папулярызацыі беларускай музычнай культуры ў сьвеце. Некалькі разоў даваў канцэрты ў Беластоку й на Беласточчыне.

30 – 8.12.1991 г. у Віскулях (Белавежская пушча) кіраўнікі саюзных рэспублік СССР Беларусі, Украіны, Расіі падпісалі акт аб ліквідацыі СССР ды стварэньні СНД.

30 – 8.12.1991 г. быў адкрыты ў Менску музэй Максіма Багдановіча.

Апрацавалі:

Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 24.09.1904 г. у Цяцерках на Браслаўшчыне нар. Мар'ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і мэмуарыст. Вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі і ў Радашкавіцкай Беларускай Гімназіі. У 1929 г. паступіў у Віленскі Унівэрсытэт, які закончыў у 1938 г. Быў дзеячам Беларускага Студэнцкага Саюзу, Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры, Беларускага Навуковага Таварыства; супрацоўнічаў з газэтай «Беларуская крыніца». Быў рэдактарам
  • (35) – 24.09.1988 г. на Ракавіцкіх могілках у Кракаве на адшуканай Алегам Латышонкам магіле Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага) урачыста быў адкрыты надмагільны помнік беларускаму паэту і нацыянальнаму дзеячу.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis