Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Быў апошнім беларускім паэтам на Гарадоцкай зямлі

Анатоль Парэмбскі (1927-2020) на сцэне дому культуры ў Гарадку Фота Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку
Анатоль Парэмбскі (1927-2020) на сцэне дому культуры ў Гарадку
Фота Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку

28 красавіка на 93-цім годзе жыцця ў Гарадку памёр беларускі народны паэт Анатоль Парэмбскі. Гэта быў незвычайны чалавек – інтэлігентны, таленавіты, з глыбокай душой. Як просты селянін, земляроб, але і з сярэдняй адукацыяй, з маленства меў цягу да культурнасці, да кніжак. Любіў пісаць вершы, а знаходзіў на гэта час цяжка працуючы на гаспадарцы, а яшчэ і ў „эскаэры”. Калі перайшоў на пенсію, маючы больш свабоднага часу наймацней разгарнуў свае крылы паэта. Тады выйшлі тры зборнікі яго вершаў – „Хвалі лёсу” (2008), „Тут былі і будзям” (2010) і „Воблакі і промні” (2010). Творы, якія ў іх надрукаваныя, гэта найперш паклон Гарадку і Гарадоцкай зямлі, на якой аўтар пражыў усё жыццё.

Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў 1927 годзе ў прыгарадоцкім Страшаве. У адной хаце жылі сем’і бацькі і яго братоў, агулам шаснаццаць асоб, у тым ліку сямёра дзяцей. Мус было шукаць лепшых умоў да жыцця. У 1929 г. бацьку ўдалося купіць зямлю ў Мастаўлянах з распарцэляванага маёнтку, у якім нарадзіўся камандзір Студзеньскага паўстання Кастусь Каліноўскі. Дзеля гэтага бацька прыдаўся палякам і памяняў прозвішча з Парэмскага на Парэмбскі (Porębski). Бо зямлю прадавалі толькі палякам – перасяленцам з захаду і поўдня Польшчы, якія пабудаваліся на калёніях за вёскаю. Новы пасёлак з раскінутых па палёх сяліб назвалі на польскі лад – Зялёна (Zielona).

Калі Парэмбскія перабраліся на калёнію Мастаўляны, там і праз пару гадоў сын Толік пайшоў у пачатковую школу. Прыйшлося там вучыцца яму яшчэ і са савецкім часам. Тады менавіта пачаў пісаць вершы разам са сваім сябрам, да чаго нагаварыў яго бацька. Хлопцы свае вершы паслалі ў рэдакцыю газеты „Піянер Беларусі” ў Мінску. Былі яны надрукаваныя 21 чэрвеня 1941 г. Так што адзінаццацігадовы тады Толік аўтарскага экземпляра мінскай газеты ўжо не атрымаў, бо пачалася вайна. Але пасля час ад часу надалей пісаў вершы, хаця толькі ў „шуфляду”.

Анатоль Парэмбскі з жонкай Марыяй і сынамі ад 1974 года пачаў жыць у Валілах-Станцыі на вуліцы Лісяй, дзе пабудаваў дом і гаспадарчыя будынкі. Як народны паэт поўнасцю аб’явіўся будучы ўжо на пенсіі, у 2000-х гадах. У гэтым таксама заслуга маёй скромнай асобы. Анатоль Парэмбскі быў пастаянным чытачом „Гарадоцкіх навін”, а я быў ад самога пачатку на працягу дваццаці гадоў галоўным  рэдактарам гэтага штомесячніка. Ён хутка адгукнуўся на мае просьбы да жыхароў гміны дасылаць лісты і допісы. На старонках „Гарадоцкіх навін” публікаваў вершы і ўспаміны. Па-беларуску (найбольш) і па-польску. Нашае супрацоўніцтва стала яшчэ больш цесным, калі шэсць гадоў быў я дырэктарам гарадоцкага дому культуры. Я тады увёў новы подых у гарадоцкую культуру, разгарнуў м.іш. дзейнасць літаратурнай групы „Каласы”, якая аб‘ядноўвала дзесятак аўтараў з гміны. Гэта яшчэ больш заахвоціла Анатоля Парэмбскага пісаць новыя і новыя вершы. Асабліва калі пастараўся я ў 2010 г. выдаць яму прыгожы зборнік „Тут былі і будзям” у рамках пакліканай мною пры доме культуры Гарадоцкай выдавецкай афіцыны.

Анатоль Парэмбскі часта выступаў таксама са сваімі вершамі на сцэне падчас культурных імпрэзаў. Пісаў іх на юбілеі гарадоцкіх калектываў, удзельнічаў у штогадовых конкурсах „Пісаць кожны можа”. Стаў ён таксама героем аднаго з дакументальных фільмаў з цыклу „Лёс чалавека”, якія ў двухтысячных гадах здымаў на Беласточчыне рэжысёр Уладзімір Бокун з Мінска з тадышняга тэлеканалу „Лад”.

Калі ў 2013 г. я як дырэктар дому культуры надта актыўна ўключыўся быў у арганізацыю ў гміне 150-й гадавіны Студзеньскага паўстання, Анатоль Парэмбскі расказаў мне пра сямейную памяць аб Кастусю Каліноўскім. Паказаў дзе быў двор і маёнтак у Мастаўлянах, у якім у часы паўстання служыла яго прабабка. Яна бачыла Кастуся Каліноўскага раз ці два.

Шмат чаго, што засталося ў яго памяці з доўгага жыцця, апісаў ён у сваіх вершах і ўспамінах на старонках „Гарадоцкіх навін”. Выдатна каменціраваў таксама сучаснасць. Як у вершы „Выкідайце тэлевізар!”:

Выкідайце тэлевізар!

Гэта вельмі злодзей часу.

Без яго жылося лепей,

Хаця елі бульбу з квасам!

Хаця пісаў таксама па-польску, то ў гісторыю перайшоў як беларускі паэт з Гарадка. І на жаль ужо апошні пасля славутых нашаніўцаў – Сцяпана Пятэльскага і Янука Дарашкевіча, а потым народных паэтак – Надзі Дудзік і Ніны Цыванюк (астаўся, праўда, яшчэ пажылы і хворы Ян Федзюкевіч, толькі дагэтуль яго вершаў у асобным зборніку ніхто не выдаў). Такіх аўтараў, якія вызначалі незвычайнасць Гарадоччыны, больш няма і не будзе. Штосьці канчаецца…

Пахавалі Анатоля Парэмбскага 29 красавіка на праваслаўных могілках у Гарадку.

Няхай сняцца Яму сны пра маляўнічую Гарадоцкую зямлю, якую так умілаваў і прыгожа апісваў у сваёй паэзіі.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis