Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у сьнежні

425 у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў.

200 – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў.

180 – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава на Гарадзеншчыне нар. Казімір Альхімовіч, мастак. Удзельнічаў у студзеньскім паўстаньні 1863 г., за што быў сасланы на Урал. Вярнуўся ў 1869 г., вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана ў Варшаве, закончыў акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). Жыў у Парыжы і ў Варшаве. Яго карціны  характэрныя гістарычнай і міфалагічнай тэматыкай. Памёр 31.12.1916 г. у Варшаве, пахаваны на Старых Павонзках.

155 – 20.12.1860 г. у Лашы на Гарадзеншчыне нар. Яўхім Карскі, беларускі вучоны – мовазнавец, фальклярыст, аўтар абшырнай трохтомнай працы „Беларусы”, больш як 700 артыкулаў. У 1893-1915 гг. працаваў выкладчыкам на Варшаўскім унівэрсытэце (у  1905 – 1910 гг. быў яго рэктарам). Удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, дэлегат ды ганаровы старшыня Усебеларускага Зьезду ў канцы 1917 г. Памёр у Ленінградзе (Пецярбурзе) 29.04.1931 г., пахаваны там на Смаленскіх могілках.

145 – 10.12.1870 г. у фальварку Багданава каля Валожына нар. Фэрдынанд Рушчыц (пам. 30.10.1936 г. у Багданаве) жывапісец ды пэдагог. Пахаваны ў Багданаве.

130 – 20.12.1890 г. у Гродне нар. Юзэф Ядкоўскі, гісторык, краязнавец, заснавальнік гарадзкога гісторыка-археалягічнага музэя ў Гародні ў 1922 г. Памёр у Варшаве 2.01.1950 г., пахаваны на Старых Павонзках.

115 – бунты у 1905 г. на беларускіх землях сялян, жыхароў гарадоў ды некаторых вайсковых частак супраць царскага самадзяржаўя.

110 –  20.12.1910 г. у Сьпягліцы Вілейскага пав. нар. Вітаўт Тумаш – грамадзкі дзеяч, лекар, выдатны скарынавед. вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля на мэдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці. У 1940-1941 гадах быў старшынёй Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы, членам Нацыянальнага Цэнтра створанага ў Бэрліне 19.04.1941 г. Зь ліпеня па лістапад  1941 г. бурмістр Менску. Рэдактар „Раніцы”. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў вельмі актыўным на грамадзкай і навуковай ніве, між іншым шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Памёр 27.04.1998 г. у Нью-Ёрку, пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансвіку.

105 – 1.12.1915 г. нар. у Покрашаве на Случчыне Міхась Кавыль (сапр. Язэп Лешчанка), беларускі эміграцыйны паэт, з 1944 г. на эміграцыі, спярша ў Нямеччыне, з 1950 г. – у ЗША. Выдаў кнігі паэзіі: „Ростань” (1947), „Пад зорамі белымі” (1954), „Першая рана” (1960), „Цяжкія думы” (1961), „Міжагнёўе” (1990). Памёр 6.04.2017 г. у Саўт-Рывэры, дзе пахаваны на Беларускіх могілках.

100 1.12.1920 г. у Вільні быў заснаваны Беларускі Студэнцкі Саюз – арганізацыя студэнтаў-Беларусаў Віленскага Унівэрсытэту (першапачаткова называўся Гурток Студэнтаў Беларусаў). Існаваў па 1939 г. Першым старшынёй быў А. Абрамовіч, апошнім У. Кароль. Дэвізам БСС было „Айчына й Навука”. Друкаванымі ворганамі зьяўляліся часопісы „Новы Шлях”, „Студэнцкая Думка”. Вёў ня толькі асьветна-культурніцкую дзейнасьць, але таксама, у меру фінансавых магчымасьцяў, даваў бяднейшым сваім членам пазыкі ды стыпэндыі.

95 – у 1925 г. была заснавана Васілём Рагуляй ды Фабіянам Ярэмічам ініцыятыўная група пакліканьня партыі Беларускі Сялянскі Саюз. Друкаваным органам была „Сялянская Ніва”.

90 – 26.12.1940 г. у Целяханах на Палесьсі (Івацэвіцкі р-н) памёр кс. Баляслаў Пачопка (нар. 13.10.1884 г. у засьценку Уляны Віленскага пав.), сьпярша каталіцкі, а з 1925 г. уніяцкі сьвятар, актыўны беларускі дзеяч: рэдактар-выдавец першай катaліцкай беларускай газэты „Biełarus” (1913 – 1915), аўтар і выдавец бкларускага малітоўніка „Boh z nami” (1915) і першай беларускай граматыкі (1918), дырэктар Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі (1916-1918). Пахаваны на каталіцкіх могілках у Целяханах.

75 – 10.12.1945 г. адчынена Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына), якой дырэктарам стаў Аляксандар Орса.

40 – 4.12.1980 г. у Менску памерла Вольга Галіна (сапраўднае: Александроўская, нар. 11.03.1899 г. у Жалудку на Гарадзеншчыне), беларуская актрыса, звязаная з тэатрам імя Янкі Купалы ў Менску з 1923 г.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 21.04.1833 г. у Мастаўлянах нар. Віктар Отан Каліноўскі (пам. 6.11.1862 г.), родны брат Кастуся Каліноўскага. Вучыўся ў Сьвіслачы, Гародні, Маскве, Пецярбургу. Вывучаў старадаўнія беларускія і літоўскія рукапісы. Сабраў каля 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных Старабеларускай дзяржаве. Памёр на сухоты.
  • (122) – 21.04.1903 г. у Барысаве нар. Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык ад 1926 г. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту Літаратуры і Мастацтва АН БССР. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, у ссылцы на Калыме (1938 – 1942), у Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях. У 1957 г. рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9.04.1959 г.
  • (102) – 21.04.1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі, паэт, філёзаф і публіцыст (нар. у 1896 г. у Вільні), аўтар эсэ „Адвечным шляхам” (Вільня 1921) пра драматызм гістарычнага лёсу Беларусаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis