This Day In History: 1934-12-18
18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў Эдмунда і Вітаўта Юрыя Стэповічаў, гданьскіх і віленскіх Беларусаў быў адноўлены помнік на яго магіле. У чэрвені 2004 г. у Баранях суполка „Вільняр” з Астраўца ладзіла 110 угодкі народзінаў Альбіна Стэповіча. На яго роднай хаце ў Баранях была адкрыта памятная дошка ў гонар братоў Стэповічаў, беларускіх дзеячаў.