Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Беларус на сенатара!

Ігар Лукашук – кандыдат на сенатара Польшчы ў акрузе н-р 61 (паветы: бельскі, гайнаўскі, сямяціцкі і высокамазавецкі) (Фота Радыё Рацыя)
Ігар Лукашук – кандыдат на сенатара Польшчы ў акрузе н-р 61 (паветы: бельскі, гайнаўскі, сямяціцкі і высокамазавецкі)
(Фота Радыё Рацыя)

3 кастрычніка пройдуць у Польшчы парламенцкія выбары. Такую дату – першую магчымую – вызначыў прэзідэнт Анджэй Дуда, які 6 жніўня падпісаў адпаведнае распараджэнне. Сваё рашэнне патлумачыў тым, што выбарчая кампанія павінна быць як найкаротшая, каб яе „палітычны агонь” задоўга не шумеў, выклікаючы эмоцыі ў грамадстве. Але абгрунтаванне на самой справе ёсць іншае. Справа ў тым, каб выбары адбыліся на хвалі надта высокага цяпер рэйтынгу Права і Справядлівасці. Кіруючая партыя паводле апытанняў зноў выйграе выбары, а нават можа здабыць канстытуцыйную большасць у Сейме. А чым даўжэйшая кампанія, тым большая рызыка, што падтрымка паменшае.

Парламенцкія выбары для нас, вядома, істотныя. Тым больш, што на працягу апошніх чатырох гадоў упершыню пасля 1989 г. у парламенце не было ніводнага нашага прадстаўніка. А ёсць жа надта балючыя праблемы ў нас беларусаў і праваслаўных, за якія трэба змагацца на дзяржаўным узроўні пры неабходнай дапамозе дэпутатаў Сейма ці Сената. Гэта найперш уздым польскага нацыяналізму, які нам, беларусам, не дазваляе спакойна жыць і захоўваць сваю нацыяналную тоеснасць. Найбольш праяўляецца ён падчас штогадовых г.зв. „маршаў выклятых жаўнераў” у Гайнаўцы, якія маюць небеспечны правакацыйны характар. Афіцыйная палі­тыка Варшавы ў дачыненні да нас, беларусаў, ёсць менш чым маргінальная. Яна абмежавана папраўдзе толькі да мізэрнага фінансавання культурніцкай дзейнасці беларускіх арганізацый. Датацыі, аднак, ад гадоў астаюцца на амаль нязменным узроўні. Таму між іншым буйны фестываль Басовішча магчыма скончыўся на сёлетнім выпуску. А гміны, у якіх пражываюць беларусы і праваслаўныя, нягледзячы на эканамічны рост у апошніх гадах, надалей выразна адстаюць ад сярэднезаможных у Польшчы. Наш рэгіён таксама губляе вялікае беларускае багацце ў выглядзе традыцыйнай архітэктуры і краявіду. У абезлюднелых вёсках і мястэчках, дзе штораз больш людзей звонку, калі нічога не зменіцца, прыйдзе такі час, што па беларускасці і след цяжка будзе знайсці.

Безумоўна, каб палепшыць нашу сітуацыю, неабходны дзяржаўныя законныя рэгуляцыі, якія выпрацоўваюцца менавіта ў парламенце. Тымчасам на працягу мінаючых чатырох гадоў там пра нашы справы ніхто нават не заікнуўся. Ці пасля 13 кастрычніка гэта зменіцца?

Кіруючая партыя так і не ўзяла на свае спіскі нікога з нашага асяроддзя. Спачатку гаварылася, што меў знайсціся там прафесар з інстытута права беластоцкага ўніверсітэта Яраслаў Матвеюк, які калісьці быў ужо дэпутатам ад лявіцы (СЛД). У папярэдніх выбарах кандыдаваў ён ад Польскай сялянскай партыі (PSL) і набраў амаль шэсць тысяч галасоў, замала аднак, каб увайсці ў Сейм. Год таму звязаўся ён з партыяй Пагадненне Яраслава Говіна, міністра вышэйшай адукацыі ва ўрадзе ПіС. У Бельску доўга віселі яго плакаты з восеньскіх самаўрадавых выбараў, на якіх адкрыта падтрымліваў ён кандыдатаў ПіС. У сакавіку праф. Яраслаў Матвеюк стаў дарадцам міністра Говіна, які і рэкамендаваў яго як кандыдата ў Сейм на падляшскі спісак ПіС. Канчаткова, аднак, не хапіла яму там месца. Гаварылася яшчэ, што са спіску правіцы меў кандыдаваць у Сейм таксама ўніверсітэцкі калега Матвеюка, праф. Антон Мірановіч, вядомы беларускі гісторык. На тое, што ні адзін і ні другі не сталі кандыдатамі ў дэпутаты, паўплывала пэўна і тое, што не мелі яны на гэта згоды Царквы (архіепіскапа Якава). Адзіным кандыдатам са спіску ПіС, які крыху кланяецца ў бок праваслаўна-беларускага электарату, з’яўляецца цяперашні дэпутат Сейма Мечыслаў Башко – абраны ад PSL, але перайшоў ён у партыю Говіна. Гэты палітык, які родам з Сакольшчыны, адкрыта падкрэслівае свае „экумэнічныя” каталіцка-праваслаўныя карані.

Затое апазіцыя нашых кандыдатаў у свае спіскі, вядома, уключыла ахвотна. Хаця і тут не абышлося без камплікацыяў. Для перамоў з Грамадзянскай платформай (PO) ад царкоўнага асяроддзя быў дэлегаваны старшыня Форума меншасцей Падляшша, дырэктар міласэрнага асяродка Элеос Марэк Масальскі. Дарэчы, ён менавіта меў быць і кандыдатам у Сейм. Аднак PO, калі не ўдалося стварыць шырокай кааліцыі з левіцай, у Беластоку як і ва ўсёй краіне „падкупіла” найбольш вядомых дзеячаў СЛД. Яе кандыдатам тады стаў не Масальскі, але ранейшы шматгадовы дэпутат Сейма Яўген Чыквін, хаця яму ўжо семдзесят гадоў. Пасля такога рашэння Масальскі адмовіўся ад старшынства Форуму меншасцей Падляшша. Дарэчы, гэта паказала, што такая формула палітычнай актыўнасці праваслаўных і беларусаў не спраўджаецца. Праўда, падчас восеньскіх самаўрадавых выбараў Форум меншасцей Падляшша ўвёў сваіх кандыдатаў у гарадскую раду ў Беластоку ды падляшскі сеймік. Аднак іхні рэальны ўплыў на палітыку гэтых органаў аказаўся невялікім. У сейміку двух радных апынулася ў апазіцыі. Пяцёра ў Беластоку знайшлося ў кіруючай большасці, а адзін стаў нават віцэ-прэзідэнтам горада. Але і з такой пазіцыі не ў змозе яны, каб памяняць балючае праваслаўным імя вуліцы Лупашкі. У такой тупіковай сітуацыі, у якой знаходзіцца цяпер Форум меншасцей Падляшша, яго далейшае існаванне траціць проста сэнс. Дарэчы, гэтая крыху дзівосная (недаакрэсленая) арганізацыя ўжо практычна не існуе.

Усё паказвае на тое, што перад парламенцкімі выбарамі нашу меншасць партыі ад большасці зноў разыгралі як хацелі. Адзіным жэстам, апрача запрашэння Чыквіна ў кандыдаты ў дэпутаты Сейму, ёсць прапанова Грамадзянскай платформы, каб супольным кандыдатам апазіцыі ў Сенат у паўднёвай падляшскай акрузе быў дырэктар гайнаўскага белліцэя Іграр Лукашук – радны ваяводскага Сейміка, а раней вядомы беларускі дзеяч. Яго контркандыдатам будзе Яцэк Богуцкі – дэпутат Сейма ад ПіС з-пад Чыжэва.

Чатыры гады таму кандыдатам ў Сенат з гэтай акругі быў Яўген Чыквін, які набраў тады амаль 33 тысячы галасоў. Каб атрымаць мандат сенатара не хапіла шасці тысяч. Ці Лукашуку цяпер удасца перамагчы? Напэўна шанц ёсць і варта пазмагацца, а нашым выбаршчыкам змабілізавацца і яго кандыдатуру падтрымаць. Бо ў выпадку перамогі будзе гэта вялікі поспех для ўсёй нашай меншасці, паколькі польскі беларус упершыню можа стаць сенатарам. Не ўлічваючы Сяргея Плевы, які быў калісь сенатарам ад СЛД. Ён аднак, у адрозненні Ігара Лукашука, завельмі да беларускасці не прызнаваўся.

Усё такі для нашай меншасці найлепш было б паклікаць свой уласны выбарчы камітэт. Прынамсі, каб прадэманстраваць сваю прысутнасць як польскіх беларусаў. У сённяшняй сітуацыі гэта, аднак, здаецца быць нерэальным, не пад сілу.

Юрка Хмялеўскі

Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (526) – У 1498 г. вялікі князь Аляксандар Ягелончык абдараваў Драгічын на Бузе магдэбурскім правам на самакіраваньне. У хуткім часе Драгічын стаў чацьвёртым па велічыні і значэньні горадам Вялікага Княства Літоўскага пасьля Вільні, Гародні і Бярэсьця.
  • (33) – 19.09.1991 г. Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў назву адроджанай беларускай дзяржавы: Рэспубліка Беларусь. Таксама вырашыў, што яе дзяржаўнымі сымбалямі будуць бел-чырвона-белы сьцяг ды герб Пагоня.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis