Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У Парыжы

Un printemps meurt, en vient un autre

Et tout change, et tout est pareil.

Le bonheur n’est pas le nôtre,

Pas plus que le soleil.

 

Пані Галіна паказала мне,

Што Парыж сапраўды існуе,

Што Сена гэта таксама рака,

Там Эдыт Пяф спявае вясной,

«Вясна адыходзіць, прыходзіць іншая,

І ўсё мяняецца,

І ўсё падобнае…»

Наша вясна прыходзіла як заўсёды,

Ледзяшы звісалі з ганка Матэйчукоў,

І можна было пакаштаваць іх смак,

Зусім, як калісь з даху,

Капалі кропелькі вады,

На нашу зямлю,

На якой усё ўжо змянілася.

Хаця было ўжо лета і нават вельмі спякотнае, калі я быў з сям’ёй у Парыжы. Сонца моцна свяціла! Тэмпература паветра ў канцы ліпеня дасягнула 42 градусаў. Было нават горача ў Луўрскім музеі, у парках ці над Сенай. Толькі гандлёвыя цэнтры далі яшчэ крыху асвяжэння. Даўно ўпершыню пра Францыю і Парыж я пачуў ад маёй суседкі з вуліцы Крывой у Гарадку – Галіны Матэйчук. Тады яна працавала ў Міністэрстве замежных спраў польскім консулам у Ліль. Яна правяла некалькі гадоў у Францыі. Але калі спадарыня Галіна прыязджала да маці, яны размаўлялі паміж сабой па-беларуску. Яна таксама прывозіла французскія газеты, кружэлкі і г.д. У 1970-я для мяне гэта быў кантакт з іншым светам. Цяпер я зноў быў у Парыжы. Вядома, я наведваў помнікі і паглынаў атмасферу звычайнай парыжскай вуліцы. Раніцай на сняданак я купіў свежыя багеткі ў boulangerie…

Спецыяльна аднойчы я апрануў белую футболку з літарай «Ў». «У кароткае», дваццаць другая літара беларускага алфавіта. Гэта тыповая беларуская літара – у нескладовае. Я хацеў праверыць і даведацца, ці ў Парыжы хтосьці распазнае гэтую літару. Я хадзіў па вуліцах, ехаў у метро, таксама быў каля вядомых помнікаў ці іншых вядомых месцаў (гл. здымкі).

Я ўбачыў яшчэ раз Трыумфальную арку (Arc de triomphe de l’Étoil), якая ўшаноўвае вялікія перамогі напалеонаўскай арміі. На ўнутраных сценах гэтага будынка было названа 128 месцаў, дзе вяліся бітвы французскай рэвалюцыі і Вялікага кесарства. Ёсць там таксама мясцовасці з раёнаў сучаснай Польшчы і Беларусі. Ёсць пералічаныя м.інш. Астралэнка, Пултуск, Полацк, Магілёў.

Я будучы ў гэтай футболцы быў, гадаў, ці нехта прыйдзе да мяне і пагаворыць са мной? Ці спытаецца, адкуль я? Ніхто не падышоў, хаця людзі з усяго свету жывуць у Парыжы. Ну, і перыяд канікул таксама спрыяе наведванню гэтага горада. Але ж не. Хіба ў Парыжы няма беларусаў? Можа ёсць, але яны вельмі сарамлівыя? А можа ніхто не чытае ўжо па-беларуску, таму ён не ведае гэтай адмысловай літары? А можа мне проста не пашанцавала? Усё мяняецца. Хоць песня Пяф засталася ранейшай і сонца свеціць так, як калісь.

Дар’юш Жукоўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis