Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Каментар

Не такім павінна было быць задзіночанне беларускага народа

2021 год у Беларусі быў абвешчаны Годам народнага адзінства. Дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі быў устаноўлены яшчэ і Дзень народнага адзінства – 17 верасня як чарговае дзяржаўнае свята ў краіне, у гадавіну прылучэння Заходняй Беларусі да БССР. Гэта дата ў нашай гісторыі даволі неадназначная.

17 верасня 1939 г. савецкія войскі ўварваліся ў Польшчу, на якую з захаду два тыдні раней напала гітлераўская Германія. У выніку трактату Рыбентроп-Молатаў заходняя мяжа Сасвецкага Саюза была устаноўлена ажно за Ломжай.

З нагоды 72-ой гадавіны гэтай падзеі ў „Мінск-Арэне” адбыўся форум „Сімвал адзінства”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове прыгадаў прыгнёт санацыйнай Польшчай беларусаў у Заходняй Беларусі. Згадаў, што пасля 17 верасня 1939 г. „за кароткі час у заходніх абласцях людзі атрымалі бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, пачалі работу амаль 6 тыс. школ, адкрыліся нацыянальныя ВНУ і тэатры, будаваліся новыя фабрыкі і заводы. Ва ўсіх абласных гарадах і райцэнтрах з’явіліся беларускія газеты і часопісы”.

Але як было на самай справе, добра ведаем. Аб’яднаныя беларусы пры савецкай уладзе у наступных дзесяцігоддзях трацілі айчынную мову, губілі веру і сапраўднае гістарычнае аблічча свайго народу. Хаця, на шчасце, не ўсё яшчэ да канца страчанае.

Мы, беларусы на Беласточчыне, сапраўды пасля 17 верасня 1939 г. набылі большыя грамадзянскія правы чымсьці мелі пры „панскай” Польшчы, але ў выніку шмат і запакутавалі. Хаця б цяжкім жыццём у калгасах. Сталінскія дэпартацыі ў Сібір не абмінулі і некаторых беларусаў з Падляшша.

Той кароткі перыяд пры саветах меў для нас трагічныя паслядоўнасці. Тых, якіх „чырвоная” ўлада ўзяла на працу ў новых установах, настаўнікаў у школах, нават звычайных сторажаў ці назначаных салтысоў і членаў сельсаветаў у вёсках душылі спачатку немцы разам з палякамі з дапаможнай паліцыі, а пасля вайны „акоўцы”. Тыя і тыя не разбіраючыся лічылі іх камуністамі. Таму ад страху паўцякалі з сем’ямі на ўсход як рэпатрыянты. І гэта таксама быў вынік савецкай улады ў 1939-41 г.г.

Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове згадаў яшчэ пра Беласточчыну і Віленшчыну як беларускія землі. – Але мы пра гэта ўжо не гаворым, – сказаў.

Бо і што тут гаварыць? Нас – беларусаў на Беласточчыне такія словы з яго вуснаў толькі бянтэжаць. Для пачуцця духоўных сувязей з народам у Беларусі дзяржаўная мяжа перашкаджае не так як антыбеларускі і недэмакратычны курс рэжыму ў Мінску, пабудаваны на жорсткай савецкай традыцыі.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (162) – 26.06.1863 г. быў створаны ў Вільні Выканаўчы Аддзел Літвы (Літоўска-Беларускі чырвоны жонд), старшыня Якуб Гейштар, члены: Кастусь Каліноўскі і Уладзіслаў Малахоўскі. Гэта быў цэнтр па кіраўніцтве паўстаньнем на Літве і Беларусі. Імкнуўся далучыць да паўстаньня народныя масы.
  • (116) – 26.06.1909 г. нар. у Менску Антон Адамовіч літаратуразнавец, пісьменьнік. Скончыў у 1928 г. Белпэдтэхнікум у Менску, пачаў вучыцца ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1930 г. арыштаваны, сасланы ў Расію. У 1938 г. вярнуўся ў Менск. Падчас нямецкай акупацыі быў, між іншым,
  • (57) – 26.06.1968 г. памёр у Нью-Брансвіку (ЗША) а. Сьцяпан Войтанка (нар. 28.10.1886 г.), праваслаўны сьвятар высьвячаны ў 1918 г. у Гародні, у 30-ыя гады быў настаяцелем Марозавіцкага прыхода на Гарадзеншчыне. У 1938 г. быў звольнены Гарадзенскай кансысторыяй за «супраціў палянізацыі праваслаўнай царквы» і за ўдзел сына Віктара ў віленскіх беларускіх арганізацыях. З 1944 г. у эміграцыі. У 1948 г. браў удзел у аднаўленьні БАПЦ, служыў настаяцелем прыхода Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку. Апошнія гады сьвятарства правёў у прыходзе БАПЦ у Нью-Брансвіку. Пахаваны ў Іст-Брансвіку.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com