Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

БГКТ салідарнае з палякамі ў Беларусі

19 верасня ў беластоцкім парку Плянты Беларускае грамадска-культурнае таварыства сарганізавала XXVII Фестываль польскай і беларускай песні „Беласток-Гродна”. З увагі на вядомыя акалічнасці ўпершыню не быў ён міжнародным.Такое мерапрыемства запачаткаванае было ў 1993 г. і арганізаванае кожны год БГКТ супольна з Саюзам палякаў Беларусі. Ідэя такая, што фестываль адбываецца напераменна ў Беластоку і Гродне, а на сцэне выступаюць калектывы, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці ў сваіх краінах – польскую ў Беларусі і беларускую ў Польшчы.

Арганізацыі такога фестывалю ў наступных гадах не спрыялі палітычныя падзеі ў Рэспубліцы Беларусь, асабліва пасля расколу ў Саюзе палякаў Беларусі ў 2005 г. БГКТ працягвала супрацу, але ўжо з праўладнай арганізацыяй, якой Польшча не прызнавала, падтрымліваючы Анжаліку Борыс і яе незарэгістраваныя структуры. Таму многія гады польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі адмаўляла ў датацыі для гэтага мерапрыемства. БГКТ арганізавала яго за грошы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства ды Цэнтра культуры Беларусі пры пасольстве ў Варшаве.

Фота з Фейсбука
Фота з Фейсбука

У гэтым годзе на правядзенне фестывалю „Беласток-Гродна” міністэрства датацыю ўжо прызнала. Паколькі аднак палякі з Беларусі не маглі прыехаць, да ўдзелу былі запрошаны польскія калектывы з Польшчы, а беларускія калектывы з Падляшша выконвалі таксама песні на польскай мове.

З увагі на дажджлівае надвор’е на фестываль не прыйшло зашмат публікі. Але і так, як арганізатары напісалі на сваёй старонцы ў фейсбуку – для каля дваццаці калектываў з Падляшша, як прадстаўнікоў беларускай меншасці сёлетні фестываль „стаў магчымасцю падтрымаць палякаў Беларусі”. „Беларусы Падляшша цэняць тыя цёплыя стасункі, якія маюць з сваімі ўсходнімі суседзямі палякамі, – чытаем у допісе. Таму, што тутэйшыя беларусы, як і палякі на той бок мяжы, вельмі добра разумеюць, як важна быць сабой і заяўляць пра сябе, каб твой голас і тваю мову чулі там, дзе ты жывеш, – на зямлі, на якой спрадвеку жылі твае продкі”.

Пасля скандалу на пачатку чэрвеня падчас Свята беларускай культуры ў Беластоку падчас фестывалю „Беласток-Гродна”, як і ўсіх ладжаных БГКТ летніх фэстаў у рэгіёне, не былі ўжо прысутныя беларускія дыпламаты ні з генконсольства ў Беластоку, ні з пасольства ў Варшаве.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com