Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Украіна – не Беларусь, а мова Кіева іншая ад падляшскай

Выгляд на левабярэжны Кіеў (Вікіпэдыя)
Выгляд на левабярэжны Кіеў
(Вікіпэдыя)

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне паказалі, што ўкраінскі народ патрабуе іншай улады. З увагі на надта песімістычныя настроі ў грамадстве дзейнічаючы прэзідэнт Пятро Парашэнка не меў шанцаў, каб быць абраным на наступны тэрмін. Украінцы паставілі на Валадзіміра Зяленскага, крыху выпадковага маладзенькага яшчэ і недасведчанага палітыка, па прафесіі актора-коміка. Атрымаў ён ажно 75 прац. галасоў. Такім чынам выбаршчыкі праявілі свае спадзяванні, што зможа ён нешта змяніць у краіне, каб людзям жылося лепш і больш справядліва. Безумоўна, можна гэта зразумець, калі толькі ў Польшчу за хлебам выехала ўжо звыш 2 млн украінцаў. Аднак вынікі выбараў успрымаць можна проста як жэст адчаю гэтага народа.

Ва Украіне адбыліся сапраўды свабодныя і дэмакратычныя выбары. Дзейнічаючы прэзідэнт, які пад сабою меў увесь адміністрацыйны апарат, армію і спецслужбы, не толькі не фальшаваў выбараў, але прызнаў свой пройгрыш. Гэта паказвае, што Украіна стала ўжо еўрапейскай дзяржавай з прынятымі ў вольным свеце дэмакратычнымі стандартамі. Розніца ў гэтым паміж Кіевам і Мінскам аграмадная. Бо ж кожныя выбары ў Беларусі адбываюцца пад жорсткім кантролем улады. Тут свой Зяленскі немагчымы таксама таму, што ў беларусаў проста іншая ментальнасць. Хаця падчас нейкага апытання з’явіліся галасы, што патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты з беларускіх артыстаў мог бы стаць, напрыклад, Лявон Вольскі.

У русіфікаванай Беларусі падчас выбарчай кампаніі нават апазіцыя часта выступае на рускай мове. Ва Украіне многія палітыкі і чыноўнікі таксама яшчэ рускамоўныя, але публічна прамаўляюць па-ўкраінску. Прэзідэнцкая дэбата на кіеўскім стадыёне праходзіла выключна на ўкраінскай мове, хаця Зяленскі натаваў свае пытанні па-руску. Дзякуючы інтэрнэту гэтую дэбату маглі пабачыць мільёны людзей ва ўсім свеце. Жыхары Бельшчыны і Гайнаўшчыны, дзе ў карэннай мове шмат ёсць слоў украінскага паходжання, напэўна заўважылі, што мова Кіева, аднак, амаль зусім не такая як падляшская.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (423) – 19.04.1602 г. пам. Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі. Адукаваны чалавек, праціўнік езуітаў. Выдаўца „Катэхізіса” (1598 г.) з 300 рэлігійнымі песьнямі.
  • (144) – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. -- Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасад у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двое сыноў расстраляных.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis