Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вечарына памяці Юркі Туронка

Зьлева направа: намеснік кіраўніка кафедры праф. Юры Грыбоўскі, праф. Вячаслаў Швед, праф. Лена Глагоўская
Зьлева направа: намеснік кіраўніка кафедры праф. Юры Грыбоўскі, праф. Вячаслаў Швед, праф. Лена Глагоўская

18 лютага ў Варшаўскім універсітэце адбылася вечарына памяці Юркі Туронка, які памёр 2 студзеня г.г. Ладзілі яе Беларуская нацыянальная памяць і Кафедра інтэркультурных студыяў Сярэдне-ўсходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Сустрэчу вёў праф. Вячаслаў Швед. Вечарына пачалася з ушанавання памяці Юркі Туронка хвілінай маўчання. Затым Аляксей Дзікавіцкі – радны БНР і намеснік дырэктара тэлебачання Белсат уручыў на рукі Зінаіды Туронак медаль з нагоды 100-годдзя БНР, якім Рада БНР уганаравала памерлага за яго прыжыццёвую дзейнасць на карысць Беларусі і беларускасці.

Медаль Рады БНР да 100-годдзя БНР для Юры Туронка, уручаны жонцы Зінаідзе Туронак (Віктара Корбута /radyjo.net)
Медаль Рады БНР да 100-годдзя БНР для Юры Туронка, уручаны жонцы Зінаідзе Туронак (фота Віктара Корбута /radyjo.net)

Зінаіда Туронак у слове падзякі сказала, што яе муж усё жыццё прысвяціў Беларусі і таксама стварыў беларускі дом і беларускую сям’ю. Паказаны былі таксама фрагменты з рабочых здымкаў над фільмам пра ІІ сусветную вайну для телеканалу Белсат, у якіх выказваўся Юры Туронак. Гісторыка ўспаміналі Лена Глагоўская, Анатоль Міхнавец, Лёнік Тарасэвіч. Праф. Юры Грыбоўскі прэзентаваў 4 нумар «Przegl№du Њrodkowo-Wschodniego”, ахвяраванага да 90-ых угодкаў Юркі Туронка. На вечарыне прысутнічалі таксама дочкі памерлага: Ганна і Наталля, супрацоўнікі Кафедры інтэркультурных студыяў ды варшаўскія-беларускія сябры Юркі Туронка.

Думаю, што варта да гадавіны смерці гісторыка падрыхтаваць памятную кнігу, а магчыма таксама сарганізаваць канферэнцыю яму прысвечаную. Шмат хто з нас шмат чым забавязаны перад с.п. Юрым Туронкам.

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (119) – 14.12.1906 г. у Адэсе нар. Іна Рытар (па мужу Каханоўская), настаўніца, пісьменьніца, публіцыстка (пісала пад псэўдонімам Аляксандра Саковіч). З 1950 г. у ЗША. Пам. 8.01.1997 г. у Кліўлендзе.
  • (112) – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com