Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у лістападзе

680 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін.

205 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.

150 – 23.11.1871 г. у в. Раманава (цяпер: Леніна) на Случчыне у сям’і царкоўнага дзяка нар. Уладзімір Тэраўскі (расстраляны 10.11.1938 г. у вязьніцы НКВД у Менску), кампазітар, дырыжор, зьбіральнік і гарманізатар беларускай народнай песьні. Напісаў музыку да верша Макара Краўцова (Макара Касьцевіча) „Ваяцкі гімн” („Мы выйдзем шчыльнымі радамі”). Першы раз быў рэпрэсіраваны бальшавiкамі ў 1921 г.

135 – 23.11.1886 г. пам. у Кракаве Адам Кіркор (нар. 21.01.1818 г. у Сьлівіне на Смаленшчыне), беларускі і польскі публіцыст, гісторык і этнограф.

135 – 30.11.1886 г. у Вільні нар. Юліяна Вітан-Дубейкоўская (дзявочае Мэнке), беларуская грамадзкая дзеячка. Зьвязана была зь беларускім нацыянальным рухам з 1915 г. Памерла 28.09.1969 г. у Нюрнбэргу ў Нямеччыне.

130 – 26.11.1891 г. у в. Арляняты Смаргонскага павету нар. Янка Станкевіч, беларускі мовазнавец, педагог і грамадзкі дзеяч. У 1926 г. закончыў Карлаў Унівэрсытэт у Празе. Працаваў у Вільні, між іншым у Віленскай Беларускай Гімназіі, праваслаўнай духоўнай семінарыі, Унівэрсытэце імя Стафана Баторыя. У 1928-1930 гадах быў дэпутатам польскага Сейма. Аўтар беларускіх лемантароў і падручнікаў беларускай (як пісаў «крывіцкай») мовы. З 1949 г. у ЗША. Выдаваў між іншым навуковы часопіс “Веда”. Памёр 16.07.1976 г. у Хотарн (ЗША); пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

125 – 7.11.1896 г. у в. Рудзенск на Меншчыне нар. Міхась Чарот (сапр. Міхал Кудзелька), паэт, драматург, празаік, грамадзкі дзеяч. З 1918 г. актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху – быў сябрам Беларускага Нацыянальнага Камітэту, настаўнічаў у беларускай школе ў Менску (сьпяваў таксама ў хоры У. Тэраўскага). Адзін з заснавальнікаў у 1923 г. літаратурнага аб’яднаньня „Маладняк”.  Аўтар між іншым паэмаў: „Босыя на вогнішчы”, „Карчма”, „Марына”, п’есаў „Мікітаў лапаць”, „Дажынкі”. Арыштаваны 24.01.1937  г. савецкай беспекай, 28.10.1937 г. асуджаны на сьмяротнае пакараньне. Прысуд быў выкананы.

115 – 23.11.1906 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар „Нашай Нівы” (апошні 20.08.1915 г.), штотыднёвай газэты, якая адыграла аграмадную ролю ў беларускім нацыянальным адраджэньні. Спрычынілася да сфармаваньня новай беларускай літаратуры ды публіцыстыкі.

95 – 8.11.1926 г. у Чаромсе нар. Дзьмітрый Шатыловіч, інжынер электрык аўтаматык, беларускі паэт. У 1939 г. закончыў 6 клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля да чэрвеня 1941 г. вучыўся ў сярэдняй школе савецкага тыпу ў Бельску-Падляшскім. Падчас нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Усходнюю Прусію пад горад Хайльсбэрг. Пасьля прыходу  туды Савецкай Арміі ў лютым 1945 г. быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Быў цяжка паранены і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зэеэбургу. Пасьля дэмабілізацыі ў студзені 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ую клясу Беларускай Гімназіі ў Бельску-Падляшскім, якую закончыў у чэрвені 1946 г. У 1948 г. закончыў ліцэй імя Т. Касьцюшкі ў Бельску-Падляшскім, у 1953 г. — Ленінградзкі Электратэхнічны Інстытут. З 1954 г. Працаваў у праектным бюро ў Варшаве; праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі ў Польшчы і за мяжою. Жыў у Варшаве. Памёр 21.02.2020 г.

90 – у лістападзе 1931 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар месячніка праваслаўных Беларусаў „Голас Праваслаўнага Беларуса”. Выданьне прапагавала ўвядзеньне беларускай мовы ў штодзённае карыстаньне ў праваслаўнай царкве. Рэдактарам быў М. Маркевіч. Месячнік выдаваўся да 1932 г.

85 – у лістападзе 1936 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар часопіса „25 Сакавіка”. Выданьне было прэсавым органам Руху Маладых Адраджэнцаў. Першым рэдактарам зьяўляўся Вацлаў Папуцэвіч. Часопіс выдаваўся да 1939 г.

40 – 16.11.1981 г. у Варшаве выйшаў з друку першы нумар прэсавага органу беларускага студэнцкага руху ў Польшчы „Apošnija Paviedamlenni BASa”.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (622) – 1402 г., апошняя аблога крыжакамі Гарадзенскага замку.
  • (234) – 11.09.1790 г. у Слоніме нар. Вацлаў Пэлікан, мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар (з 1817 г.) і рэктар (1826 – 1831) Віленскага ўнівэрсытэта. Памёр і пахаваны ў сваім маёнтку Пеліканы ля возера Палік каля Барысава.
  • (169) – 11 верасьня 1855 г. у Новабеліцы (зараз у межах Гомеля) нарадзіўся Еўдакім Раманаў – беларускі фальклярыст, этнограф, археоляг (пам. 20.01.1922 г.). Сабраў больш за 10 тыс. фальклёрных твораў, апісаў каля тысячы гарадзішчаў ды іншых арxеалягічных помнікаў. Апублікаваў болей за 200 прац з фальклёру, этнаграфіі ды гісторыі Беларусі. Памёр 20.01.1922 г. у Стаўрапалі ў Расеі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis