Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Беларусь на раздарожжы

Абразок з беларускай сталіцы
(charter97.org)

Эканамічная сітуацыя ў Беларусі стала вельмі дрэннай. У дзяржавы няма грошай на неабходную мадэрнізацыю прадпрыемстваў, няма завельмі за што будаваць новую і рамантаваць існуючую інфраструктуру. Прыходзіцца штораз больш даплачваць да зарплатаў, пенсіяў, камунальных паслуг. Прадпрыемствы прыносяць затраты, людзям на працы няма чаго рабіць. Цэны амаль на ўсё растуць і растуць, а рэальная вартасць заробкаў падае.

Дзяржава ў значнай меры жыве за кошт крэдытаў, якія бярэ ад Расіі. За апошнія пятнаццаць гадоў Масква пазычыла Беларусі агулам каля 40 мільярдаў долараў. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сам прызнаўся, што гэтыя крэдыты надта дарагія. Беларусі прыходзіцца плаціць касмічныя адсоткі, каля 25 прац. Пазычыўшы мільярд долараў, трэба аддць мільярд дзвесце тысяч.

Выглядае на тое, што Расія памалу ставіць Беларусь пад сценку. Выкарыстоўвае тое, што краіна залежная ад газу, нафты і яшчэ шмат чаго з усходу. Вось 13 снежня ў Брэсце расійскі прэм’ер міністр Дзмітры Мядзведзеў падчас сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Румасам адкрыта сказаў, што Беларусь павінна ўвесці расійскі рубель як сваю валюту, а таксама мець адзіную з Расіяй мытню і падліковую палату.

– Алюзію понял, – пракаментаваў такую прапанову Лукашэнка. – Атрымаеце нафту і газ, але ўзамен ліквідуеце дзяржаву і ўваходзіце ў склад Расіі. Гэтага ніколі не будзе!

Каб высветліць актуальную сітуацыю ў адносінах з Расіяй, Лукашэнка ў канцы снежня двойчы лётаў у Маскву, каб перагаварыцца з прэзідэнтам Пуціным. Вынікі гэтых размоў пакуль невядомыя.

Беларусь не першы раз знайшлася на такім раздарожжы. Гэта толькі пацвярджае тое, што інкарпарацыя Беларусі Расіяй становіцца штораз больш рэальнай. Прыменены можа быць варыянт Крыму. Але Лукашэнка сувернітэт Беларусі будзе абараняць да канца. Бо інакш страціць уладу. Нездарма Беларусь не прызнала дагэтуль анексію Крыма ці псеўданезалежнасці адарваных ад Грусіі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (153) – 4.06.1872 г. у Варшaве памёр Станіслаў Манюшка (нар. 5.05.1819 г. у фальварку Убель на Меншчыне), кампазытар, дырыжор і пэдагог, аўтар вядомых опэр „Галька”, „Страшны двор”. Пачатковую адукацыю атрымаў у Дамініка Стэфановіча ў Менску. З 1840 г. быў арганістам і дырыжорам у Вільні, у 1858-1872 гг. – дырыжорам і дырэктарам опэрнага тэатру, прафэсарам Музычнага Інстытуту ў Варшаве. У творчасьці выкарыстоўваў беларускі фальклёр.
  • (73) – 4.06.1952 г. у Чыкага (ЗША) пам. Язэп Варонка (нар. 16.04.1891 г. у Кузьніцы Сакольскага пав.), беларускі палітычны дзеяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня БНР, старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі ў 1918 г., міністр беларускіх спраў у Літве да красавіка 1920 г., у 1923 г. выехаў у ЗША (Чыкага), дзе дзейнічаў у беларускіх арганізацыях.
  • (39) – 4.06.1986 г. у Маскве памерла Канстанцыя Буйло (Калечыц), беларуская «нашаніўская» паэтка. Нарадзілася ў Вільні 2(14).01.1893 г. Аўтарка гімну «Люблю наш край». У 1989 г. яе прах быў перанесены ў Вішнева, дзе на магіле пастаўлены помнік.
  • (36) – 4.06.1989 г. у Польшчы адбыліся першыя, часткова дэмакратычныя парлямэнцкія выбары. Удзельнічалі ў ім таксама беларускія кандыдаты: Сакрат Яновіч як кандыдат у Сэнат набраў 22,4 тыс. галасоў, а Яўген Мірановіч як кандыдат у Сойм набраў 14,4 тыс. галасоў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com