Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

75-я гадавіна пацыфікацыі вёскі Патока

75-я гадавіна пацыфікацыі вёскі Патока

22 траўня жыхары вёскі Патока ў гміне Міхалова і іх нашчадкі ўжо пяты раз сабраліся на месцы, дзе калісь стаяла царква, каб памаліцца за бязвінных ахвяр жудасных падзеяў у 1945 г. Тады – 16 траўня – салдаты польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем маёра Зыгмунта Шэндзеляжа (псеўданім „Лупашка”) расстралялі чатырох жыхароў Патокі. Нявінна згінулі браты Ян і Уладзімір Малашэўскія ды Ян і Уладзімір Бэкішы (бацька і сын). Праз пару дзён – 22 траўня – атрад  „Лупашкi”, якім кіраваў Зыгмунт Блажэевіч, псеўданім „Зыгмунт”, спаліў вёску. У пажары згарэла трое дзяцей Герасімчукаў – Мікалай – 10 гадоў, Ніна – 8 гадоў, Яўгенія – 6 гадоў, праз два дні памёр яшчэ абгарэлы Міхал Герасімчук (39 гадоў). 75-я гадавіна гэтых злачынстваў адзначалася паніхідай у новай капліцы, якую на месцы колішняй царквы пабудаваў прадпрымальнік Андрэй Шум.

Фота Радыё Рацыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com