Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Гісторыя

Белавежская пушча ў 1941 г. (ч. 3)

Свіслацкая дача больш узнятая ў сваіх усходніх граніцах напрамкам схілу да ракі Нараў.

Найбольш балоцістая – усходняя частка пушчы і паўднёвая частка Свіслацкай дачы. У паўднёвай і паўднёва-заходняй частцы пушчы балот значна менш. Натуральных межаў у выглядзе рэк і рэчак пушча не мае.

Белавежскую пушчу з усіх бакоў атачаюць у асноўным бязлесныя і малалясітыя прасторы, і толькі з паўночнага захаду і паўднёвага ўсходу з пушчай мяжуюць Лядская і Шарашэўская дачы, якія ўяўляюць сабой як бы працяг пушчы. Усходняя мяжа пушчы на працягу 40 км праходзіць па суцэльных мохавых балотах, пакрытых месцамі лесам. Асабліва бязлесныя мясцовасці на захад ад Белавежскай пушчы, у напрамку да горада Бельска.

Працягласць межаў пушчы складае каля 200 кіламетраў, адлегласць паміж крайняй паўночнай і паўднёвай кропкамі пушчы складае каля 60 км, паміж усходняй і заходняй – каля 40 кіламетраў.

Глеба

Глеба Белавежскай пушчы спрыяе росту разнастайнай расліннасці. У больш высокіх месцах пераважаюць свежыя пясчаныя глебы, пераходзячыя ў паніжаных месцах у падзольныя пяскі і суглінкі Падглеба – грубазярністы пясок або гліна. У нізкіх мясцінах і далінах рэк верхні гарызонт складае даволі магутны пласт чарназёму

Клімат

Клімат пушчы ўмераны з сярэдняй гадавой тэмпературай + 6,3 0 С. Паветра, у параўнанні з навакольнай бязлеснай мясцовасцю, больш вільготнае. Сярэдняя колькасць выпадаючых атмасферных ападкаў 737 мм. Зімы маласнежныя, не суровыя, з частымі адлігамі. Зрэдку, некалькі дзён бываюць маразы з тэмпературай да 20 градусаў. Тэмпературныя ўмовы ў перыяд насядання яек, вываду птушанят і нараджэння капытных – спрыяльныя.

Водныя прасторы

Водныя прасторы ў пушчы прадстаўлены шматлікімі рэчкамі. Азёр у пушчы не маецца. Самай вялікай ракой, якая працякае па пушчы з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і адлучае на працягу 30 км Белавежскую пушчу ад Свіслацкай дачы, можна лічыць раку Нараў, якая бярэ свой пачатак за межамі пушчы, у Арловым балоце. Берагі ракі Нараў нізкія, рэчышча звілістае, месцамі падзяляюцца на некалькі праток, зарослых чаратом, якія бяруць свой пачатак з балот Свіслацкай дачы, у Нараў з правага боку ўпадаюць невялікія рэчкі і ручаі: Рудаўка, Альхоўка, Уюноўка і Альшанка, а з левага боку – Тушамлянка.

Другая па велічыні рэчка – Нараўка, прыток ракі Нараў, бярэ пачатак з балота Нікар ва ўсходняй частцы пушчы і плыве ў паўночна-заходнім кірунку. Яна разрэзае пушчу на дзве часткі, праходзячы праз мястэчка Белавежа.

Берагі Нараўкі падобныя з берагамі ракі Нараў. У Нараўку з правага боку ўпадаюць Баброўка, Гвозна, Прашча і Арлоўка, і з левага – Лутоўня, Перароў і Вакушанка. Вытокі ракі Лясная размешчаны па-за межамі пушчы. Яна перасякае паўднёва-заходнюю мяжу пушчы, працякаючы па Гайнаўскім і Каралева-Мастоўскім лясніцтвах. Берагі ракі Лясная ў высокай плыні багністыя, пры выхадзе з пушчы – пясчаныя. З левага боку ў рэчку Лясную ўпадае рака Перавалока.

Фауна пушчы

З павелічэннем насельніцтва, высечкай лясоў наогул і ў прыватнасці ў сумежных з Белавежскай пушчай раёнах, пачала значна памяншацца як у колькасным, так і відавым дачыненні фауна пушчы.

Па літаратурных даных, апошні тур быў забіты ў 1627 годзе. Да 1754 года бобр і да 1860 года мядзведзь у Белавежскай пушчы таксама не захаваліся.

Зубр, вынішчаны па ўсіх месцах ужо да другой паловы XVII стагоддзя, захаваўся ў Белавежскай пушчы і ў невялікай колькасці на Каўказе. У Белавежскай пушчы пагалоўе зуброў штогод змяншалася. Асабліва моцнае памяншэнне яго мела месца ў перыяд з 1860 па 1888 год, чаму спрыялі адлоў і вывазка зуброў жыўцом, адстрэл для мантавання шкілетаў, якія адпраўляліся ў музеі еўрапейскіх краін і недастатковая эфектыўная ахова фауны.

Колькаснае памяншэнне фауны пушчы і параўнальна высокая стаўка на паляванні ў заходніх краінах заахвоцілі кіраўніцтва пушчы прыняць у свой час шэраг мер па паляпшэнню пытанняў палявання ў Белавежскай пушчы, як асноўным месцы царскіх паляванняў.

Да ліку мерапрыемстваў, спрыяючых паляпшэнню палявання, павелічэнню і большай разнастайнасці відаў жывёл, ставіліся: а) ахова, б) мерапрыемствы па павелічэнні і паляпшэнні кармавой базы і в) акліматызацыя новых відаў дзікіх жывёл, якія раней не жылі ў пушчы.

Практыкаваць раней рэпрэсіўныя меры, палягаючыя на накладанні на браканьераў за забой зубра штрафаў у памерах ад 25 да 150 рублёў, былі значна ўзмоцнены, аж да высылкі віноўнікаў у Сібір.

Будаванне кармушак, пачатае ў 1870 годзе ў мэтах падкормкі дзікіх капытных, было значна пашырана, і да 1902 году на тэрыторыі пушчы мелася: 64 адрыны-склады, 27 абарогаў і 190 кармушак. Для падкормкі жывёл ужывалася сена, бульбу , жалуды, кармавыя буракі, снапковы авёс і іншыя. Акрамя кармушак, падкормка жывёл выраблялася таксама шляхам развешвання ў месцах пражывання капытных снапковога аўса і венікаў з лісцяных парод, якія нарыхтоўваюцца ў першай палове лета – чэрвені, ліпені.

У мэтах павелічэння натуральнай кармавой базы выраблялася, хоць і ў невялікіх памерах, культываванне лісцяных драўняных парод: дуба, граба, бука, асіны, ясеню, дзікай яблыні, каштана, рабіны, вярбы, глогу, бузіны і ляшчыны.

Добрай кармавой раслінай Карцаў лічыў Spartium scoparium – мяцельнік, або, па мясцовай назве, жарнавец, вырошчванне якога рэкамендавалася ў Белавежскай пушчы. Ім жа адзначаецца выбар зубрамі некаторых відаў траў, у тым ліку так званай зуброўкі.

Касьба ў пушчы, як абмяжоўваючая звярам магчымасць падыходу да вадапою, лічылася непажаданай.

(працяг будзе)

апрацавала Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (208) – 23.10.1816 г. у Кублічах Лепельскага пав. нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісьменьнік і дасьледчык беларускага фальклёру. У 1858 – 1863 гг. вёў рукапісны „Альбом”, у якім свае запісы пакінулі м. інш.: У. Сыракомля, В. Каратынскі, А. Кіркор, В. Дунін-Марцінкевіч. Пераклаў на беларускую мову „Конрада Валенрода” А. Міцкевіча. Памёр у Сібіры ў 1884 г.
  • (201) – 23.10.1823 г. у Замосьці Слуцкага пав. нар. Адам Плуг (сапраўднае Антоні Пяткевіч), пісьменнік і журналіст. З 1831 г. жыў з бацькамі ў Жукавым Барку над Нёманам, у гг. 1835-1842 вучыўся ў Слуцкай гімназыі. Сябраваў з Уладыславам Сыракомляй, які тады жыў у Залучы. Працаваў настаўнікам на Падольлі. У 1874 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў рэдактарам у часопісе „Kłosy”, дзе друкаваў шмат матар’ялаў пра Беларусь. Пазьней працаваў у рэдакцыях „Wielkiej Powszechnej Encyklopedii Ilustrowanej”, часопіса „Wędrowiec”, газэты „Kurier Warszawski”. Памёр 2.11.1903 г. у Варшаве. У беларускую літаратуру ўпісаліся яго апавяданьні на беларускай мове. 
  • (87) – 23.10.1937 г. расстраляны Уладзімір Крыловіч (нар. 1.11.1895 г. у Крыловічах каля Койданава), акцёр.
  • (83) – 23.10.1941 г. у Унжлагу на лесапавале загінуў Васіль Шашалевіч (нар. 9.01.1897 г. у Мхінічах на Магілёўшчыне, брат Андрэя Мрыя), драматург (п’есы „Апраметная”, „Змрок”, „Воўчыя вочы”, „Рой”, „Сімфонія гневу”) і празаік.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis