Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Асоба

Забыты праваслаўны дзеяч

Больш за 20 гадоў збіралася, каб напісаць пра Яхіма Красоўскага. У 1999 г. зацікавіў мяне ім Юры Туронак, які тады ў лісьце 4 лістапада пісаў: „Дасылаю артыкул Красоўскага з надзеяй, што гэтая постаць Вас зацікавіць”.

Пра яго між іншым менавіта я ўспамінала ў сваім дакладзе „Славутыя людзі Глыбоччыны” на канферэнцыі „Глыбоччына: погляд у мінулае”, якую ў Глыбокім з 21 па 23 чэрвеня 1999 г. арганізавалі Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей і Глыбоцкае краязнаўчае таварыства.Тады там пазнала таксама яго пляменніцу Марыну, з якой пачала лістоўную перапіску. У сьнежні 1999 г. атрымала ад яе копіі здымкаў Яхіма Красоўскага і ўспаміны пра яго. Спадзявалася на здымак магілы – Марына абяцала яго зрабіць, бо як пісала ў лісьце, не памятала, калі Яхім Красоўскі памёр. На жаль карэспандэнцыя на доўгія гады прарвалася і не атрымала я абяцанага здымка магілы. 

Зараз – ужо праз электронную пошту – удалося зноў скантактавацца з Марынай. Тады ў 1999 г. Марына пісала з надзеяй: „хай імя нашага роднага застанецца хоць у польскай гісторыі”. 

Так міналі гады, а Я. Красоўскі „чакаў” свайго часу. Выпадковае знаёмства ў гэтым годзе з Анжэлай і Аляксандрам Казароўцамі ў Гданьску прымусіла мяне вярнуцца ў далёкі ўжо 1999 год, бо аказваецца мы з Сашам пазнаёміліся тады ў Паставах – ён мяне запамятаў, як з прафесарам Андрэем Майсяёнкам завіталі мы да яго сябра, а Сашы – бацькі Віктара Казароўца, якога бацька Міхась у міжваенны час быў дзеячам беларускага руху ў родных Харках Пастаўскага павету.

Яхім Красоўскі нарадзіўся 5 лістапада 1895 г. у сялянскай сям’і Ігнацыя і Антаніны (з дому Казаровіч) у вёсцы Макаршчына на Пастаўшчыне. Была гэта невялікая вёска хутарской забудовы, 27 кіламетраў ад Паставаў і 4 кіламетры ад Варапаева, паміж возерам Белым і рэчкай Чэрткай. Пасьля І сусьветнай вайны паводле перапісу насельніцтва з 1921 г. было ў ёй 26 хат, у якіх жыло 136 чалавек праваслаўнага веравызнаньня. Амаль усе, бо 133 асобы, лічылі сябе Беларусамі. У сям’і Красоўскіх было пяцёра дзяцей – Яхім быў старэйшым і рана пайшоў з сям’і. Скончыў гімназію ў Вільні і працаваў настаўнікам у розных вёсках – так напісала ў лісьце Марына.

Яхім Красоўскі ў маладосці
Яхім Красоўскі ў маладосці

Калі Яхім Красоўскі ўключыўся ў беларускі рух, цяжка адназначна сказаць. Напэўна быў у ім актыўны ў 1922 г. У Менску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі ў Аддзеле рукапісаў (Фонд 23, вопіс 1, справа 439, л. 2-4) захоўваецца яго ўспамін з 3 жніўня 1939 г. пра сустрэчу з кс. Адамам Станкевічам у1922 г. падчас выбарчай кампаніі ў польскі парламент. Тады ксёндз кандыдаваў на дэпутата ў Сойм. Яхім Красоўскі ўспамінаў: „Працуючы ў беларускім адраджэнскім руху, я з Кс. Адамам Станкевічам запазнаўся дзесьці даўна і цяпер з нагоды 25 угодкаў Ягонай працы на ніве грамадзкай і рэлігійнай хачу прыпомніць першае нашае спатканьне, саўмеснаю працу, а так-жа выказаць свой асабісты на Юбіляра пагляд як на чалавека і грамадзяніна. Быў 1922 год. Беларуская інтэлігенцыя, разсыпаная падзеямі сусьветнай вайны па ўсіх старонах, вярталася на бацькаўшчыну ў Зах. Беларусь і пачынала гуртавацца ў Вільні. У гэтым часе адбываліся выбары ў Польскі Сойм, і беларусы ў тых выбарах прыймалі досыць чыннае ўчасьце. Між іншымі быў выстаўлены кандыдатам у паслы Польскага Сойму і Кс. А. Станкевіч. Адзін раз аб’язджаючы правінцыю, Кс. А. Станкевіч меўся быць у нашым мястэчку Дунілавічах на мітынгу, аднак дзеля нейкіх прычын спазьніўся, і сяляне пачалі раз’язджацца. Я таксама сабраўся ехаць дамоў, але якраз у той час на вуліцы спаткаўся з хурманкай, на каторай, як мне паказалася, ехаў наш кандыдат у паслы. Я ехаў конна, апрануты ў вайсковы шынэль расейскага войска, і, крута павярнуўшы свайго вайсковага араба, пад’ехаў проста да тэй хурманкі і запытаў па-польску: „Przepraszam, chciabym wiedzie pana nazwisko?” Кс. А. Станкевіч кінуўшы на мяне вокам і, прыняўшы мяне за нейкую падазроную асобу, з выразным адценкам пагарды адказаў: „Кс. А. Станкевіч!” – „Беларускі ксёндз?” – я запытаўся. – „Так”, – адказаў ён. – „Прыемна мне пазнаць, я таксама беларус”, – адказаў я. Мы падалі адзін аднаму рукі і загаварылі. Цяпер мой новы знаёмы зусім зьмяніўся. Я адразу пачуў да яго глыбокаю сымпатыю. Дакляравалі спаткацца ў Вільні, і з таго часу сталі часта відзіцца. У 1926 годзе на з’ездзе ў Вільні Кс. А. Станкевіч быў выбраны разам са мной, нягледзячы на тое, што я праваслаўны, у Ц. К. Бел. Хр. Дэм. З гэтага часу працуючы шмат гадоў з Кс. А. Станкевічам, мне прыйшлося пазнаць Яго бліжай як чалавека”. 

Гэтыя ўспаміны былі пісаныя для кнігі „Ксёндз Адам Станкевіч. У 25-я угодкі сьвяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасьці (10.1. 1915 – 10.1. 1940)”, якую рэдагаваў і выдаў Ян Шутовіч у 1940 г. у Вільні. На жаль у кнізе іх няма, магчыма яны да рэдактара дайшлі са спазьненьнем.

Тым ня менш Я. Красоўскі стаў паплечнікам кс. Адама Станкевіча на многія гады, уваходзячы у 1926 г. у Цэнтральны Камітэт БХД. 24 кастрычніка 1926 г. адбылася нарада супрацоўнікаў і прыхільнікаў „Крыніцы” з нагоды 10. угодкаў газэты – 45 прадстаўнікоў з Віленскага, Браслаўскага, Дзісьненскага, Вялейскага, Ашмянскага, Лідзкага, Баранавіцкага, Наваградзкага, Ваўкавыскага, Косаўскага, Беластоцкага, Сакольскага паветаў. Старшынёй нарады быў кс. Адас Станкевіч, яго заступнікам – др Браніслаў Туронак, сакратаром – Альбін Стэповіч. Былі прынятыя на ёй праект праграмы і статуту БХД. Выбраны Цэнтральны Камітэт у складзе: Паўла Каруза, кс. Адам Станкевіч, Альбін Стэповіч, Язэп Жук, Баляслаў Грабінскі, Станіслаў Станкевіч, Яхім Красоўскі (праваслаўны), Янка Пазьняк, кс. Вінцэнты Гадлеўскі, пра што паведамляла „Беларуская Крыніца” (№ 38, 29.10.1926, с. 3). У газэце паяўляліся карэспандэнцыі падпісаныя „Taka”, м. інш. з Пастаўшчыны, у якіх упаміналася родная вёска Яхіма Красоўскага: „U Pastaskim pawiecie pa sich wioskach sialanstwa addana aduwaje pryhnieanie i niezadawalnienie. Usim ciaka, usie stohnu, kataliki ci prawasanyja, usie narakaju, usich muy adno i toje ciakaje ycio. Mianiajucca asoby  ministerskich „gabinetach”, pierachodzia z ruk u ruki ministerskija „teki”, huna abwiaajucca „maralnyja sanacyi” i rauaja baraba z usiakimi niesprawiadiwaciami, a tym-asam staroje zo i niesprawiadliwaci sio rastu i payrajucca. U adnym tolki Pastaskim pawiecie sotni sialan pakarany wastroham za toje tolki, to ukajuy ratunku ad usialakich dzieka palicyi i administracyi jany kinulisia  „Hramadu” i „przekroczyli” niejki tam „artyku”. Palicyja roznymi sposabami teroryzuje biearuskich sialan, starajuysia zapua bolej aktynych barabito za prawa by i zwacca ludmi i za palepanie swaich niauwana trudnych warunka ycia. Teror stasawany palicyjaj da biearuskaha sielanina  postaci roznych kara i trafa zawastraje barabu za wolu aponiaha i dadaje sialanam bol enerhii  zmahani. Dla prykadu moa pasuy wioska Makaryna Pastaskaje hminy. Hetaja wioska jo centram biearuskaha ruchu ad 1922 h. dziakujuy tamu, to  joj ywu niekalki adukawanych biearusa. Wo heta i jo „bialmom u woku” pastarunku  Warapajewie. Palicyjanty hetaha pastarunku badaj kony dzie i no prychodzia u hetuju wiosku pytacca, to uwa, a kali zdarycca, to warta  noy nia sustreni ich, bo nia majuy mahymaci prastaja usiu no marozam na wulicy, zajdziecca na toj as u chatu pahrecca, to… pratako i… paci try abo pia zotych! Hetakim paradkam badaj usie o pacili abo siadzieli  wastrozie, nia majuy ym paci. Aponim asam nawat pryjada sekwestratar z hminy  hetakaj sprawie, ale hroy nie zapacili i nioha taki nia zia, cho chacie uzia u W. Kazaroca hebal, a  H. Kazaroca matok nitak! I takim paradkam pratakoy na sio: mokra na wulicy i nia wybrukawana – pratako, sabaka, barani Boa, wyskay na wulicu, tak-sama pratako, i paci abo da aretu. Apro hetaj biady z palicyjaj, jo u nas biada straniejaja – heta biednata. Sumny abraz pradstalaje ycio sielanina  wioscy: chata pierawana nie maje nioha supolnaha z yllom aawieka, a  chacie abadranyja, chudyja, haodnyja, ni to ludzi, ni to cieni jakija… I tak projdziem ad wioski da wioski, ad chaty da chaty – siudy adzin i toj-samy sumny abraz” (Da nas piu. ycio biearuskaha sielanina, Pastaski pawiet, „Biearuskaja Krynica”, nr 6, 4.02.1927 h., s. 3). Магчыма нехта іншы падпісваўся гэтым псэўданімам, але верагодна, што мог пад ім скрывацца і Яхім Красоўскі. 

Праз месяц гэты ж „Taka” пісаў: „U nas mien rawityja palityna j kulturalna sialanie nia mohu adwaycca miea wystupi u abaronie swaich intaresa, wyjalaju niejkuju trusa i chou barani swaje prawy z-za wuha, jak kau „pa ydosku” – z krywym aruam.

(працяг будзе)

Лена Глагоўская 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com