Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    14. „Janeczak”

    Za Niemca wielmi niŭdziacznym było być sołtysam wioski. Naznaczali ich akupanty, kab życielam pieradawali ŭsiakija zahady nimieckaj administracji i Gestapa. Sałtyse byli asabisto adkaznyja za wykonwannie hetych kamandaŭ. Pieradusim mieli abawiazak dapilnawać, kab haspadare addawali Niemcam nałożanyja na ich kantyhienty zboża, miasa ci małaka i...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Суд над мастаком

Алесь Пушкін падчас аднаго з судовых паседжанняў у сакавіку Фота з Тэлеграм-канала
Алесь Пушкін падчас аднаго з судовых паседжанняў у сакавіку
Фота з Тэлеграм-канала

30 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў вядомага беларускага мастака і перформера Алеся Пушкіна на пяць гадоў зняволення. Быў ён арыштаваны роўна год раней. Супраць яго пракуратура завяла крымінальную справу ў суваязі з тым, што паказаў на выставе ў Гродне намаляваны ім партрэт пасляваеннага антысавецкага змагара Яўгена Жыхара, які ваяваў супраць бальшавіцкай улады на Пастаўшчыне, а падчас акупацыі супрацоўнічаў з немцамі. Гэта стала падставай абвінавачання мастака ў „рэабілітацыі і апраўданні нацызму”. Яшчэ дадалі да гэтага здзек над дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, да якога нібыта ён дапусціўся падчас свайго перформенсу 21-24 сакавіка 2021 г. у Кіеве.

Пушкіна затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну – у царкве, у якой якраз выконваў рэстаўрацыйную працу. Калі адмовіўся пайсці ў машыну, сілавікі вынеслі яго на руках.

Пасля году Пушкіна судзілі ў Мінску за зачыненымі дзвярыма. На паседжанні 25 сакавіка ён на знак пратэсту парэзаў сабе жывот. За гэта на трынаццаць дзён трапіў у карцэр. Яму прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Алеся Пушкіна беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнем.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (229) – 24.03.1794 г. пачалося паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, г.зв. Касьцюшкоўскае паўстаньне.
  • (127) – 24.03.1896 г. у Супрасьлі каля Беластока нар. Вера Матэйчук (Маслоўская, Карчэўская) – беларуская нацыянальная дзеячка. Памерла 23.01.1981 г., пахаваная на праваслаўных могілках у Супрасьлі.
  • (37) – 24.03.1986 г. у Беластоку адбылося арганізавана студэнтамі адно зь першых сьвяткаваньняў у пасьляваеннай Польшчы абвешчаньня незалежнасьці БНР.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis