Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Словы за круглым сталом

Літаратурны семінар

Літаратурны семінар
Удзельнікі семінара. Другая злева Міра Лукша

У рамках ХII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне (1 – 2 чэрвеня 2018 г.) праводзіліся таксама літартурныя сустрэчы. Арганізатарамі мерапрыемстваў былі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага, дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом „Звязда”, выдавецтва „Мастацкая літаратура”, Гродзенскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты і Міністэрства інфармацыі РБ. Літаратурныя сустрэчы ва ўніверсітэце, бібліятэцы імя Я. Карскага і музеі Максіма Багдановіча сабралі пісьменнікаў, перакладчыкаў і даследчыкаў з Беларусі, Казахстана, Літвы, Азербайджана, Польшчы, Малдовы, Францыі, Латвіі, Расіі, Украіны і іншых краін. Ад 2007 года Міністэрства інфармацыі Беларусі і выдавецкі дом „Звязда” праводзяць міжнародныя круглыя сталы пад ідэяй „Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Адбываліся яны таксама ў межах Дзён беларускага пісьменства. Ад 2015 года ў Мінску праводзіцца міжнародны сімпозіум літаратараў „Пісьменнік і час”, на які збіраюцца таксама прадстаўнікі розных краін і розных нацыянальных літаратур.

Літаратурны семінар
Удзельнікі семінара. Першы злева Яронімас Лауцюс

Мадэратарам семінара «Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе» быў Аляксей Чарота, намеснік выдавецкага дому «Звязда», галоўны рэдактар чаопіса «Нёман». Даклады датычылі тэм «Янка Купала. Дыялог культур», «Янка Купала на мовах свету». Сярод іншых выступоўцаў перакладчык і прафесар французскай літаратуры Жан Гараньён абмяркоўваў «Захаванне спецыфікі арыгінала ў пракладзе прозы і паэзіі», тэму, якая вельмі цікавіць перакладчыкаў літартуры і выклікала гарачую дыскусію. Пра рэаліі і перспектывы міжнародных літаратурных кантактаў» разважаў паэт, празаік, дзеяч беларускай дыяспары ў Расіі Валерый Казакоў. Адзначыў ён, што ў час, калі няма дзяржаўнага мецэната над выдаваннем твораў аўтараў з іншых краін у перакладзе, важныя сяброўскія кантакты паміж аўтарамі і перакладчыкамі ды сустрэчы на міжнародных форумах, якія вядуць да збліжэння і знаёмства з культурай іншых народаў.

За круглым сталом пісьменнікаў у біліятэцы Я. Карскага «Дыялог літаратур – дыялог культур» (мадэратары Алесь Бадак – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літартура» і Аляксей Чарота) адбыліся выступленні на тэмах: «Літаратурныя узаемасувязі з кантэксце міжнародных агульнакультурных узаемаадносін» – рэаліі і перспектывы міжнародных літаратурных кантактаў і роля ў іх перакладу нацыянальных культру і іншыя мовы», а таксама сумесныя выдавецкія праекты як спосаб расшырэння культурных узаемных дзеянняў. Краналіся тэмы «Літаратурнай перыёдыкі як сродка расшырэння культурных узаемасувязяў», мастацкі пераклад на старонках літаратурных часопісаў і газет, сумесныя праекты як спосаб пашырэння культурных супольных дзенняў, літаратурны партал – плошча для развою міжнародных літаратурных кантактаў». Выступілі між іншым рэдактары літарутурных часопісаў з Літвы, Латвіі, Польшчы, Азербайджана, Казахстана.

Літаратурны семінар
Удзельнікі семінара. Трэці злева Валерый Казакоў

У музеі Максіма Багдановіча галоўны рэдактар часопіса „Малодосць” прадставіла перад пісьменнікамі вынікі часопіснага праекта і інтэрнэт-акцыі „Максім Багдановіч на мовах народаў свету”. Вакол верша М. Багдановіча „Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы” вёўся ўвесь сцэнар сустрэчы, з чытаннем перакладаў верша М. Багдановіча на іншыя мовы.  На імпрэзу прыехалі між іншым Глеб Кудрашоў, філолаг, публіцыст, краязнавец, дацэнт кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя В. Караленкі (Украіна), Марыя Кобец, паэтэса, перакладчыца, журналістка з Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, Яронімас Лауцюс, паэт, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва „Тры зорачкі”, заснавальнік Сусветнай асацыяцыі літоўскіх дзяцей „Літоўская дзіцячая кніга”, Сандра Ратніеце, член праўлення Саюза пісьменнікаў Латвіі, журналістка (Латвія), Марат Гаджыеў, галоўны рэдактар выдавецтва „Каўказскі экспрэс” і Каўказскай літаратурна-мастацкай газеты „Горцы”, дырэктар „Каўказскага дома перакладаў”, куратар дагестанскага кніжнага кірмашу „Тарко-Тау” Саід Ніналалов – пісьменнік, публіцыст (Дагестан).

Міжнародныя сустрэчы аўтараў, перакладчыкаў і выдаўцоў за сяброўскімі круглымі сталамі павінны прынесці плён – шырэйшую вядомасць літаратуры нашых суседзяў і беларускай сярод шырокага свету.

Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (702) – У 1322 г. дружыны Гарадзенскага княства (у склад якога тады ўваходзіла ўсходняя Беласточчына) на чале з князем Давыдам Гарадзенскім разграмілі пад Псковам нямецкіх і дацкіх рыцараў.
  • (131) – 10.09.1893 г. у Юр’еве нар. Аляксандар Ляўданскі (расстраляны ў Менску 27.08.1937 г.), гісторык і археоляг, загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытута Беларускай Культуры, дацэнт Беларускага Унівэрсытэта, вывучаў археалягічныя і архітэктурныя помнікі Беларусі.
  • (108) – 10.09.1916 г. у Замосьці Ігуменскага пав. пам. Аляксандр Ельскі (нар. 16.06.1834 г. у Дудзічах Ігуменскага пав.), пісьменьнік, гісторык, этнограф, краязнавец. Сябра Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча ды Францішка Багушэвіча.
  • (101) – 10.09.1923 г. у в. Скварцы Дзяржынскага р-на нар. Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец, аўтар прац „Беларуская антрапанімія” (т. 1 – 3, 1966 – 1982), „Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове” (1986). Памёр 30.09.1992 г. у Менску.
  • (95) – 10.09.1929 г. у Рославе Смаленскай вобласьці нар. Яўген Глебаў, кампазытар і пэдагог, аўтар м. ін.: балетаў „Мара”, „Альпійская балада”, оперы „Майстар і Маргарыта”, аперэты „Мільянерка”, сімфоніяў, твораў для аркестры. Памёр у Менску 12.01.2000 г., пахаваны на Усходніх могілках.
  • (34) – 10.09.1990 г. – устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis