Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Х З’езд БГКТ

Х З’езд БГКТ. Фота Міры Лукшы
Ян Сычэўскі (прамаўляе на здымку) у канцы снежня 2017 г. быў пераабраны старшынёй Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Арганізацыяй кіруе 27-ы год. У сакавіку споўніўся яму 81 год.
Фота Міры Лукшы

Ян Сычэўскі кіруе Беларускім грамадска-культурным таварыствам ад 1992 года. На XVIII Краёвым з’ездзе дэлегатаў БГКТ г., які быў праведзены ў сядзібе ГП БГКТ у Беластоку па вуліцы Варшаўскай 11, 23 снежня 2017 г., быў ён пераабраны старшынёй Галоўнага праўлення БГКТ. Паводле яго, дзейнасць арганізацыі ў бліжэйшыя чатыры гады найбольш залежаць ад фінансавання з боку Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы: – Мы настолькі можам развіваць сваю дзейнасць, наколькі МУСіА дазволіць, у сэнсе дафінансавання. Таму што зусім без дафінансавання мы не ў сілах арганізоўваць вялікія мерапрыемствы. Тым больш, што на тэрыторыі нашага ваяводства зашмат багатых спонсараў няма.

Намеснікамі старшыні ў Галоўным праўленні БГКТ будуць Васіль Сегень і Данута Тымашэвіч. На пасадзе сакратара – Валянціна Ласкевіч. Членамі ГП абраны яшчэ Віталь Бонда, Іаланта Гэцьман, Гажына Валкавыцкая-Тамашук, Лідзія Мартынюк, Тамара Русачык, Ніна Бялецкая, Яўген Валкавыцкі, Ніна Абрамюк, Антон Семенковіч. Вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці БГКТ на кадэнцыю 2018 – 2021 гады: Рэалізаваць і дасканаліць правераныя формы культурнай і асветнай дзейнасці, выпрацаваныя на працягу дзесяцігоддзяў БГКТ. Рабіць намаганні ў напрамку пабольшвання датацыі з боку Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП, а таксама ўзбагачаць супрацоўніцтва з органамі самакіравання на тэрыторыі Беласточчыны і Падляшша. Звяртаць далейшую ўвагу на развіццё культурнай дзейнасці ў напрамку міжкультурнага дыялогу, а таксама на падтрымку мерапрыемстваў, якія развіваюць дыялог культур на памежжы, у тым ліку міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці», Міжнародны фестываль польскай і беларускай песні Беласток – Гродна, Міжнародны фестываль нацыянальных культур «Культура без межаў». Развіваць супрацоўніцтва з праваслаўнымі прыходамі Беластоцка-Гданьскай і Варшаўска-Бельскай епархіяў і мітраполіяй у Варшаве. Працягваць супрацоўніцтва з падляшскім аддзелам і цэнтральнай управай Таварыства Польшча-Усход. Працягваць і ўзбагачаць супрацоўніцтва з Міністэрствам культуры, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам адукацыі, упаўнаважаным па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь, для развіцця беларускай асветы і культуры. Развіваць і ўзбагачаць супрацоўніцтва з Пасольствам Рэспублікі Беларусь, Генеральным консульствам у Беластоку і Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы, з мэтай узбагачэння культурнай дзейнасці. Планаваць супольна мерапрыемствы з Культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь у галіне беларускай асветы і культуры, з мэтай узбагачэння далейшай дзейнасці. Узбагачаць формы супрацоўніцтва з усім звеннямі БГКТ, асабліва з аддзеламі БГКТ і самадзейнымі калектывамі беларускай культуры, якія ў гэтай сітуацыі трактуюцца як гурткі Беларускага таварыства. Удасканаліць супрацоўніцтва з Таварыствам беларускай культуры ў Польшчы. Чыніць далейшыя спробы нармалізацыі адносін паміж рознымі беларускімі арганізацыямі ў Польшчы і са сродкамі масавай інфармацыі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com