Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Пісьменнік з Мінска узнагароджаны ўладамі Падляшша

Уладзімір Арлоў Фота з Інтэрнету
Уладзімір Арлоў
Фота з Інтэрнету

15 лістапада былі абвешчаны лаўрэаты сёлетніх узнагарод Маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне культуры. Агулам было іх адзінаццаць. Упершыню такая ўзнагарода прысвоена была прадстаўніку беларускай дыяспары. Атрымаў яе вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, які з-за палітычных прычын апынуўся ў Польшчы. Быў ён узнагароджаны за „ўсе дасягненні ў галіне прозы і паэзіі”. Прадстаўлены як „адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў, гісторык, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг мастацкай і дакументальнай прозы, вершаў і эсэісткі”.

Уладзімір Арлоў у мінулых гадах стаў лаўрэатам многіх прэмій – балгарскай «Алеко», міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, Польшча), імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Багушэвіча, імя Ежы Гедройца і іншых.

Узнагароды Маршалка Падляшскага ваяводства у гэтым годзе атрымалі яшчэ – ужо ад нашай меншасці – кіраўнік мужчынскага хору „Куранты” з Бельска-Падляшскага Аліна Негярэвіч („за ўсю мастацкую дзейнасць”) і моладзевы хор сабору св. Мікалая ў Беластоку.

Астатнія восем лаўрэатаў гэта пераважна энтузіясты польскага музычнага фальклору, м.інш. з раёну Сувалкаў і Ломжы. 

– Гэтыя ўзнагароды – выраз прызнання падляшскай мясцовай улады, наш спосаб ушанавання і падзякі тым творцам, якія спрыяюць развіццю і ахове культуры нашага рэгіёну, – сказаў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі. 

Кожны лаўрэат атрымае 10 тыс. злотых.

1 каментар да “Пісьменнік з Мінска узнагароджаны ўладамі Падляшша

  1. Вельмі удзячная за Вашу працу. Гэтага пісьменніка я добра ведаю і некалі ладзіла з ім сустрэчы ў мясцовай гімназіі, дзе навучаўся ў той час мой сын і самай вялікай ў горадзе СШ №4. Уладзімер Арлоў выдатны, выбітны беларус, пісьменнік… па яго творах можна вучыць гісторыю маёй краіны….Віншую усіх супрацоўнікаў часопіса з Божым нараджэннем, надыходзячым Новым годам, жадаю здароўя, натхнення і творчых поспехаў… З найлепшымі пажаданнямі Вольга Назарук і мастак – Генадзь Матусевіч… г. Чэрвень Мінскай вобласці БЕЛАРУСЬ… 25.12. 2023-

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com