Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Пісьменнік з Мінска узнагароджаны ўладамі Падляшша

Уладзімір Арлоў Фота з Інтэрнету
Уладзімір Арлоў
Фота з Інтэрнету

15 лістапада былі абвешчаны лаўрэаты сёлетніх узнагарод Маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне культуры. Агулам было іх адзінаццаць. Упершыню такая ўзнагарода прысвоена была прадстаўніку беларускай дыяспары. Атрымаў яе вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, які з-за палітычных прычын апынуўся ў Польшчы. Быў ён узнагароджаны за „ўсе дасягненні ў галіне прозы і паэзіі”. Прадстаўлены як „адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў, гісторык, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг мастацкай і дакументальнай прозы, вершаў і эсэісткі”.

Уладзімір Арлоў у мінулых гадах стаў лаўрэатам многіх прэмій – балгарскай «Алеко», міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, Польшча), імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Багушэвіча, імя Ежы Гедройца і іншых.

Узнагароды Маршалка Падляшскага ваяводства у гэтым годзе атрымалі яшчэ – ужо ад нашай меншасці – кіраўнік мужчынскага хору „Куранты” з Бельска-Падляшскага Аліна Негярэвіч („за ўсю мастацкую дзейнасць”) і моладзевы хор сабору св. Мікалая ў Беластоку.

Астатнія восем лаўрэатаў гэта пераважна энтузіясты польскага музычнага фальклору, м.інш. з раёну Сувалкаў і Ломжы. 

– Гэтыя ўзнагароды – выраз прызнання падляшскай мясцовай улады, наш спосаб ушанавання і падзякі тым творцам, якія спрыяюць развіццю і ахове культуры нашага рэгіёну, – сказаў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі. 

Кожны лаўрэат атрымае 10 тыс. злотых.

1 каментар да “Пісьменнік з Мінска узнагароджаны ўладамі Падляшша

  1. Вельмі удзячная за Вашу працу. Гэтага пісьменніка я добра ведаю і некалі ладзіла з ім сустрэчы ў мясцовай гімназіі, дзе навучаўся ў той час мой сын і самай вялікай ў горадзе СШ №4. Уладзімер Арлоў выдатны, выбітны беларус, пісьменнік… па яго творах можна вучыць гісторыю маёй краіны….Віншую усіх супрацоўнікаў часопіса з Божым нараджэннем, надыходзячым Новым годам, жадаю здароўя, натхнення і творчых поспехаў… З найлепшымі пажаданнямі Вольга Назарук і мастак – Генадзь Матусевіч… г. Чэрвень Мінскай вобласці БЕЛАРУСЬ… 25.12. 2023-

Пакінуць адказ на Вольга Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (430) – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў.
  • (188) – 5.12.1837 г. на Віцебшчыне нар. Аляксандар Вярыга (пам. 26.03.1905 г. у Адэсе), хімік, педагог, выпускнік Пацярбурскага Унівэрсытэту, вучань Д. Мендзялеева, пашыраў свае веды за мяжой. Дасьледаваў хімічны склад прыроднага газу, прафэсар Новасібірскага Унівэрсытэту, аўтар шэрагу дасьледаваньняў па хіміі.
  • (158) – 5.12.1867 г. у маёнтку Зулава Сьвянцянскага пав. нар. Юзаф Пілсудскі (пам. 12.05.1935 г.), выдатны польскі палітычны дзеяч.
  • (139) – 5.12.1886 г. у маёнтку Капланцы, Ігуменскага павету нар. Мікола Равенскі (пам. 9.03.1953 г. у Лювэне, Бэльгія), кампазытар, дырыгент, музычны крытык. Напісаў музыку да многіх вершаў беларускіх паэтаў, таксама кампанаваў рэлігійную музыку. Зьяўляецца між іншым аўтарам музыкі на словы Н. Арсеньневай „Магутны Божа”. У апошнія гады жыцьця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бэльгіі, зь якім даў многа канцэртаў у краінах заходняй Эўропы.
  • (108) – 5-17 (18-30).12.1917 г. у гарадзкім тэатры ў Менску адбыўся І Усебеларускі з’езд, на якім вырашалася пытаньне пра самавызначэньне і дзяржаўнасьць Беларусі. Удзельнічала 1872 дэлегатаў. Бальшавікі арыштавалі прэзідыюм з’езду. Рада з’езду працягвала дзейнасьць, быў створаны Выканаўчы Камітэт Рады, які падрыхтаваў акты незалежнасьці Беларусі.
  • (78) – 5.12.1947 г. у в. Сялец Бярозаўскага раёна нар. Алесь Разанаў – паэт, пэдагог, рэдактар. Актыўны дзеяч дэмакратычнай плыні беларускай літаратуры. Памёр 26.08.2021 г. у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com