Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Папулярная радыёперадача вярнулася ў эфір з новым вядучым

Айцец Георгій Рой Фота з Фейсбука
Айцец Георгій Рой
Фота з Фейсбука

Пасля некалькіх гадоў перапынку на хвалі Беларускага Радыё Рацыя вярнулася рэлігійная перадача „Крыначка”. Ад 9 ліпеня гучыць яна кожную нядзелю ў 7.05 раніцы (паўтор у 18.05). Гэтую адну з найбольш папулярных перадач у эфіры Радыё Рацыя вядзе цяпер праваслаўны святар Георгій Рой. Да ліпеня 2021 г. быў ён настаяцелем Пакроўскага сабора ў Гродне. Знялі яго і адправілі служыць у храме ў вёсцы Квасоўка пасля прымусовай адпраўкі на пенсію архіепіскапа Арцемія, які выступаў супраць рэпрэсіяў удзельнікаў масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. Тады ў верасні таксама а. Рой маліўся за „як найхутчэйшае вырашанне няпростай сітуацыі ў краіне”. У красавіку 2022 г. падпісаў ён зварот святароў Рускай Праваслаўнай Царквы з заклікам супраць вайны ва Украіне.

На весну 2023 г. а. Рой разам з матушкай і чацвярма дзецьмі пакінулі Беларусь і пачалі жыць у Вільні. Там разам з мінскім іерэем Аляксандрам Кухтам святар звярнуўся да патрыярха Варфаламея прыняць іх ва Усяленскі Канстанцінопальскі Патрыярхат, на што атрымалі згоду. Цяпер святар служыць у храме ў Вільні і кожную нядзелю адпраўляе два набажэнствы – адно для беларускай грамады, другое для ўкраінскай.

Калі раней вядучым „Крыначкі” быў а. Кастусь Бандарук, а. Георгій Рой супрацоўнічаў з праграмай, даваў для яе шмат каментароў і інтэрв’ю. 

Вяртанне ў эфір перадачы з пропаведдзю на біблейскія тэмы, весткамі з рэлігійнага жыцця і багаслоўскімі разважаннямі слухачы Радыё Рацыя ўспрынялі з задавальненнем. Сваю радасць выказаў таксама папярэдні вядучы, а. Кастусь Бандарук. Свайму пераемніку параіў, каб перадача не была „вузкаправаслаўнай”. Айцец Георгій Рой запэўніў пра сваю адкрытасць для слухачоў усіх канфесій. „Буду імкнуцца рабіць праграму ў агульна-хрысціянскім ключы,” – напісаў святар у Фейсбуку.

Праграма „Крыначка” з’явілася ў эфіры яшчэ пры „першай” Рацыі, гучала амаль тры гады на пераломе дзевяностых і двухтысячных. Тады кіраўніцтва вяшчання хацела, каб рыхтавалася яна ў супрацоўніцтве з Праваслаўнай царквой у Польшчы. На гэта не было аднак бласлаўлення іерархаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com