Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

Насмешка над беларусамі на „Славянскім базары”

15-18 ліпеня ў Віцебску трыццаты раз адбыўся „Славянскі базар”. З увагі на палітычныя абставіны шмат запрошаных эстрадных зорак з замежжа адмовілася ад удзелу ў гэтым буйным фестывалі. На сцэне выступілі пераважна спевакі з былых савецкіх рэспублік. Рэдка хто спяваў на айчыннай мове, толькі па-руску або, як ні дзіўна, па-ангельску (напрыклад выканаўца з Кіргізстану).

Пара канферанс’е, што забаўляла публіку, таксама вяла канцэрт, вядома, па-руску. Пасля выступу кожнага выканаўцу называлі яны тры стравы і прасілі згадаць якая з іх беларуская. Пры тым яўна пасмейваліся з традыцыйных прысмакаў беларусаў („вось, што ядуць гэтыя бульбашы”).

На сцэне „Славянскага базару” з прамовай выступіў таксама Аляксандр Лукашэнка. Падчас тэлевізійнай трансляцыі можна было заўважыць, што не ўсе з гледачоў аднак апладзіравалі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (113) – 23.09.1910 г. у Юраўшчыне каля Маладэчна нар. Юльян Сергіевіч, паэт і настаўнік (памёр 4.10.1976 г. у Ленкаўшчыне каля Маладэчна).
  • (99) – 23.09.1924 г. у Койданаве Мінскай вобласьці нар. Артур Вольскі, беларускі пісьменьнік. Вучыўся ў Віцебскім Мастацкім Вучылішчы (1938 – 1941), у час вайны служыў на Далёкім Усходзе. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыях газэт і часопісаў „Чырвоная зьмена”, „Бяроўка”, „Вясёлка”, рэдактарам у выдавецтве „Юнацтва”. Публікаваў з 1937 г., выдаў зборнікі паэзіі м. ін. „Водбліскі далёкіх маякоў” (1958), „Дабрата” (1966), „Наваселле дроў” (1990),

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis