Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памёр геніяльны паэт

У канцы жніўня не стала Алеся Разанава. Выдатны беларускі паэт памёр на 74-м годзе жыцця. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна на Берасцейшчыне. Калі вучыўся ў Беларускім зяржаўным універсітэце, у 1970 г. яго выключылі з ліку студэнтаўза падпісанне ліста ў Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі за аднаўленне выкладання ва ўніверсітэце на беларускай мове. Скончыў адукацыю ў берасцейскім педінстытуце.

Алесь Разанаў спярша працаваў настаўнікам у школе, а потым у рэдакцыях літаратурных выданняў – у газеце „Літаратура і мастацтва”, выдавецтве „Мастацкая літаратура”, часопісах „Родная прырода”, „Крыніца”. Быў віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-Цэнтра. Некаторы час правёў у Нямеччыне і Аўстрыі.

«Памёр вялікі чалавек, гарачы патрыёт, геніяльны паэт і філозаф, імя якога ўжо ўпісана залатымі літарамі ў нашу гісторыю. Гэта каласальная страта для Беларусі. Мы яшчэ доўга будзем асвойваць і асэнсоўваць плён ягонай творчасці. Спадчына, якую ён пакінуў, – гэта наш нацыянальны набытак», – напісана па смерці паэта на старонцы выдавецтва «Тэхналёгія» ў Facebooku.

Разьвiтанне з Алесем Разанавым адбылося 28 жніўня ў Петра-Паўлаўскiм саборы ў Мінску.

Алесь Разанаў сябраваў таксама з беларускімі літаратарамі з Падляшша.

На здымку (справа) з Cакратам Яновічам падчас міжнароднага кніжнага кірмашу ў Гетэборгу (2005 г.).  Фота Юркі Хмялеўскага
На здымку (справа) з Cакратам Яновічам падчас міжнароднага кніжнага кірмашу ў Гетэборгу (2005 г.).
Фота Юркі Хмялеўскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (453) – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.
  • (79) – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.
  • (33) – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com