Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Сум па радзіме

Камяні і людзі

Як гэта балюча – развітвацца з родным краем! Тады, у канцы лета, падчас апошняга падарожжа па ваколіцах сваёй вёскі, аб гэтым не думалася зусім. Здавалася, што паездкі і далей будуць працягвацца. А зараз, ужо ў Польшчы, засталіся толькі ўспаміны, якімі хочацца падзяліцца.

Хачу расказаць вам пра сваю Дзятлаўшчыну. Гэта незвычайнае месца, край нашмат больш старажытны, чым здаецца з першага погляду.

Першае, на што тут можа звярнуць увагу падарожнік, гэта вялікая колькасць валуноў – спадчына ледавіка, які калісьці пакрываў тэрыторыю Беларусі. Часам трапляюцца камяні велізарных памераў. Пра некаторыя з іх апавядаюць цікавыя легенды, у якіх хрысціянскія традыцыя перапляліся з паганскімі.

Тыповы дзятлаўскі краявід Фота аўтара
Тыповы дзятлаўскі краявід
Фота аўтара

Першая з іх звязана з камянём у вёсцы Студзіроўшчына, што знаходзіцца на памежжы Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў. Згодна з легендай у Студзіроўшчыне нават ужо ў хрысціянскія часы жыхары працягвалі шанаваць сваіх старых багоў. Яны вялі адасобленае жыццё, не любілі чужынцаў, а падчас голаду ці засухі прыносілі ахвяры багам каля вялізнага валуна, вакол якога потым узніклі вясковыя могілкі. Вельмі рэдка, але здараліся і чалавечыя ахвяры. Звычайна забівалі таго, хто нейкім чынам зганьбіў сябе. А найвялікшай ганьбай лічылася ажаніцца ці выйсці замуж за чужынца. Аднойчы ў ахвяру вырашылі прынесці дзяўчыну, якая пакахала хлопца з іншай вёскі. Яе схапілі і прывялі на капішча. Але як толькі мужчыны хацелі забіць яе, неба пацямнела, выбухнуў гром. Дзяўчына знікла, а невядомая сіла адкінула валун з капішча на некалькі кіламетраў. Зараз ён ляжыць у полі, паміж Студзіроўшчынай і суседняй вёскай Парэчча. Мясцовая жанчына-краязнаўца, якая расказала гэту гісторыю, кажа, што часам валун пакрываецца чырвоным імхом і не раіла каля яго фатаграфавацца, бо камень мае дрэнную для чалавека энергетыку.

Другога валуна „з легендай”, на жаль, не атрымалася ўбачыць на свае вочы. Знаходзіўся ён каля дарогі, паміж вёскамі Дварэц і Боркі. Не ведаю чаму, але валун нейкім чынам замінаў працаўнікам калгасу, якія напэўна скінулі яго ў яму і закапалі. Мясцовыя называлі яго „Анёлаў камень”. У ХІХ стагоддзі ў Борках і Дварцы знаходзіліся маёнткі роду Пратасевічаў. Згодна з легендай, боркаўскія Пратасевічы ўзялі на выхаванне дзяўчыну з сям’і збяднелых сваякоў. Яна зацяжарыла ад кагосьці з парабкаў і нарадзіла дзіця. Калі пан аб гэтым даведаўся, то быў раз’юшаны. Баючыся расправы, дзяўчына вырашыла збегчы ў суседні маёнткак у Дварцы. Але аб уцёках даведаліся, пан выслаў сваіх слугаў на конях у пагоню. Разумеючы, што не дасць рады ўцячы, дзяўчына пачала ў дарозе маліцца да Дзевы Марыі і раптам яны з дзіцём ператварыліся ў камень. Пры гэтым адна палова была вышэйшая за другую. Праследавацелі праскакалі міма. Легенда расказвае, што людзі з чыстай душой, звычайна дзеці, могуць убачыць на гэтым камяні анёла…

Людзі едуць да горкаўскага валуна, упрыгожваюць яго ручнікамі і кветкамі... Фота аўтара
Людзі едуць да горкаўскага валуна, упрыгожваюць яго ручнікамі і кветкамі…
Фота аўтара

Ну а трэцяя легенда звязана з валуном, што знаходзіцца ў кіламетры ад вёскі Горка. Валун мае незвычайную форму брамы. Кажуць, што ў мінулым праз гэтую браму мог праехаць вершнік на кані і быццам бы так зрабіў расійскі цар Пётр І, калі быў у гэтых мясцінах падчас Паўночнай вайны. З цягам часу валун настолькі абсеў у зямлі, што прапаўзці праз адтуліну можна толькі на каленях. Рабіць гэта дастаткова небяспечна, бо ад абвальвання яго ўтрымлівае толькі старое высахлае дрэва. Але людзі едуць да горкаўскага валуна, упрыгожваюць яго ручнікамі і кветкамі, бо вераць, што калі пралезуць пад ім, то змогуць вылечацца ад хваробаў. Пры гэтым існуе меркаванне, што калі чалавек мае вялікія грахі, валун зваліцца на яго!

Віктар Пачук

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis