Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Старое фота

Камандзіры атрадаў імя Кастуся Каліноўскага

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца рэдкі фотаздымак, які ў 1971 годзе музею падараваў пісьменнік з Гродна Аляксей Карпюк (1920-1992). З адваротнага боку здымка рукою Аляксея Нічыпаравіча напісаны па-беларуску тэкст, што гэты фотаздымак пісьменнік падараваў Дзятлаўскаму музею 28 красавіка 1971 года. А таксама на фотаздымку Аляксеем Карпюком занатавана, хто сфатаграфаваны на фотаздымку: “Камандзір атрада імя Кастуся Каліноўскага Аляксей Карпюк і камандзір атрада імя Кастуся Каліноўскаса (Літва), Герой Савецкага Саюза Бронюс Урбановічус, падпольная клічка Валодзя Курчаліс на месцы казні Кастуся Каліноўскага ў Вільнюсе (Лукішкі) летам 1970 года”.

Сапраўды, у Вільні сустрэліся два камандзіры атрадаў імя Кастуся Каліноўскага, якія ваявалі супраць гітлераўскіх акупантаў. Браніслаў Урбановічус (1918-1993) з сакавіка 1944 года камандаваў патрызанскім атрадам імя Касуся Каліноўскага. Пад яго камандаваннем і пры асабістым удзеле партызаны пусцілі пад адхон 37 нямецкіх эшалонаў. Ён прымаў удзел у вызваленні станцыі Ігналіна, садзейнічаў паспяховаму наступленню часцей Першага Прыбалтыйскага фронту. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 ліпеня 1945 года Браніслаў Урбановічус за “паспяховае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Літве і Беларусі” атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля Другой сусветнай вайны Браніслаў Урбановічус жыў у Вільні, займаў розныя дзяржаўныя пасады. Ён шчыра сябраваў з Аляксеем Карпюком, часта з ім сустракаўся ў Вільні і ў Гродне.

Аляксей Нічыпаравіч у час выканання адной дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 года быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Восенню 1943 года ён уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 годзе Аляксей Карпюк з’яўляўся камандзірам партызанскага атрада імя Кастуся Каліноўскага на Гродзеншчыне. Потым удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы быў паранены. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Яго імем названа ад з вуліц у Гродне. А ў 2019 годзе на будынку № 49 па вуліцы Элізы Ажэшка ў Гродне была адкрыта мемарыяльная шыльда. Сёлета 14 красавіка спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Карпюка.

Сяргей Чыгрын

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com