Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Гонар і горыч. Трымайся, Алесю!

7 кастрычніка 2022 г.

Прыемная навіна з Осла. Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію міру беларусу Алесю Бяляцкаму, кіраўніку праваабарончага цэнтру „Вясна”. Такую прэстыжную ўзнагароду ў гэтай катэгорыі разам з ім атрымалі яшчэ дзве праваабарончыя арганізацыі – „Цэнтр грамадскіх свабодаў” з Украіны і цэнтр „Мемарыял” з Расіі. Такое рашэнне – сімвалічнае з увагі на ваенныя дзеянні на сутыкненні гэтых трох суседніх дзяржаў. Дзве, Беларусь і Расія, пад рэпрэсіўнымі рэжымамі, а Украіна цяпер з імі змагаецца.

Сімвалічнае і тое, што Алесь Бяляцкі Нобелеўскую прэмію атрымаў асабіста – за сваё саракагадовае змаганне ў адстойванні годнасці і свабоды людзей як абаронца правоў чалавека. Ён сапраўдны беларускі герой, які цяпер страшэнна пакутуе, бо з ліпеня 2021 г. знаходзіцца за кратамі.

Аб’яўляючы рашэнне пра прызнанне прэміі міру Алесю Бяляцкаму прадстаўнік Нобелеўскага камітэту заклікала ўлады ў Мінску яго вызваліць. Падкрэсліла, што ў Беларусі цяпер тысячы палітычных вязняў, таму гэтае жаданне пэўна не вельмі рэалістычнае.

Памятаю, як на пачатку дзевяностых гадоў у Мінску сустракаў я Алеся Бяляцкага ў кампаніі маіх сяброў з тадышняй газеты „Свабода”. Ён тады быў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, у будынку якога рэдакцыя мела свой юрыдычны адрас. Пасля трыццаці гадоў сустрэліся мы ў Беластоку, калі наведаў ён рэдакцыю „Нівы”. Тады першы раз вылучаны быў ён як кандыдат на Нобелеўскую прэмію міру. Пасля вылучаўся на гэтую ўзнагароду яшчэ чатыры разы. Яе прызнанне было пэўнай нечаканасцю, паколькі ў шорт-спіску кандыдатаў былі іншыя асобы. Найчасцей гаварылася пра Святлану Ціханоўскую і Аляксея Навальнага.

Можна заўважыць, і я пра гэта ўжо пісаў, што працэс змагання за дэмакратычную Беларусь нагадвае крыху Польшчу васьмідзясятых гадоў. Так як тады над Віслай прайшоў „карнавал свабоды” пры першай Салідарнасці, летам 2020 г. беларусы таксама паднялі галовы. А цяпер у Беларусі маем штосьці накшталт ваеннага становішча ў Польшчы. Над Віслу перамены прыйшлі ў канцы васьмідзясятых, а адным са штуршкоў было прызнанне Нобелеўскай прэміі міру лідару Салідарнасці Леху Валэнсу. Такое вылучэнне цяпер для беларуса Алеся Бяляцкага гэта таксама яркі сігнал са свету для ўсяго беларускага народу.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (437) – атрыманьне ў 1587 г. горадам Лідай самакіраваньня паводле магдэбурскага права.
  • (125) – 14.10.1899 г. у Слабадзе-Кучынцы Слуцкага пав. нар. Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і крытык. Закончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне, у 1922–1927 гг. вучыўся на этноляга-лінгвістычным аддзяленьні Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта і працаваў у рэдакцыі газэты „Савецкая Беларусь”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis