Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    13. Jak zhinuŭ „Tiszka”

    Szkoła ŭ Haradku ad 20 wieraśnia 1970 r. maje imia bratoŭ partyzantaŭ Michała i Alaksandra Chrenoŭskich z niedalokaha Dzierniakowa. Jak maładych jaszcze kawaleraŭ zastrelili ich Niemcy padczas abławaŭ u tutejszych lasach. Dla miascowych życielej stalisa jany hierojami. Na staroncy szkoły ŭ Internecie pra patronaŭ jest...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Ne može byti!

    Pameť na trochu dovš

    Тварь ли я дрожащая или право имею… (Ф.М. Достоевский) – Ja svoju mamu pometaju słabo, – tichim hołosom načała rozkazuvati Lila. – Dobre, što maju para zdymkuv, to choč znaju, jak vyhladała. Ale rozkažu tobiê jeji historyju, to može takim sposobom pameť ob jôj ostanetsie...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

14 снежня 2022 г.

Лічу, што такая ўзнагарода мне належыцца Фота Міры Лукшы
Лічу, што такая ўзнагарода мне належыцца
Фота Міры Лукшы

Сёння атрымаў я ўзнагароду Маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне культуры. Агулам было дзевяцярых лаўрэатаў, сярод якіх яшчэ чатырох з нашай меншасці. Праўда, у сваіх прамовах апрача мяне астатнія адкрыта да гэтага не прызнаваліся. Але ўсіх я асабіста добра ведаю менавіта з беларускага руху і нашых мерапрыемстваў.

З мастаком Уладзіславам Петрукам, які цяпер жыве ў Каралёвым Мосце, мы знаёмыя яшчэ з часоў яго працы ў рэдакцыі „Нівы” як графічнага рэдактара. Нядаўна адзначаў ён 50-годдзе мастацкай дзейнасці. Яго дасягненні гэта 49 падшывак і два альбомы рысункаў традыцыйнай архітэктуры, прыроды, цэркваў, касцёлаў і іншых помнікаў мінулага. За гэта ў палове лістапада атрымаў ён яшчэ Ганаровую адзнаку Падляшскага ваяводства.

Ажно тры ўзнагароды трапілі ў Гайнаўку, дакладней у тамашні дом культуры. Гэта калектыў „Рэха пушчы”, які запрашаў я калісь як дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку на „Сяброўскую бяседу”, таксама моладзевы танцавальны гурт „Перапёлка”. А трэцяя лаўрэатка – інструктарка Марта Грэдэль-Іванюк, – помню, прыязджала з выканаўцамі са сваёй „Студыі песні” на „Купальночку” ў Залукі.

У сваёй прамове ў Падляшскім інстытуце культуры ў „Сподках”, дзякуючы за ўзнагароду, я сказаў, што нягледзячы на нарастаючыя праблемы з захаваннем сваёй тоеснасці, усё ж такі мы яшчэ маем велізарны творчы і мастацкі патэнцыял. Пасля гэтыя словы падхапілі журналісты. І добра, бо мне пра гэта і разыходзілася.

Узнагароду маршалка прызналі мне за рэдактарскую і журналісцкую працу, таксама краязнаўчую дзейнасць. У Фейсбуку атрымаў за гэта шмат лайкаў і віншаванняў. Некаторыя, хаця ніхто з іх адкрыта гэтага не сказаў, крывіліся пэўна, што ўганаравалі мяне ўлады ваяводства, якія ад ПіСу і сярод нашай меншасці, вядома, не маюць вялікай падтрымкі. Я аднак не ўспрымаю ўзнагароды ў ніякіх палітычных катэгорыях. Лічу, што на яе поўнасцю заслужыў.

Каб мог я ўпэўніцца ў гэтым перакананні, адной ночы прысніўся мне нават сам Ежы Гедройц, легендарны рэдактар парыжскай „Культуры”. „Komu jak komu, ale panu ta nagroda się należała” – пачуў я ў сне яго словы.

Пры папярэдняй уладзе сярод лаўрэатаў такой ўзнагароды пераважна таксама быў хтосьці з нашага асяроддзя. Помніцца, што ў мінулым атрымалі яе між іншым Дарафей Фіёнік, Віктар Швед, Надзея Артымовіч, Анэта Прымака ці шматгадовая сакратар БГКТ Валянціна Ласкевіч. Свайго часу і Лявон Тарасэвіч, яшчэ пакуль стаў прафесарам. Прыехаў ён і цяпер на ўрачыстасць з увагі на ўшанаванне маёй асобы. Праўда, паспеў на сам канец, бо ехаў ажно з Любліна, дзе афармляў нейкія свае мастацкія справы. Пасля афіцыйнай часткі мы даволі доўга пагутарылі. Задумоўваліся, чаму амаль палова лаўрэтаў якраз ад нашай меншасці. Ці таму, каб у такі спосаб паказаць шматкультурнае багацце рэгіёну, якога на штодзень ужо амаль не відаць? А яно ж надалей упісана ў стратэгію развіцця ваяводства перад усім як важны аргумент для атрымання еўрасаюзных грошай.

З другога боку выглядае на тое, што ў ваяводстве ў галіне культуры ўжо няма за вельмі каго вылучаць. Узнагароды маршалка атрымоўваюць дырэктары музеяў ды іншых устаноў проста за сваю працу, без значных заслуг і дасягненняў. Асабліва ў літаратуры няма ўжо другіх такіх выбітных постацей як Эдвард Рэдлінскі, Ян Леанчук ці Сакрат Яновіч, які, дарэчы, так і не стаў лаўрэатам гэтай узнагароды.

Але тое, што цяпер амаль палова лаўрэатаў ад нашай меншасці, мае яшчэ адно значэнне. Падчас вайны ў Украіне, у якой расійскага агрэсара адкрыта падтрымлівае лукашэнкаўская Беларусь, такое рашэнне абазначае, што самаўрадавыя ўлады на Падляшшы за намі заступаюцца. Апошнім часам, праўда, не чуваць, каб хтосьці беларускую меншасць абсурдна ідэнтыфікаваў з суседняй дзяржавай, але свайго часу намёкі былі. Таму асабліва цяпер патрэбны нам такі сігнал маршалка, а не блытаніна, якая восенню з’явілася на білбордах у Беластоку.

Нашыя здаровыя адносіны да краіны, у якой жывём, добра відаць хаця б у спорце. Вось у снежні падчас футбольнага чэмпіянату свету ў Катары як адзін былі заўзятарамі на раўні з палякамі зборнай Польшчы. Калі б выступала каманда Беларусі, нават як дэмакратычнай ужо дзяржавы,  ці за ёю «балелі б» менш?

Юрка Хмялеўскі

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (158) – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.
  • (128) – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб'яднаньня "Маладняк", з 1929 г. –  аб'яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры
  • (98) – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!
  • (45) – 23.03.1978 г. у Менску памёр Рыгор Шырма (нар. 8(20).01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis