Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзясятая пятніца пасля Пасхі ў Райску

5 ліпеня (дзясятая пятніца пасля Пасхі – дзень Пяценкі) адбываліся урачыстасці прыходскага свята Багародзіцы у парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Райску. Неабходным элементам гэтага свята ёсць малітвенная памяць пра памерлых. Традыцыяй парафіі Райск ёсць памінанне памерлых у нядзелю пасля свята. У набажэнствах прынялі ўдзел парафіяне, госці і шматлікія прыбылыя прадстаўнікі духавенства.

У дзень Пяценкі Літургіі ў гэтым годзе старшыняваў мітрафорны протаіерэй Грыгорый Місіюк, настаяцель парафіі святога Георгія Пабеданосца што ў Беластоку, а разам з ім – дванаццаць святароў благачыння Бельск-Падляшскі, а таксама з Ласінкі, Гайнаўкі, Кастамалотаў, Любліна і Вроцлава. Пасля чытання Евангелля з казаннем да вернікаў звярнуўся айцец протаіерэй Марк Якімюк, настаяцель парафіі што ў Малешах.

Пасля Літургіі адбыўся святочны хрэсны ход, падчас якога маліліся і над каляцаркоўнай магілай за святароў Андрэя і Іосіфа Сасноўскіх, Стэфана Іванкевіча і ўсіх трагічна загінулых у Райску, а таксама адмовілі малітву на дабраславенне руты і іншых ядомых зёлак. Напрыканцы за актыўны ўдзел і малітвенны настрой падзякаваў духавенству і ўсім вернікам а. Грыгорый Місіюк і настаяцель парафіі а. Яраслаў Годун. Падчас урачыстасці спяваў прыходскі хор, які праводзіла матушка Ірэна Годун.

Сёлета у нядзелю (7 ліпеня) Літургія і Паніхіда ладзіліся у капліцы святой пакутніцы Параскевы на прыходскіх могілках ў Райску, адбылося таксама асвячэнне магіл святарамі які прыбылі з Плёсoк і Варшавы.

Варта адагнаць пра факт, што на тэрыторыі прыходскіх могілак, заснаваных ў 1855 годзе, знаходзіцца памятны надмагільны помнік сям’і Нікіціных. Увесь надмагільны ансамбль – помнік з белага мармуру і чыгунная агароджа у мінулым годзе адагнаць. Дзякуючы сацыяльнай камісіі аднаўлення помніка і дзейнасці настаяцеля парафіі ўдалося атрымаць грант з Маршалкоўскага упраўлення Падляшскага ваяводства і правесці ў 2018 годзе абнаўленне помніка пад наглядам Ваяводскага кансерватара абароны помнікаў ў Беластоку.

Айцец Андрэй Канаховіч

Фота: аўтар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў лістападзе

    1035 – У 988 г. князь (каган) кіеўскі Уладзімір прыняў хрысьціянства з Візантыі. Хрысьціянская епархія ў крывіцкім Полацку была заснавана ў 992 г. 1005 – У 1018 г. каля Бярэсьця аб’яднаныя сілы польскага князя Баляслава Хробрага і тураўскага князя Сьвятаполка …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (137) – 30.11.1886 г. у Вільні нар. Юліяна Вітан-Дубейкоўская (дзявочае Мэнке), беларуская грамадзкая дзеячка. Зьвязана была зь беларускім нацыянальным рухам з 1915 г. Памерла 28.09.1969 г. у Нюрнбэргу ў Нямеччыне.
  • (116) – 30.11.1907 г. у в. Грэлікі Вілейскага павету нар. Мікалай Лапіцкі, царкоўны дзеяч, сьвятар з 1934 г. (пачаткова ў Ашмяне). Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 г., на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. З 1944 г. у эміграцыі, настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (ЗША). Памёр 8.08.1976 г., пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis