Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вуліца Лупашкі ў Беластоку пакуль застаецца

Пяцёх праваслаўных радных горада Беластока з Форума меншасцей Падляшша не знайшлі поўнай падтрымкі ў клубе Грамадзянскай ка­аліцыі для перайменавання вуліцы Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” ў беластоцкім квартале Скарупы. Тым самым паказалі сваю бяссільнасць для надта важнай справы, якая стаяла на галоўным месцы восенню ў іх выбарчай праграме. Таксама Тадэвуш Трускаляскі – тады як кандыдат на прэзідэнта горада – адкрыта заяўляў, што будзе садзейнічаць, каб памяняць назву вуліцы, якая не яднае, але дзеліць беластачан і разбуджае нацыяналістычныя настроі ў грамадстве.

Што тады сталася, што не ўсе радныя, якія пасля выбараў знайшліся пры ўладзе, згодныя з прэзідэнтам? Безумоўна, яны напэўна не ўсведамляюць сабе, што „Лупашка” гэта не так герой, як злачынца. Бо як удакладнілі гісторыкі, ён адказны за пацыфікацыю ў траўні 1945 г. дзвюх беларускіх вёсак, Патокі у гміне Міхалова і Вілюкоў у гміне Дубічы-Царкоўныя. „Лупашка” і яго брыгада забілі па меншай меры 81 асобу – мірных жыжароў, у тым ліку дзяцей, жанчын і старых.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com